Марачоўшчына
Марачо́ўшчына (Мерачо́ўшчына) — урочышча ў Беларусі, былы фальварак. Знаходзіцца за за 1,5 км на паўночны захад ад места Косава. Радзіма Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША. Да нашага часу тут захаваўся палац Пуслоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст. У адноўленай сядзібе Касьцюшкаў дзейнічае музэй.
Марачоўшчына | |
трансьліт. Maračoŭščyna | |
![]() Урочышча Марачоўшчына | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′55.92″ пн. ш. 25°7′25.51″ у. д. / 52.7655333° пн. ш. 25.1237528° у. д.Каардынаты: 52°45′55.92″ пн. ш. 25°7′25.51″ у. д. / 52.7655333° пн. ш. 25.1237528° у. д. |
Марачоўшчына на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Марачоўшчына | |
![]() |
НазваРэдагаваць
Традыцыйная гістарычная назва ўрочышча — Марачоўшчына — адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. У аснове тапоніма ляжыць старабеларускі апелятыў «марочна», які азначае — балота, дрыгва, балоцістая мясцовасьць[1]. Часам пры напісаньні назвы фальварку пад уплывам польскай мовы і польскай гістарыяграфіі замест уласна беларускай ужываецца спаланізаваная форма — Мерачоўшчына, што супярэчыць як сучаснай мясцовай моўнай традыцыі, так і самой этымалёгіі назвы[2].
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Марачоўшчыну датуецца 23 кастрычніка 1529 рокам, калі фальварак быў у валоданьні Храптовічаў. У 1577 року князі Сангушкі-Кобрынскія прадалі Косаў разам з Марачоўшчынай ваяводу берасьцейскаму Андрэю Ляшчынскаму[3].
У першай палове XVIII стагодзьдзя Марачоўшчына была ў валоданьні Сапегаў. У 1733 року яна перайшла да мечніка берасьцейскага Людвіка Касьцюшкі ў заставу[4]. Прынята лічыць, што тут у 1746 року нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Па сьмерці Людвіка фальварак перайшоў да ягонай жонкі Тэклі з Ратомскіх, якая прадала Марачоўшчыну ў 1764 року ўладальніку Косава Юрыю Флемінгу і пераехала ў Сяхновічы. З гэтага часу Марачоўшчына стала неад’емнай часткай косаўскага маёнтку.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 рок) Марачоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні.
У 1821 року Косаўскі ключ набыў граф Войцех Пуслоўскі, маршалак шляхты Слонімскага павету, які распачаў аднаўленьне сядзібы Касьцюшкаў. Рэстаўрацыя завяршылася ў 1857 року[5].
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай Марачоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 року Марачоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Косаве Косаўскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 року Марачоўшчына ўвайшла ў БССР. За часамі Другай сусьветнай вайны згарэла сядзіба Касьцюшкаў. У 1999 року на месцы былога фальварку паставілі мэмарыяльны камень, а ў верасьні 2004 року ў адноўленым будынку разьмясьціўся сядзіба-музэй Касьцюшкі.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Палац Пуслоўскіх (1838)
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку (2018)
- Сядзіба Касьцюшкаў (XVIII ст.; адноўлена ў 2004)
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычная графікаРэдагаваць
- Старая графіка
Н. Орда, 1875 р.
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
АсобыРэдагаваць
- Тадэвуш Касьцюшка (1746—1817) — вайсковы і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстаньня 1794 году
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Зайка А. Радзіма Касцюшкі: Мерачоўшчына ці ўсё ж Марачоўшчына? // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2017 г.
- ^ Зайка А. Марачоўшчына ці Мерачоўшчына? // Івацэвіцкі весьнік, 4 лістапада 2008 г.
- ^ Несцярчук Л. Мерачоўшчына. Mereczowszczyzna. Меречевщина // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БелТА, 2002. — С. 154. — ISBN 985-6302-37-4
- ^ Krzywicki J. Mereczowszczyzna // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 259.
- ^ Несцярчук Л. Мерачоўшчына. Mereczowszczyzna. Меречевщина // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БелТА, 2002. — С. 155. — ISBN 985-6302-37-4
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
ЛітаратураРэдагаваць
- Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БелТА, 2002. — С. 154. — ISBN 985-6302-37-4
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 111Г000305 |