Яўнут

вялікі князь літоўскі (1341—1345), князь заслаўскі
(Перанакіравана з «Яўнут Гедзімінавіч»)

Яўнут Гедзімінавіч, Яўнуці Гедзімінавіч (у праваслаўі Іван; 1301 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Пачынальнік роду князёў Заслаўскіх.

Яўнут
лац. Jaŭnut
Яўнут (уяўны партрэт)
вялікі князь літоўскі
1341 — 1345
Папярэднік Гедзімін
Наступнік Альгерд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1301(1301)
Памёр па 1366
Бацька Гедзімін
Маці Еўна Полацкая

Еўнат (Eunat) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[2], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[3][4].

З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што Яўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любарть (1352 год)[5]; ducis Jawnutonis (14 жніўня 1358 году)[6]; vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[7]; Iwenynti, Jewynthi[a] або Евнутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; Евнутей (Сафійскі першы летапіс)[9]; Евнутей Гедимановичь[10] (Ніканаўскі летапіс); Евнут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[11].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паводле Раўданскага рукапісу, Яўнут нарадзіўся ў 1301 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Еўвы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Па сьмерці ў 1345 годзе Еўвы Альгерд і Кейстут учынілі супраць Яўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон[12]. Пазьней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе замірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[13].

Папярэднік
Гедзімін
Вялікі князь літоўскі
1341—1345
Наступнік
Альгерд
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 490.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 207.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 49—50.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  5. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
  7. ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 57, 72.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 224, 235.
  10. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
  11. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 41—42.
  12. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 46.
  13. ^ Грыцкевіч А. Яўнут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 786.

Літаратура

рэдагаваць