Торунь
То́рунь (па-польску: Toruń, па-нямецку: Thorn) — горад на поўначы Польшчы, на рацэ Вісьле, з насельніцтвам на 2009 год — 205 718 жыхароў. Сярэднявечны горад, радзіма Мікалая Капэрніка, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Торунь | |||||
польск. Toruń | |||||
Стары горад Торуню, бачны з паўднёвага берагу Віслы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе[1] | ||||
Горад з: | 1233 | ||||
Магдэбурскае права: | 28 сьнежня 1233 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае | ||||
Прэзыдэнт места: | Міхал Залескі | ||||
Плошча: | 115,75 км² | ||||
Вышыня: | 36—90 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 205 718 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1777,26 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 56 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87-100 да 87-120 | ||||
Нумарны знак: | CT | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′0″ пн. ш. 18°37′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 18.61667° у. д.Каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 18°37′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 18.61667° у. д. | ||||
Торунь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.torun.pl/ |
Мінулая сталіца ваяводзтва Торуню (1975—1998) і Паморскага ваяводзтва (1921—1939), Торунь з 1999 году стаў адной са сталіцаў Куяўска-Паморскага ваяводзтва. У верасьні 2004 году Мэдычная акадэмія ў Быдгашчы аб’ядналася з Унівэрсытэтам Мікалая Капэрніка ў Торуні ў Collegium Medicum.
«Пернікавая» сталіца Польшчы.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя паселішчы ў навакольлях Торуня датаваныя археолягамі 1100 годам да нашай эры. У часы сярэднявечча там было невялікае паселішча, якое абараняла раку (VII—XIII стагодзьдзі), але яно, верагодна, ужо было разьбітае ў 1230 годзе.
Калі Тэўтонскі ордэн прыбыў у зямлю Кулмэр (Chełmno Land), яны пабудавалі тут цьвердзь (1230—1231). Паселішча, якое атачала замак, атрымала назву Торунь і набыла права гораду ў 1233 годзе. Горад пазьней стаў нямецкім сярэднявечным гандлёвым цэнтрам. У 1263 годзе францысканскія манахі пасяліліся ў Торуні, а за імі — у 1239 годзе дамініканцы. У 1264 годзе быў заснаваны суседні Нойштадт (Новы горад). Ён быў адасоблены наўпрост да 1454 году, тады старыя і новыя гарады былі аб’яднаныя ў адзін горад.
У XIV ст. горад далучыўся да Ганзейскага гандлёвага саюзу. Першы Торунскі мір быў падпісаны ў 1411 годзе па заканчэньні літоўска-польска-крыжацкай вайны (1409—1411). У 1454 годзе ў абмен на падтрымку і прызнаньне прывілея гораду Торунь, горад прыняў сувэрэнітэт польскай кароны. Трынаццацігадовая вайна 1453—1466 гадоў скончылася ў 1466 годзе другім Торунскім мірам, у якім Тэўтонскі ордэн перадаў сувэрэнітэт Заходняй Прусіі і Каралеўству Польскаму.
Горад, заселены пераважна немцамі падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, прыняў пратэстанцтва ў 1557 годзе, тады як большая частка насельніцтва краіны засталася каталікамі. Падчас службы мэра Гэнрыха Стробанда (1586—1609) Торунь стаў падпарадкоўвацца цэнтралізаванай уладзе, якая знаходзілася ў руках гарадзкога савета.
У 1677 годзе прускаму гісторыку Крыстафу Гарткноху было прапанавана стаць дырэктарам гімназіі Торуня. Пасаду гэтую ён займаў да сваёй сьмерці ў 1687 годзе. Гарткнох напісаў шмат кніг і працаў па гісторыі Прусіі.
У 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай горад быў адданы Прускаму Каралеўству. У 1807 годзе горад стаў часткай герцагства Варшаўскага, створанага Напалеонам. У 1870 годзе францускія ваеннапалонныя, захопленыя падчас франка-прускай вайны, пабудавалі лінію фортаў уздоўж гораду. У наступным годзе горад, разам з астатняй Прусіяй, стаў часткай новай нямецкай імпэрыі.
У 1919 годзе пасьля Першай сусьветнай вайны па выніках Вэрсальскай дамовы Торунь, як сталіца Паморскага ваяводзтва, стаў часткай Польшчы. Агулам, гістарычны пэрыяд паміж дзьвюма войнамі стаў часам значнага разьвіцьця вытворчасьці ў Торуні. Буйныя інвэстыцыі былі ўкладзеныя ў такіх вобласьцях, як транспарт (новыя вуліцы, трамвайныя лініі і масты), жыльлёвае будаўніцтва.
Торунь быў далучаны да нацысцкай Нямеччыны адразу пасьля ўварваньня нацыстаў у Польшчу ў 1939 годзе. Падчас Другой сусьветнай вайны лінія фортаў выкарыстоўвалася немцамі ў якасьці лягераў для ваеннапалонных, вядомых пад агульнай назвай — Шталаг XX-А. Торунь быў вызвалены савецкім войскам ад нацыстаў у 1945 годзе. Горад пазьбегнуў значнага разбурэньня ў хадзе вайны. Пасьля вайны немцы Торуня былі выселеныя ў Заходнюю Нямеччыну з 1945 па 1947 год.
Пасьля Другой сусьветнай вайны насельніцтва павялічылася болей за два разы. Разам з тым, адной з самых важных падзеяў у пасьляваенны пэрыяд зьяўлялася стварэньне Ўнівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў 1945 годзе. З часам ён стаў адным зь лепшых унівэрсытэтаў у Польшчы.
Славутасьці і помнікі
рэдагавацьУ 1997 годзе Торунь уключаны ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе шмат помнікаў сярэднявечча і 20 стагодзьдзя (200 аб’ектаў). Горад вядомы тым, што ён захаваў амаль у недатыкальнасьці сваю сярэднявечную пляніроўку і многія гатычныя будынкі, усе зь якіх былі пабудаваныя з цэглы, у тым ліку манумэнтальныя цэрквы, ратуша і мяшчанскія дамы. Важным зьяўляецца той факт, што Торунь, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых гістарычных гарадоў у Польшчы, пазьбегнуў значных разбурэньняў у хадзе Другой сусьветнай вайны. У прыватнасьці, Стары Горад застаўся непашкоджаным, так што ўсе помнікі архітэктуры — арыгінальныя, а не адноўленыя пасьля разбурэньня.
Цікавым для турыстаў зьяўляецца падсьветка Старога Гораду ў начны час. Шматлікія будынкі і іншыя збудаваньні, у тым ліку гарадзкія муры ўздоўж праспэкта, падсьвечваюцца ў начны час, ствараючы захапляльны эфэкт.
Торунскія пернікі
рэдагавацьГалоўная ежавай славутасьць гораду — торунскія пернікі (па-польску: Toruńskie pierniki). Бываюць рознага памеру; на плоскай паверхнасьці вялікіх торунскіх пернікаў часта адлюстроўваюцца сымбалі гораду і сцэны зь сярэднявечнага рыцарскага жыцьця.
Транспарт
рэдагавацьТранспартная сетка ў горадзе зьяўляецца прадметам актыўнай крытыкі на працягу ўжо многіх гадоў. Хоць горад не адносіцца да ліку буйных гарадоў, у ім слаба разьвітая дарожна-транспартная сетка. Не дапамаглі будаўніцтва новай шашы, рэканструкцыя існых вуліцаў, і будаўніцтва іншых з нуля — Торунь па-ранейшаму застаецца «жахлівым для кіроўцы месцам». Асноўная праблема — адзіны мост празь Віслу ў межах гораду. У цяперашні момант вядуцца дыскусіі наконт будаўніцтва другога аўтамабільнага маста, але пакуль не зразумела дзе, як і за якія грошы ён будзе збудаваны.
Сыстэма грамадзкага транспарту Торуня складаецца з больш за 30 аўтобусных маршрутаў і некалькіх трамвайных лініяў, якія ахопліваюць увесь горад і некаторыя з суседніх абшчынаў.
Тры галоўныя чыгуначных станцыі і чатыры чыгуначныя магістралі злучаюць Торунь, Быдгашч і вёскі ўнутры рэгіёну, а таксама з аддаленымі буйнымі гарадамі. У горадзе таксама дзейнічаюць два аўтобусныя дэпо.
Найбліжэйшыя да Торуня вялікія аэрапорты разьмяшчаюцца ў Быдгашчы, Гданьску і Варшаве.
Культура і навука
рэдагавацьУ Торуні дзейнічаюць два драматычных тэатры, два дзіцячых тэатры, два музыкальных тэатры і іншыя тэатральныя калектывы. Штогод у траўні ў Торуні праводзіцца міжнародны тэатральны фэстываль «Кантакт».
У горадзе дзейнічаюць каля дзесяці гістарычных музэяў. У прыватнасьці, «Дом Капэрніка» — дом-музэй Мікалая Капэрніка.
У горадзе нядаўна адчыніўся Цэнтар сучаснага мастацтва (Centrum Sztuki Współczesnej).
У Торуні ёсьць плянэтарый і астранамічная абсэрваторыя, якая знаходзіцца ў суседнім населеным пункце Піўніцы). Апошняя валодае буйнейшым ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Эўропы радыётэлескопам.
Адукацыя
рэдагавацьБолей за 30 школаў, больш за дзесяць ВНУ, мноства прыватных школаў складаюць адукацыйную базу Торуню. Найбуйнейшым ВНУ ў Торуні зьяўляецца Ўнівэрсытэт імя Мікалая Капэрніка, у якім вучыцца больш за 40 тысячаў студэнтаў.
Прафэсійны спорт
рэдагаваць- Unibax Toruń — сьпідўэй (польская прэм’ер-ліга)
- Toruński Klub Piłkarski — футбол
- TKH Toruń — хакей (польская прэм’ер-ліга)
- Pomorzanin Toruń — хакей на траве (польская прэм’ер-ліга)
- Energa Toruń — баскетбол (польская прэм’ер-ліга)
- Nestle-Pacyfic — вэляспорт
Гараджане
рэдагаваць- Мікалай Капэрнік, астраном
- Лешэк Бальцэровіч, палітык, эканаміст, старшыня Нацыянальнага банку Польшчы
- Уладзіслаў Джэвульскі, астраном і матэматык
- Тоні Халік, падарожнік і вынаходнік
- Крыстаф Гарткнох, гісторык і асьветнік
- Аляксандар Яблонскі, фізык
- Сільвэстэр Каліскі, генэрал польскага войска
- Мацей Канацкі, астраном
- Багуслаў Лінда, актор
- Зьбігнеў Ленгрэн, карыкатурыст
- Ежы Лось, матэматык
- Казімер Сэроцкі, кампазытар
- Самуэль Томас Зёмэрынг, фізык і вынаходнік
- Гражына Шапалоўска, акторка
- Крыстыян Вэрніке (1661—1725), паэт
- Юлія Вольфторн, мастачка
- Аляксандар Валшчан, астраном, вынайшоў першую плянэту па-за сонечнай сыстэмай
- Эрвін Лёвэнсан, пісьменьнік-экспрэсыяніст
- Януш Вішнеўскі, папулярны польскі пісьменьнік
- Адам Фрэйтаг, матэматык, інжынэр
Гарады-пабрацімы
рэдагаваць- Гётынген, Нямеччына, з 1978 году
- Калінінград, Расейская Фэдэрацыя, з 1995 году
- Лейдэн, Нідэрлянды, з 1988 году
- Нова-Места (па-славенску: Novo Mesto), Славенія, з 2005 году
- Суіндан (па-ангельску: Swindon), Англія, з 2003 году
- Хямээнліна, Фінляндыя, з 1989 году
- Філадэлфія, ЗША, з 1976 году
- Чадца (па-чэску: Čadca), Чэхія, з 1996 году
- Луцак, Украіна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Istnienie osady przedlokacyjnej na terenie zamku krzyżackiego jest potwierdzone od X w., nie wykluczone że istniała ona już w końcu VIII w. Patrz: Historia Torunia, red. M. Biskup, t. I, W czasach średniowiecza (do roku 1454), С. 61. (пол.)
- ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym, stan 31.12.2009 (пол.)