Косаў

горад у Беларусі
(Перанакіравана з «Косава (места)»)

Ко́саў[2] — места ў Беларусі, на канале Руднянцы. Уваходзіць у склад Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1832 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Берасьце — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава.

Косаў
лац. Kosaŭ
Палац Пуслоўскіх
Палац Пуслоўскіх
Герб гораду Косава
Першыя згадкі: 1492
Горад з: 1921
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Вышыня: 164 м н. у. м.
Насельніцтва: 1832 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225262
СААТА: 1234510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′28.87″ пн. ш. 25°9′10.58″ у. д. / 52.7580194° пн. ш. 25.1529389° у. д. / 52.7580194; 25.1529389Каардынаты: 52°45′28.87″ пн. ш. 25°9′10.58″ у. д. / 52.7580194° пн. ш. 25.1529389° у. д. / 52.7580194; 25.1529389
Косаў на мапе Беларусі ±
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Косаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся драўляная Юр’еўская царква і палац Пуслоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сапегаў, помнік архітэктуры XVIII ст. Суседняе ўрочышча Марачоўшчына — месца нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, вайсковага і грамадзкага дзеяча Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

 
Косаў, з мапы 1613 г.

Тапонім Косаў, імаверна, мае зьвязкі з асновай касы́ і вытворным прозьвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжаньне[3]. Паводле народнага паданьня, у XIII стагодзьдзі ў часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Згодна зь іншымі зьвесткамі, вакол Косава было шмат лугоў, якія ўвосень так гучна скашвалі, што стаяў моцны шум; адсюль і ўзьнікла назва.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Косаў[4][5]. Форма Косава (рас. Коссово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першыя паселішчы на тэрыторыі Косава ўзьніклі ў X—XI стагодзьдзях. Захавалася гарадзішча X—XII стагодзьдзяў, якое дасьледавалі Юры Кухарэнка, Пётар Лысенка, Леанід Побаль і Павал Рапапорт. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Косаў зьмяшчаецца прывілеі вялікага князя Аляксандра, які перадаў яго маршалку І. Храптовічу, і датуецца 1494 годам[7]

 
Траецкі касьцёл, у якім быў ахрышчаны Т. Касьцюшка

Пазьней у розны час Косаў знаходзіўся ў валоданьні Флемінгаў і Чартарыйскіх. У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзеньне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павету, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. 11 траўня 1569 году мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. На 1597 год тут было 79 двароў і 2 вуліцы, дзеялі царква і касьцёл (з 1526 году), працавалі 27 корчмаў і шынок.

З 1611 году Косавам валодалі Сапегі. У 1626 годзе з фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касьцёл. У 1669 годзе сярод вернікаў Косаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. У другой палове XVIII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Палац Пуслоўскіх і сядзіба Касьцюшкаў. Н. Орда, 1875 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Косаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1825—1855 гадох у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац. На 1845 год у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 работнікаў. У 1850-я гады працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскімі карнымі войскамі. У 1865 годзе адкрылася расейская народная вучэльня. У 1867 годзе пачаў працаваць млын (у 1881 годзе абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 годзе ў мястэчку збудавалі мураваную царкву Сьвятога Антонія, у 1878 годзе — Траецкі касьцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 431 будынкі, дзеялі 2 царквы, касьцёл і капліца, працавалі народная вучэльня, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта і 58 крамаў, штогод праводзілася па 8 кірмашоў. 15—16 кастрычніка 1900 году ў Косаве адбыліся хваляваньні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькіх чалавек застрэлілі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Косаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі; да восені 1918 году непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Палац пацярпеў ад рабаваньняў, загінулі сад і аранжарэя[8].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Косаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету. За польскім часам тут працавалі міравы суд і паліцэйская камэндатура. З 1922 году дзеяў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 годзе адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 году ў Косаве адбылася дэманстрацыя працоўных, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэлу. У 1930-я гады ў месьце дзеяла электрастанцыя магутнасьцю 100 кВт.

У 1939 годзе Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну (з 20 верасьня 1947 году ў складзе Івацэвіцкага раёну). У наш час Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы вядзе расьсьледаваньне справы забойства 25 палякаў 17—20 верасьня каля Косава. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў Косаве існавала гета; у часе партызанскай апэрацыі ўсіх жыдоў вызвалілі і схавалі ў лясох, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыцьцё ў гета, частка юдэяў вярнуліся зь лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. Да 17 верасьня 2013 году — цэнтар Косаўскага сельсавету[10].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 578 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 408, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 150, жабракоў 2[11]; 1833 год — 741 чал.; 1860 год — 538 чал.; 1867 год — 1276 чал.; 1878 год — 2030 чал., у тым ліку 1279 юдэяў.[12]; 1897 год — 4143 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 5067 чал.; 1921 год — 2433 чал.; 1938 год — 3708 чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1991 год — 2,8 тыс. чал.; 1997 год — 2675 чал.[13]; 1998 год — 2,7 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 2,5 тыс. чал.; 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2029 чал.[15] (перапіс); 2010 год — 2 тыс. чал.[16]; 2015 год — 1905 чал.[17]; 2016 год — 1850 чал.[18]; 2017 год — 1844 чал.[19]; 2018 год — 1832 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
3 лютага вуліца Слонімская вуліца[20]
Фабрычная вуліца (паўднёвая частка)
Доўгая вуліца (паўднёвая частка)
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца (паўднёвая частка)[21]
Горкага вуліца Царкоўная вуліца
Леніна вуліца Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Кобрынская вуліца (заходняя частка)
Пінская вуліца (усходняя частка)
Трынды вуліца Надрэчная вуліца[20]
Чырвоных танкістаў плошча Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Косава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Вясёлая (раней — Мізгіроўская[20]), Надрэчная і Польная вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шашэйная вуліца[22].

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці, камбінат бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

  • ААТ «Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднаньне»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
 
Адноўленая сядзіба Касьцюшкаў

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Палац Сапегаў (XVIII ст.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 148—149.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 178.
  4. ^ Іскурык В., Саўка З. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 9 чэрвеня 2011 г.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015 г.
  7. ^ Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область, под ред. Марцелова С. В. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990. С. 208.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 (рас.)
  11. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  12. ^ Sulistrowski F. Kossów // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 473.
  13. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 241.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 427.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Дзяржкартгеацэнтр
  17. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ а б в Плян Косава 1872 году
  21. ^ Pinkas kehilat Kosov Poleski. — Jerusalem: Relief Organization of Former Residents of Kosov Poleski in Israel, 1956.
  22. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 30—31.
  23. ^ Алесь Пятровіч. Косаўскі палац будзе ўзноўлены // Радыё «Нямецкая хваля», 7 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 7 жніўня 2008 г. Праверана 28 траўня 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць