Гестар
Гестар (Гештар, Гештэр, Гейстар, Гейштар, Кейстар), Гестэра — мужчынскае і жаночае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.
Гестар лац. Giestar / Hiestar | |
Gaster | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gast + Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гештар, Гештэр, Гейстар, Гейштар, Кейстар, Гестэра |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гестар» |
Паходжаньне
рэдагавацьГастэр або Кастэр (Gaster, Gester[1], *Gastharo, Caster[2]) і Герыгаст (Herigast[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gastila, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Гестар (Кештар): Gestaronis (1412 год), Stanislaus Kesztoronis de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko… Stanislaum Kestorowicz de Grochowarsko (1413 год)[8].
У Прусіі бытавала імя Geystarre[9].
У Польшчы ў 1665 годзе адзначалася прозьвішча Gister[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гіштаровіч (Gisztarowicz, Gisztorowicz), Гіштэровіч (Giszterowicz)[11], Гейштар (Giejsztor, Gieysztor), Гейштарэвіч (Giejsztorewicz)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи наших дорсуничанъ на имя в Кеистора (22 ліпеня 1501 году)[13]; стрельцы Бирштаньские… Мокуле Кгесторовичу[14], стрелцы Олитские… Щепану Кгесторовичу[15] (1557—1558 гады); з ыменья Кгейсторовичъ… з села Кгейсторовичъ[16], Петръ Станиславовичъ з Кгесторовичъ[17] (1567 год); з стоклишского круга… Александру Кгеисторовичу (15 верасьня 1568 году)[18]; Ludwik Gieszter, czesnik Nowogródzki (5 чэрвеня 1699 году)[19]; p. Giesztora… Ludwik K. Giesztor m. p. W. (21 траўня 1701 году)[20]; п. райцы скарб. его мил. п. Владиславу Кгештору, комисару, диспартименъ на войско Литовское в повеце Оршанскимъ чынячому (1711 год)[21]; Wincenty Giesztor (4 кастрычніка 1765 году)[22].
Носьбіты
рэдагаваць- Пётар Станіслававіч з Гестаравіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Гестэра Марцінаўна Германовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе[23]
- Стэфан Гестар — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[24]
Гештары — літоўскі шляхецкі род[25].
Гейштары (Gieysztor) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Гарадзенскага павету[26].
На 1901 год існавала сяло Кісьцер (Кістэр) у Старадубскім павеце Чарнігаўскай губэрні[27].
На 1903 год існавала сяліба Каштары ў Цельшаўскім павеце Ковенскай губэрні[28].
На 1906 год існавала вёска Кесьцеры ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[29].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Meineke B. Ortsnamen des Kreises Minden-Lübbecke. — Bielefeld, 2016. S. 154.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 296.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 770.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 279.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 564.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 31.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 554.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 126.
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. С. 257.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 51.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 52.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 663.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 667.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 69.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. S. 314, 317.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 21. — Витебск, 1891. С. 9.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 115—116.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 158.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 65.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 52.
- ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 71.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 477.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 362.