Косаўскі расстрэл
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Косаўскі расстрэл — падзеі, якія адбыліся ў мястэчку Косаве 3 лютага 1927 году.
Косаўскі расстрэл | |
Краіна | Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча |
---|---|
Месца | Косаў |
Тып катастрофы | масавае забойства |
Дата | 3 лютага 1927 |
Наступствы | |
Загінулі | 6 |
Параненыя | Некалькі дзясяткаў |
Каардынаты | 52°45′ пн. ш. 25°09′ у. д. / 52.75° пн. ш. 25.15° у. д.Каардынаты: 52°45′ пн. ш. 25°09′ у. д. / 52.75° пн. ш. 25.15° у. д. |
Косаўскі расстрэл |
Перадгісторыя
рэдагавацьПасьля дзяржаўнага перавароту, зьдзейсьненага Юзэфам Пілсудзкім у 1926 годзе, палітычная дзейнасьць грамадзкіх рухаў і партыяў ускладнялася, а ўціск уладаў станавіўся больш жорсткім. Улады арыштоўвалі палітычных дзеячоў, закрывалі беларускія школы, гімназіі, сталі арыштоўваць актывістаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 годзе санацыйны ўрад афіцыйна забараніў БСРГ.
Падзеі
рэдагаваць3 лютага 1927 году ў Косаве праходзіла дэманстрацыя ў падтрымку БСРГ. На дэманстрацыю выйшла паўтары тысячы чалавек (галоўным чынам, сялян). Удзельнікі маніфэстацыі прайшлі па Косаве, правялі мітынг.
Калі пасьля мітынгу пратэстуючыя зноў рушылі празь мястэчка, камуністычныя дзеячы, якія былі ў калёне сярод дэманстрантаў, паднялі чырвоныя сьцягі. У адказ на гэта польская паліцыя адкрыла агонь.
У выніку расстрэлу загінула 6 чалавек: М. Еўтух, І. Ракевіч, П. Гаўрус, М. Таптала, І. Кучук, С. Верабей. Некалькі дзясяткаў чалавек было паранена.
Значэньне
рэдагавацьПахаваньне забітых вылілася ў маніфэстацыю пратэсту супраць самавольства паліцыі і польскае адміністрацыі. З косаўскіх падзеяў распачаліся жорсткія захады польскіх уладаў на землях Заходняе Беларусі.