Берасьцейская зямля
Берасьце́йшчына — гістарычная вобласьць у басэйне Заходняга Бугу і Нараву. Найбольшыя гарады: Бельск, Берасьце, Дарагічын, Камянец, Кобрынь, Мельнік.
З X ст. уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, з канца XI — у Тураўскім, зь сярэдзіны XII ст. — у Валынскім княстве, з пачатку XIV ст. у складзе Троцкага ваяводзтва ВКЛ. У 1566 створана Берасьцейскае ваяводзтва. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 г. — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1920—1939 гг. — у Палескім ваяводзтве II Рэчы Паспалітай. З 1939 — у складзе Беларускай ССР. 1941—1944 — у складзе райсхкамісарыяту Ўкраіна. Пасьля вайны склала большасьць тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці БССР (цяпер — Рэспубліка Беларусь).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 107.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |