Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы сьпіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама зьяўляецца невялічкай часткаю старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя, вядомага як Віленскі зборнік.

Віленскі летапіс
Жанр: летапіс
Мова арыгіналу: старабеларуская мова
Публікацыя: 1893 год
Электронная вэрсія

Апісаньне

рэдагаваць

Сьпіс мае дэфэкты: канец тэксту не захаваўся, апавяданьне абрываецца на сьмерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнае лексыкі і царкоўнаславяншчыны[1].

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс уважаўся за згублены[1].

  1. ^ а б Чамярыцкі В. Віленскі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7, С. 432

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць