Яўнут
Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна і палачанкі Евы (Еўны). Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.
БіяграфіяРэдагаваць
Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Евы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.
Па сьмерці ў 1345 годзе Евы Альгерд і Кейстут зладзілі супраць Яўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон[1]. Пазьней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.
У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[2].
ГалерэяРэдагаваць
- Уяўныя партрэты Яўнута
З радаводу Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г.
Папярэднік Гедзімін |
Вялікі князь літоўскі 1341—1345 |
Наступнік Альгерд |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 46.
- ^ Грыцкевіч А. Яўнут // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 786.
ЛітаратураРэдагаваць
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.