Леанід Побаль
Леані́д Давы́давіч По́баль (28 траўня 1924, вёска Мікалаева, цяпер Івейскі раён — 28 студзеня 2004) — беларускі археоляг. Доктар гістарычных навук (1978), прафэсар (1990). Чалец Міжнароднай вуніі славянскай археалёгіі, Польскага археалягічнага таварыства.
Леанід Побаль | |
Дата нараджэньня | 28 траўня 1924 або 1924[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 студзеня 2004 або 2004[1] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг, славіст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | археалёгія[2], Slavic archaeology[d][2] і пэдагогіка[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1978) |
Навуковы кіраўнік | Канстантын Палікарповіч |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Інстытут фізычнай культуры (1950), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1951). 3 1958 супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, потым загаднік сэктару, аддзелу археалёгіі, аддзелу археалёгіі першабытнага грамадзтва. 3 1991 вядучы навуковы супрацоўнік, а з 1997 галоўны хавальнік фондаў Музэю гісторыі НАН Беларусі.
Вывучаў гісторыю старажытных славянаў у Эўропе, у тым ліку на Беларусі. Дасьледаваў паўзямлянкавыя і наземныя жытлы гарадзішчаў і паселішчаў, курганавыя і бескурганавыя могільнікі і абарончыя ўмацаваньні жалезнага веку. Браў удзел у археалягічным вывучэньні Менску і ягонага месца ў Эўропе. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў в. Каменка[3].
Асноўныя працы
рэдагаваць- «Старажытнасьці Тураўшчыны» (па-расейску: Древности Туровщины; 1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалягічных дасьледаваньняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Сьцьвігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў у навакольлі Турава, да якіх прывязаныя археалягічныя помнікі ад эпохі нэаліту да сярэднявечча.
- «Славянскія старажытнасьці Беларусі» (па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
- «Старажытнасьці Беларусі ў музеях Польшчы» (па-расейску: Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музэях Польшчы.
- «Археалягічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (па-расейску: Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасьцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенэзу.
- Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
- Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Побаль Леанід Давыдавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 42.
Літаратура
рэдагаваць- Таццяна Каробушкіна. Жыцьцё, прысьвечанае археалёгіі (Да 80-годзьдзя з дня нараджэньня Леаніда Давыдавіча Побаля) // «Беларускі гістарычны часопіс» № 5, 2004.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.