Войдат
Войдат (у праваслаўі Іван; ? — па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | па 1401 |
Род | Гедымінавічы |
Бацькі | Кейстут Бірута |
Дзеці | Юры, Конрад |
Дзейнасьць | арыстакрат |
Імя
рэдагавацьАдпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войдат складаецца з асноваў вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman), якая паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2], і -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[4].
Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[5].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[6]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[7]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[8]; ducum Woydathi (23 красавіка 1430 году)[9]; Woidath (Ян Длугаш)[10].
Біяграфія
рэдагавацьСтарэйшы сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка ў час трохтыднёвай аблогі крыжакамі ў красавіку 1362 году. Па захопе замка трапіў у крыжацкі палон.
Па вяртаньні зь няволі каля 1365 году ажаніўся. Ідэнтыфікуецца з князем Іванам, братам Вітаўта, які ў канцы 1389 году быў паслом да крыжакоў у справе плянаваных другіх уцёкаў Вітаўта ў Прусію. Пазьней выехаў туды разам з жонкай і сынам Юрыем. Праваслаўны хрост прыняў, відаць, у час княжаньня ў Наваградку. Памёр у Прусіі.
Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Конрада[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 171.
- ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 537.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 238.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 406.
- ^ Шаланда А. Войдат // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 460.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)