Бутаўт

(XIV ст.) сын Кейстута, князь дарагічынскі

Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346 — па 1381)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь дарагічынскі.

Бутаўт
лац. Butaŭt
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1346
Памёр па 1381
Пахаваны
Род Гедымінавічы
Бацькі Кейстут
Бірута
Дзеці Вайдута[d][1]

Боталд або Буталд (Botuald, Botaldus[2][3][4], Butaldus[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7] або ад асновы -буд- (-бод-)[8], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[9].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[10]; Buthaw (Ян Длугаш)[11].

Біяграфія

рэдагаваць

Сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну, ахрысьціўся ў каталіцтва ў Караляўцы, потым браў удзел у няўдалай выправе крыжакоў на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імпэратара і чэскага караля Карла IV Люксэмбурскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладаньні.

Апошні раз упамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленьні пра ўцёкі зь Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрост і скіраваўся да двара чэскага караля. Спачыў ў аўгустынскім касьцёле Сьвятога Тамаша ў Празе[12].

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160.
  2. ^ Benedicti XIV. Pont. Opt. Max. olim Prosperi Cardinalis de Lambertinis Bullarium. T. 3. — Prati, 1846. P. 464.
  3. ^ Menologium, seu brevis et compendiosa illuminatio relucens in splendoribus sanctorum. — München, 1698. P. 9.
  4. ^ Catalogus librorum quos (in ornamentum reipublicae literariae) non sine magnis sumptibus et labore ex Italia selegit R. Martine. — Londini, 1633. P. 4.
  5. ^ Archives historiques de la Saintonge et de l'Aunis. T. 33. — Paris, 1903. P. 120, 324.
  6. ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. S. 384.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 551.
  11. ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 306, 406.
  12. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 88.

Літаратура

рэдагаваць