Царква Сьвятога Антонія (Косаў)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Антонія
Царква Сьвятога Антонія
Царква Сьвятога Антонія
Краіна Беларусь
Места Косаў
Каардынаты 52°45′28.53″ пн. ш. 25°09′09.66″ у. д. / 52.757925° пн. ш. 25.1526833° у. д. / 52.757925; 25.1526833Каардынаты: 52°45′28.53″ пн. ш. 25°09′09.66″ у. д. / 52.757925° пн. ш. 25.1526833° у. д. / 52.757925; 25.1526833
Канфэсія Беларускі экзархат і праваслаўе
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Антонія на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Антонія
Царква Сьвятога Антонія
Царква Сьвятога Антонія
Царква Сьвятога Антонія на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Антонія — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Косаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Косаве збудавалі ў 1868 годзе на месцы пастаўленай у 1597 годзе драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжана-восевую кампазыцыю, якая ўлучае 2-ярусную чацьверыковую званіцу, прастакутную ў пляне трапезную, папярочны асноўны аб’ём і апсыду. Званіца завяршаецца гранёным сфэрычным купалам зь ліхтаром і купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін купал-цыбуліна на 8-гранным барабане ўзвышаецца над асноўным аб’ёмам. Галоўны ўваход праз аркавы праём афармляецца 2-схільнай навісьсю на 2 калёнках. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі аркавым абрамленьнем у асноўным аб’ёме. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца руставаныя ліштвы, зубчастыя фрызы, прастакутныя панэлі.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэлькавай стольлю. Унутраныя памяшканьні аб’ядноўваюцца прасьветамі і ня маюць архітэктурнага дэкору[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 205.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000307