Міхал Эльвіра Андрыёлі

беларускі і польскі мастак, графік

Міха́л Эльві́ра Андрыё́лі (2 лістапада 1836 — 23 жніўня 1893) — мастак, графік, удзельнік вызваленчага руху ў Літве (сучасная Беларусь) і ў Жамойці.

Міхал Эльвіра Андрыёлі
Уладзіслаў Валькевіч. Партрэт Міхала Эльвіры Андрыёлі. Канец XIX ст.
Уладзіслаў Валькевіч. Партрэт Міхала Эльвіры Андрыёлі. Канец XIX ст.
Дата нараджэньня 14 лістапада 1836(1836-11-14)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 жніўня 1893(1893-08-23)[1][2] (56 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, маляр
Жанры графіка[d] і малярства
Плынь рамантызм
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і настаўніка маляваньня Франчэска Андрыёлі, які паходзіў з Італіі. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у школе Герсана ў Варшаве. Паводле жаданьня бацькоў паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Аднак прафэсія мэдыка яго ня надта вабіла, і ў хуткім часе, пакінуўшы ўнівэрсытэт, ён паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, скульптуры і дойлідзтва.

Пасьпяхова скончыў вучэльню ў 1857 годзе.[3] Па рэкамэндацыі выкладчыкаў Маскоўскай вучэльні ад 3 красавіка 1857 году, за яго працу «Партрэт студэнта», атрымаў дыплём мастака ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбурзе й паехаў удасканальваць майстэрства ў Італію, вучыўся ў Рыме ў акадэміі сьв. Лукаша.[4][5][6]

Вярнуўшыся на радзіму, працаваў у Вільні. Тут ён зьвязаўся з рэвалюцыйнымі коламі, прымкнуў да «чырвоных», удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Пасьля паразы паўстаньня быў пасаджаны ў вязьніцу, але з-пад арышту ўцек за мяжу. Жыў у Парыжы і Лёндане. Там стварыў шмат графічных работ і ілюстрацыяў, у якіх адлюстраваў падзеі 1863 году, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

 
Ілюстрацыя да паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча

У 1866 годзе Андрыёлі вярнуўся на радзіму, але быў схоплены царскімі жандарамі і сасланы ў Сыбір «за неблагонадежность в политическом отношении». Зь верасьня 1868 па 1872 жыў у Вятцы, дзе стаў настаўнікам будучых расейскіх мастакоў Васьняцовых — Віктара й Апалінарыя. Працаваў настаўнікам маляваньня ў Вяцкай епархіяльнай жаночай вучэльні, удзельнічаў у размалёўцы храмаў Вяткі, пісаў на заказ партрэты. Захавалася справаздача мясцовага паліцмайстра аб Андрыёлі:


  Живописец. Первоначально слушал лекции в Московском университете, но, не кончив курса, посвятил себя живописи. Кроме русских художественных школ, А. несколько лет образовывался и путешествовал за границей, в особенности в Италии и Испании, и получил в Риме медаль за картину своей работы. Как артист, человек прекрасно образованный и вместе с тем очень способный. После мятежа 1863-64 гг., насколько я слыхал, А. бежал за границу, но скоро добровольно, в 1868, явился русским властям и был прислан в Вятку. Происхождения А. итальянского; отец его служил в армии вице-короля Евгения Богарне и с 1812 поселился в Вильно.  

У 1872 годзе Андрыёлі вярнуўся са ссылкі, але яму было забаронена жыць у Літве, і мастак пасяліўся ў Варшаве. Там працягваў мастацкую адукацыю ў школе Герсана, ілюстраваў часопіс «Кłоsу» («Каласы») і «Тygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У 1883—1886 гадах працаваў у Парыжы. Толькі ў канцы жыцьця яму пашчасьціла на нейкі час вярнуцца на радзіму. Памёр Андрыёлі ў 1893 годзе ў горадзе Налэнчаў (цяпер Люблінскае ваяводзтва)[7] і там быў пахаваны.

Творчасьць

рэдагаваць
 
Выява Калоскай царквы ў Горадні

У сваіх жывапісных і графічных работах Андрыёлі часта зьвяртаўся да тых далёкіх часоў літоўскай гісторыі, калі Вялікае княства Літоўскае яшчэ захоўвала сваю незалежнасьць. У 1880-я гады ён стварыў нізку гістарычных ілюстрацыяў і эскізаў. Сярод іх «Сьмерць Кейстута», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў», «Вылазка паўстанцаў», ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, да твораў Я. Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Ю. Славацкага, Ю. Крашэўскага і іншых. Творы Андрыёлі, выкананыя пад уплывам рамантызму, вызначаюцца тэхнічнай лёгкасьцю, дакладнасьцю ў адлюстраваньні гістарычных падзеяў, багацьцем фантазіі. У многіх зь іх Андрыёлі пасьпяхова выкарыстоўваў фальклёрныя матывы. Рабіў замалёўкі гістарычных мясьцін, народных сьвятаў.

Міхал Эльвіра Андрыёлі намаляваў алейны партрэт Францішка Багушэвіча й яго жонкі.[8]

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б Elviro Michael Andriolli (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Michał Elwiro Andriolli // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  3. ^ Степанова, Светлана Степановна. Московское училище живописи и ваяния. Годы становления.. — Санкт-Петербург: Искусство, 2005. — С. 258. — 288 с. — 1000 ас. — ISBN 5-210-01588-2
  4. ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789 Оп. 2 1857 г. Д. 8 а, лист 227 — Академия художеств Министерства императорского двора. 1857 г. О присвоении звания художника. Часть 1.
  5. ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789 Оп. 14 Литера «А». Д. 31, листов 6 — Андриолли Эльвиро Францевич.
  6. ^ Н. П. Собко. Словарь русскихъ художниковъ. Съ древнѣйшихъ временъ до нашихъ дней (IX-XIX вв.). = Архивѣ И. А. X. дѣло 8/1857, т. I, л. 227 и сл., и 31/А. — С.-Петербургъ: Типографія М. М. Стасюлевича, 1893. — Т. 1. Вып. 1. «А». — С. калонка 174. — калонак350 с.
  7. ^ Andriolli Michał Elwiro / Internetowa encyklopedia PWN  (пол.)
  8. ^ Францішак Багушэвіч. Творы: паэзія, апавяданьні, пераклады, публіцыстыка, лісты, дадатак. / Укладаньне, прадмова Яэп Янушкевіч; каментары Уладзімер Содаль, Яэп Янушкевіч; мастачка Галіна Хінка-Янушкевіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — С. 146, 230, 265, 285. — 309 с. — 16 000 ас. — ISBN 5-340-00824-X

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць