Паходжаньне караля Ягайлы і Вітаўта, князёў Літвы
лацінскі пераклад часткі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх»
«Пахо́джаньне караля́ Яга́йлы і Ві́таўта, князё́ў Літвы́» — лацінскі пераклад часткі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».
«Паходжаньне караля Ягайлы і Вітаўта, князёў Літвы» | |
Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie | |
Жанр: | летапіс |
---|---|
Мова арыгіналу: | лацінская |
Год напісаньня: | 1470-я |
Публікацыя: | 1888 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Паходжаньне караля» зьмяшчае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад часоў валадараньня сыноў вялікага князя Гедзіміна да першых уцёкаў Вітаўта да крыжакоў. Адпавядае зьместу Віленскага, Супрасьлеўскага і Слуцкага летапісаў. Быў перакладзены для польскага гісторыка Яна Другаша. Зьбярогся ў складзе Кароннай мэтрыкі Польшчы, куды быў запісаны ў 1490-х гадах. Быў першым вядомым перакладам беларускага літаратурнага твору на іншую мову. Быў абнародаваны ў 1888 годзе Антоніем Прахаскам. У ХХ стагодзьдзі ўвайшоў у «Поўны збор рускіх летапісаў» (т. 17, 1907; т. 35, 1980)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Орыга рэгіс // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 379—380. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |