Таўцівіл Кейстутавіч
Таўціві́л Ке́йстутавіч (у каталіцтве Конрад; 1355? — верасень 1390) — літоўскі князь, сын вялікага князя Кейстута. Быў актыўным паплечнікам Вітаўта ў ягоным змаганьні зь Ягайлам за вялікакняскую ўладу.
Таўцівіл | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1355 |
Памёр | верасень 1390, |
Бацька | Кейстут |
ІмяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Таўцівіл (імя)
Імя Таўцівіл зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і Вітаўт — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Таўцівіл складаецца з фармантаў -таўт-, які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ', і -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду» і адпавядае гоцкаму імю Theudila (германскаму Teodwal)[3].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: minen bruder herczog Tewtewiln das her in gegeben hatte[4] (Tewtewil; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год), Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[5], Thotwil (Ян Длугаш).
БіяграфіяРэдагаваць
У 1382 годзе па забойстве Ягайлам Кейстута й уцёкаў Вітаўта з ВКЛ быў пазбаўлены Ягайлам Наваградзкага княства, якім кіраваў разам з братам Войдатам. Далучыўся да Вітаўта, 21 кастрычніка 1383 году хрысьціўся ў каталіцтва. Загінуў у гэтым змаганьні падчас аблогі Вільні супольным войскам Вітаўта й крыжакоў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 266.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4