Сангушкі

шляхецкі род

Сангушкі[a] — княскі род гербу Пагоня Літоўская, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Сангушкі
лац. Sanguški / Sanhuški[1][2]
Герб Сангушкаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Валодалі Ратнам, Ковелем, Заславам, Любамлем (на Валыні), ваколіцамі Пінску і Кобрынем (на Палесьсі), Смалянамі і АбольцаміАршанскім павеце), РакавамМенскім павеце), ГорвальлюРэчыцкім павеце).

Лічыліся сваякамі каралеўскай і вялікакняскай дынастыі Ягайлавічаў. У XV—XVI стагодзьдзях, як і іншыя нашчадкі Гедзіміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, з XVI ст. перайшлі ў каталіцтва.

Прозьвішча

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Сангушка

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сангаў паходзіць ад германскага sangwa, гоцкага saggws 'сьпеў' (упаміналіся старажытныя германскія імёны Sanchard, Sancho, Sancke)[3].

Паходжаньне

рэдагаваць
 
Фрагмэнт талеркі з гербам князёў Сангушак

Даведзеным[4][5] ёсьць паходжаньне роду ад Фёдара (Федзькі) Альгердавіча (каля 1335—1404), удзельнага князя ў Ратне, Ковелі, Любамлі, у Пінскіх балотах і ў Кобрыні. Ад імя ягонага сына Сангушкі Федзькавіча (пам. 1443) пайшло родавае прозьвішча (паводле меркаваньня Юзэфа Вольфа, Сангушка — памяншальная форма ад Сямён, таксама існуюць вэрсіі пра скарачэньне ад імя Аляксандар або Васіль[4]).

У XV ст. род Сангушкаў падзяліўся на асобныя лініі, якія адпаведна мелі маёнткі ў розных месцах дзяржавы. Старэйшая лінія, Сангушка-Кашырскія, згасла ў 1653 годзе. Малодшая лінія, Сангушка-Ковельскія, прыняла прозьвішча Сангушка-Любартовіч згодна зь легендай пра паходжаньне ад малодшага брату Альгерда Любарта.

Князь Павал Караль Сангушка-Любартовіч (1682—1750), маршалак вялікі літоўскі, значна павялічыў уладаньні роду ў выніку шлюбу з Марыянай Любамірскай, князёўнай Астроскай. Ягоная рэзыдэнцыя ў Славуце (Украіна) была аздобленая вядомай калекцыяй пэрсыдзкіх дываноў, вядомых як Сангушкаўскія дываны.

З далучэньнем Галіцыі да СССР Сангушкі згубілі свае маёнткі і палац у Львове і эмігравалі ў Бразылію.

На канец XX ст. род прадстаўляе адзін чалавек, князь Павал Францішак Раман (нар. 1973), які жыве ў Сан-Паўла.

Найбольш вядомыя з роду

рэдагаваць

Генэалёгія

рэдагаваць

Агульная

рэдагаваць

Сангушка Федзькавіч, ж. — Ганна.

  1. Васіль Сангушкавіч
  2. Іван Сангушкавіч
  3. Аляксандар Сангушкавіч
    1. Міхал Сангушка
      1. Андрэй Сангушка-Кашырскі
        1. Аляксандар
          1. Леў
            1. Рыгор
              1. Адам Аляксандар
              2. Ганна
        2. Ганна
      2. Анастасія
      3. Невідана
    2. Андрэй Сангушка
      1. Раман
      2. Фёдар
        1. Зьміцер
        2. Раман
          1. Раман
          2. Аляксандра
          3. Фядора
        3. Яраслаў
        4. Фядора
      3. Соф’я
      4. Марыя
      5. ? дачка
      6. Фядора
      7. Васіліса
      8. Алена
      9. Ганна
  4. Міхал Сангушкавіч
    1. Януш Сангушка
    2. Васіль
      1. Рыгор
        1. Андрэй
          1. Сымон Самуэль
            1. Казімер
            2. Геранім, біскуп смаленскі
            3. Ян Уладзіслаў
              1. Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў; ад іх ідзе існая ў наш час галіна роду (гл. ніжэй)
            4. Кацярына
            5. Крыстына
            6. Эўфрасіньня
          2. Алена
        2. Фядора
      2. Ганна
      3. Марына
      4. Магдалена

Існай галіны

рэдагаваць

Геранім Сангушка, ж. — Канстанцыя з Сапегаў

  1. Казімер Юзэф Антоні, ж. — Браніслава зь Пянёнзкаў
  2. Павал Караль (1680—1750)
    1. Януш Аляксандар (1712—1775)
    2. Юзэф Паўлін (1740—1781)
      1. Раман, памер маладым
    3. Геранім Януш (1743—1812)
      1. Яўстах Эразм (1768—1844)
        1. Дарота (1799—1829), м. — Караль Сангушка-Любартовіч
        2. Раман Станіслаў (1800—1881)
          1. Марыя Клемэнтына (1830—1903)
        3. Уладзіслаў Геранім (1803—1870)
          1. Ядвіга Клемэнтына (1830—1918)
          2. Раман Даміян (1832—1917)
          3. Павал Раман (1834—1876)
            1. Тэрэза Альжбета (1864—1954)
          4. Алена (1836—1890)
          5. Яўстах Станіслаў (1842—1903)
            1. Раман Уладыслаў Антоні (1901—1984)
              1. Пётр Антоні Самуэль (1937—1989), ж. — Клёд дэ Руа
                1. Павал Францішак Раман (нар. 1973)
      2. Марыя Мар’яна (1770—1827)
      3. Тэкля (1786—1827)
    4. Януш Уладзіслаў (? — 1806)
      1. Караль (1779—1840), ж. — Дарота Сангушка.
      2. Канстантын (1778—1808)
        1. Мечыслаў (1807—1813)
        2. Клемэнтына (нарадзілася й памерла ў 1808)
      3. Клемэнтына
    5. Ганна (1739—1766)
    6. Крыстына (1741—1778)
    7. Кунэгунда
  3. Ганна Кацярына
  4. Крыстына

Іканаграфія роду Сангушкаў у наш час захоўваецца ў зборах Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны.

  1. ^ Іншая форма прозьвішча: Санґушкі (польск. Sanguszkowie, укр. Санґушки)
  1. ^ Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. ISBN 83-915029-4-5. — С. 35.
  2. ^ Станкевіч А. Расказы з гісторыі Беларусі для школы і народу(недаступная спасылка) // «Хрысьціянская Думка» № 3 (214), 1993.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  4. ^ а б Пазднякоў В. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 539.
  5. ^ Сангушкі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 219.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць