Белавія
«Бела́вія» — найбуйнейшы авіяперавозьнік Беларусі са штаб-кватэрай у Менску, заснаваны ў сакавіку 1996 году.
«Белавія» | |
Заснаваная | 5 сакавіка 1996 (28 гадоў таму) |
---|---|
№ сэртыфікату | 01[1] |
Выкарыстоўваныя базы | Нацыянальны аэрапорт «Менск» |
Вузлы | Нацыянальны аэрапорт «Менск» |
Фокусныя гарады | |
Бонусная праграма | Белавія Лідэр |
Колькасьць самалётаў | 26[2] |
Прызначэньні | 47 |
Старэйшая кампанія | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | Менск, Цэнтральны раён, вул. Няміга, д. 14а[3] |
Ключавыя постаці | Ігар Чаргінец |
Лік супрацоўнікаў | 1700 |
Сайт | by.belavia.by |
Асноўныя рэйсавыя і чартэрныя міжнародныя лёты выконвае з Нацыянальнага аэрапорту Менск. «Белавія» — сапраўдны чалец Міжнароднае асацыяцыі паветранага транспарту і Эўрапейскае асацыяцыі рэґіянальных авіякампаніяў.
Перадумовы ўтварэньня
рэдагавацьДнём нараджэньня авіякампаніі «Белавія» афіцыйна лічыцца 5 сакавіка 1996 году, але праз тое што яна была створаная на базе Беларускага аб’яднаньня грамадзянскае авіяцыі, то гісторыя пачынаецца ад 1993 году.
Заразом беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак ад 7 лістапада 1933 году, калі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё менскага аэравакзалу, дзе вясной 1934 году прыназеміліся тры першыя самалёты По-2, якія належалі Смаленскаму авіяпадразьдзяленьню спэцпрымяненьня Маскоўскае ўправы грамадзянскім паветраным флётам. Менавіта гэты момант стаў вырашальным у станаўленьні і разьвіцьці грамадзянскае авіяцыі Рэспублікі Беларусь. У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Менскам і Масквой, у 1940 годзе іх налічвалася восем.
Гэта — машынны пераклад артыкула.
|
У 1936 годзе пачалі ажыцьцяўляцца першыя рэгулярныя Паштова-пасажырскія рэйсы ў Маскву. Улетку 1940 году заснаваны Беларускі «104-ы Аб’яднаны авіяцыйны атрад» ГУУС, колькасць рэйсаў дасягнула васьмі. З кастрычніка 1944 году па май 1953 году існавала Беларускае ўпраўленне грамадзянскага паветранага флёту (БУГПФ). Начальнікамі якога былі Караткоў В. М., Клусон Е. Т., Гарбуноў К. Д. З траўня 1953 году па сьнежань 1964 году існавала Беларускае тэрытарыяльнае кіраваньне грамадзянскага паветранага флёту (БТУГПФ), кіраўнікамі якога былі Сімонянц В. С. і Горб В. Н., а 27 ліпеня 1964 году Указам Прэзідыума ВС СССР № 2729-VI з галоўнага ўпраўлення грамадзянскага паветранага флёту (ГУГПФ) пры Савеце Міністраў СССР было створана Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР (МГА СССР). Пасьля чаго былі перайменаваныя ўсе 15 саюзных ТУГПФ у Кіравання грамадзянскай авіяцыі. Так зьявілася Беларускае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі (БУГА). 31-35 Ліпін А. В. Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узлёту да пасадкі / СПб ГУГА.СПб., 2016.‒ 153 с.). У якім, упершыню з 1973 году, была ўведзеная пасада сцяг-штурмана, а затым і галоўнага штурмана (Леанід Лагун Дземідовіч). Кіраўнікамі БУГА былі: Глушчанка Г. Д. і В. М. Курыла. З 1961 году па 1983 адбываецца папаўненьне паветранага флёту Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі. За гэтыя гады быў атрыманы турбавінтавы самалёт Ан-10(1961 г.), у 1963 годзе беларускую рэгістрацыю атрымаў першы самалёт Ту-124, у 1973 годзе пачалася эксплуатацыя першага самалёта Ту-134А. У верасьні-кастрычніку 1982 году ў валоданьне Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154. У перыяд існаваньня БССР былі адкрыты першыя авіялініі на вышэйпералічаных тыпах самалётаў як у краіны сацыялістычнага лагера: Польшчы (Варшава), Чэхіі (Прага), Венгрыі (Будапешт), ГДР (Берлін, Лейпцыг), так і ў краіны капіталістычнага лагера, напрыклад Аўстрыя (Вена). З адзінага на той момант міжнароднага і сталічнага аэрапорта Мінск-1. Першапраходцы першай рэактыўнай тэхнікі і першага галоўнага штурмана Беларускае Рэспублікі Леанід Лагун Дземідовіч. У той перыяд, у сувязі з нарастаючай пагрозай згонаў самалётаў з закрытай краіны (СССР) у перыяд халоднай заслоны, у мэтах бясьпекі палётаў экіпажам выдавалася штатная зброя тыпу пісталета Макарава.
У 1961-1983 гадох адбываецца актыўнае папаўненьне паветранага флёту Беларускае ўправы грамадзянскае авіяцыі. За гэтыя гады быў набыты турбавінтавы самалёт Ан-10, атрымаў беларускую прапіску рэактыўны пасажырскі самалёт Ту-124, пачалася эксплюатацыя самалёта Ту-134. У жніўні 1983 году ва ўласнасьць Менскае авіяцыйнае тэхнічнае базы перайшоў першы самалёт Ту-154.
Пасьля распаду СССР і набыцьця незалежнасьці Рэспублікай Беларусь, у 1991 годзе было створанае Беларускае аб’яднаньне грамадзянскае авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускай управе. У структуру аб’яднаньня ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскае авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
рэдагаваць5 сакавіка 1996 году была праведзеная рэарґанізацыя Беларускага аб’яднаньня грамадзянскае авіяцыі, у выніку якое была створаная Нацыянальная авіякампанія «Белавія». У 1998 годзе адбываецца аб’яднаньне авіякампаніяў «Белавія» і «Менскавія», у выніку чаго на балянс авіякампаніі паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40. У 2000 годзе аб’ядналіся авіякампаніі «Белавія» і «Магілёўавія». У 2002 годзе была падпісаная першая код-шэрынґавая ўгода з «Аўстрыйскімі авіялініямі», зь якое пачалася актыўная супраца з замежнымі партнэрамі. У кастрычніку 2003 году ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» прыбыў першы самалёт замежнае вытворчасьці Boeing 737-500, які быў узяты авіякампаніяй у апэратыўны лізінг.
У сакавіку 2007 году «Белавія» ўсталёўвае кантакты з SABRE Airline Solution і ўкараняе сыстэму, якая дазваляе выкарыстоўваць тэхналёґію электроннага квітка пры рабоце з тураґенцтвамі і партнэрамі паводле інтэрлайн-угодаў, а таксама пачынае ўкараняць праґраму заахвочваньня пасажыраў, якія часта лётаюць. Продаж электронных квіткоў «Белавія» ў сыстэме «Амадэўс» праз аґентаў продажу авіяперавозак Аўстрыі, Італіі, Польшчы, Швэцыі, Нямеччыны, Украіны, Кіпру і Чэхіі становіцца мажлівым у ліпені 2007 году. З 11 лютага 2008 году ў пасажыраў, якія вылятаюць рэйсамі з Масквы, зьяўляецца мажлівасьць куплі электроннага авіяквітка. У ліпені 2008 году Менск наведала дэлеґацыя Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (МАПТ). Былі агавораныя пытаньні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнародных сыстэмах, якія разработаныя МАПТ, выкарыстаньня новых тэхналёґіяў хуткага і якаснага абслугоўваньня пасажыраў, працэс укараненьня электроннага квітка. Асаблівая ўвага была нададзеная пытаньню стварэньня ў Беларусі міжнароднае сыстэмы ўзаемаразьлікаў BSP Беларусь. У канцы 2008 году «Белавія» была ўнесеная ў рэґістар МАПТ як авіякампанія, якая адпавядае стандартам эксплюатацыйнае бясьпекі (IOSA). Наяўнасьць сэртыфікату IOSA пацьвярджае выкарыстоўваньне авіякампаніяй наўпяродных стандартаў у сфэры забесьпячэньня бясьпекі лётаў, вызначае міжнародны статус бясьпечнага перавозьніка, дае патэнцыял да пашырэньня міжнароднага супрацоўніцтва зь вядучымі авіякампаніямі сьвету, спрашчае выхад на новыя рынкі.
11 лістапада 2009 году быў набыты першы авіяквіток «Белавія» празь iнтэрнэт на сайце авіякампаніі. Таксама з канца 2009 году на бартох авіяперавозьніка пачынае лёты новы штомесячны бартавы часопіс авіякампаніі «OnAir». У верасьні 2012 году першына ў гісторыі авіякампаніі былі ўзятыя ў апэратыўны лізінґ два новыя паветраныя судны E175 з заводу-вытворцы Embraer у Бразыліі. Акрамя таго, у 2012 годзе пасажыры атрымалі мажлівасьць рэґістравацца на рэйсы «Белавія» праз інтэрнэт. 19 верасьня быў адкрыты першы рэйс авіякампаніі, які зьвязаў ня толькі Будапэшт, Бялград і Менск, але і сталіцы Вугоршчыны і Сэрбіі міжсобку.
19 сьнежня 2013 году «Белавія» адкрыла прамыя палёты між лётнішчам «Менск-2» і Віленскім міжнародным аэрапортам, што стала 46-м напрамкам для авіякампаніі. Палёт 50-мясцовым самалётам «CRJ-100/200» доўжыўся 40 хвілінаў. Цана квітка складала ад 62 эўра ў эканом-клясе. У Вільню сталі ладзіць 8 палётаў за тыдзень: двойчы па панядзелках, суботах і нядзелях, а таксама аднойчы па чацвяргах і пятніцах[4]. 19 сьнежня 2013 году адбыўся 1-ы рэгулярны рэйс «Белавіі» па маршруце Менск — Жэнэва (Швайцарыя). Палёты сталі выконваць тройчы на тыдзень па аўторках, пятніцах і нядзелях. Цана пералёту ў эканом-клясе складала 179 эўра, а са зваротным палётам — 245 эўра. У бізнэс-клясе — 579 эўра, а са зваротным палётам — 975 эўра. Для перавозкі выкарыстоўвалі бразыльскі самалёт «Эмбраэр 75» і канадзскі рэгіянальны рэактыўны «Бамбардзір КРР-100/200»[5]. За 2013 год Нацыянальная авіякампанія «Белавія» перавезла 1,612 млн пасажыраў і звыш 2000 тонаў грузу і пошты, што было на 26 % і 19 % больш за папярэдні год. Цягам году адчынілі 6 новых напрамкаў палётаў: Самара (Расея), Кутаісі (Грузія), Будапэшт (Вугоршчына), Бялград (Сэрбія), Жэнэва (Швайцарыя) і Вільня (Летува). У траўні 2013 году паветраны флёт «Белавіі» папоўнілі 6-м самалётам «Боінг 737-300». 3 студзеня 2014 году ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся чарговы «Боінг 737-300», набыты ў лізінг. У выніку паветраны парк «Белавіі» стаў налічваць 22 самалёты[6].
29 студзеня 2014 РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарґанізаванае ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“», але «Белавія» спадзяецца на вяртаньне статусу нацыянальнае авіякампаніі.[7]. 15 жніўня 2016 году ў Нацыянальным аэрапорце Менск быў прэзэнтаваны новы самалёт Boeing 737-800 у новай афарбоўцы. У 2017 годзе рэгулярныя рэйсы авіякампаніі выконваліся зь Менску ў 48 аэрапортаў 27-мі дзяржаваў. Акрамя таго з абласных аэрапортаў Берасьця, Віцебску, Горадні і Гомеля выконваліся рэгулярныя палёты ў Калінінград у летні перыяд. За 2017 год авіякампаніяй было выканана больш за 33 тысячы рэйсаў і ўпершыню за год перавезена 3 млн пасажыраў, што на 20,6% больш, чым ў 2016 годзе.[8]
Ад 25 траўня да 30 чэрвеня 2021 году «Белавія» прыпыніла палёты ў Вільню ў сувязі з забаронай урадам Летувы[9]. 25 траўня 2021 году «Белавія» прыпыніла да 30 кастрычніка палёты ў Лёндан (Ангельшчына) і Парыж (Францыя) у сувязі з забаронай урадаў Брытаніі і Францыі[10]. 26 траўня 2021 году «Белавія» скасавала да 25 жніўня палёты ў 4 гарады Ўкраіны — Адэсу, Кіеў («Барыспаль»), Львоў і Харкаў — у сувязі з забаронай урадам Украіны[11]. Таксама з той самай прычыны скасавалі палёты да 30 кастрычніка ў Стакгольм (Швэцыя)[12], да 25 чэрвеня ў Рыгу (Латвія)[13] і да 30 кастрычніка ў Фінляндыю[14]. 27 траўня 2021 году «Белавія» скасавала да 30 кастрычніка палёты ў 8 дзяржаваў у сувязі з забаронай іх урадаў. У выніку прыпынілі палёты ў 12 гарадоў 8 краінаў Эўропы: 4 гарады Нямеччыны — Бэрлін, Гановэр (зямля Ніжняя Саксонія), Мюнхэн (зямля Баварыя) і Франкфурт-на-Майне (зямля Гэсэн); 2 гарады Італіі — Мілян і Рым; а таксама ў Амстэрдам (Нідэрлянды), Барсэлёну (Гішпанія), Брусэль (Бэльгія), Варшаву (Польшча), Вену (Аўстрыя) і Калінінград (Расея)[15]. 28 траўня 2021 году з той самай прычыны прыпынілі палёты ў Чэхію[14].
У сувязі зь міграцыйным крызісам 2 сьнежня 2021 году «Белавія» была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу[16]. Таксама кампанію ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[17]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[18][19]. Ад траўня 2021 году па 15 жніўня 2023 году паветраны флёт «Белавіі» скараціўся ўдвая з 29 да 14 самалётаў. У лістападзе 2021 году прадалі «Боінг 737-500» за 3,1 млн рублёў. 18 жніўня 2023 году праз аўкцыён прадалі яшчэ адзін «Боінг 737-500» за 6 млн рублёў (1,9 млн даляраў)[20]. У жніўні 2023 году ЗША дадалі авіякампанію ў свой чорны сьпіс[21].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Анатоль Гусакоў (да 2 лютага 2021)
- Ігар Чаргінец (з 2 лютага 2021 году)[22]
Бізнэс-паказьнікі
рэдагавацьПасьля таго як 25 кастрычніка 2015 году спынілася авіязлучэньне паміж Украінай і Расеяй, «Белавія» пачала актыўна адкрываць новыя рэйсы ва Ўкраіну. У прыватнасьці, больш за 55% усяе транзытнае пасажырскае плыні з Расеі ва Ўкраіну прыпадае на Беларусь.[23] Дарма што ўкраінска-расейскі канфлікт адыгрывае істотную ролю на павелічэньне колькасьці пасажырапатоку, у першым квартале 2016 году «Белавія» ўвайшла ў Топ-10 стратных беларускіх ААТ.[24]
2011 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | |
---|---|---|---|---|---|
Пасажырапаток (млн) | >1 | 1.97 | 2.01 | 2.49 | 3.0 |
Напрамкі
рэдагавацьРэґулярныя напрамкі
рэдагаваць- па стане на пачатак 2018-га году
- у летнім сэзоне плянуецца дадаць маршруты Менск — Растоў-на-Доне — Менск ды Менск — Казань — Менск
Чартэрныя напрамкі
рэдагавацьМеста | Краіна | Аэрапорт | Заўвагі |
---|---|---|---|
Алікантэ | Гішпанія | Аэрапорт Алікантэ | сэзонны |
Анталья | Турэччына | Аэрапорт Анталья | сэзонны |
Атэны | Ґрэцыя | Аэрапорт Элефтэріос Вэнізэлос | сэзонны |
Бургас | Баўгарыя | Аэрапорт Бургас | сэзонны |
Варна | Баўгарыя | Аэрапорт Варна | сэзонны |
Закінтас | Ґрэцыя | Аэрапорт Закінтас | сэзонны |
Ізьмір | Турэччына | Аэрапорт Ізьмір | сэзонны |
Іракліян | Ґрэцыя | Аэрапорт Нікас Казандзакіс | сэзонны |
Керкіра | Ґрэцыя | Аэрапорт Іаан Кападыстрыя | сэзонны |
Патры | Ґрэцыя | Аэрапорт Араксас | сэзонны |
Родас | Ґрэцыя | Аэрапорт Діагорас | сэзонны |
Тэнэрыфэ | Гішпанія | Аэрапорт Тэнэрыфэ-Паўднёвы | |
Тэсалёнікі | Ґрэцыя | Аэрапорт Македонія | сэзонны |
Хурґада | Эґіпет | Аэрапорт Хурґада | |
Ціват | Чарнагорыя | Аэрапорт Ціват | сэзонны |
Шарм-эш-Шэйх | Эґіпет | Аэрапорт Шарм-эш-Шэйх | сэзонны |
Угоды аб адзіным кодзе
рэдагавацьБелавія мае ўгоды аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі:[29]
|
Флёт
рэдагавацьСамалёт | Колькасьць | Заказана | Пасажыры | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|
C | Y | Разам | ||||
Boeing 737—300 | 7 | — | 0 | 148 | 148 | EW-254PA у афарбоўцы Wargaming. |
Boeing 737—500 | 6 | — | 8 | 112 | 120 | |
Boeing 737—800 | 5 | — | 0 | 189 | 189 | |
Bombardier CRJ100 | 1 | — | 0 | 50 | 50 | |
Bombardier CRJ200 | 3 | — | 0 | 50 | 50 | |
Embraer E175 | 2 | 1 | 12 | 64 | 76 | Папаўненьне флёту двума новымі самалётамі Embraer адбудзецца ў траўні 2018.[30] |
Embraer E195 | 2 | 1 | 11 | 96 | 107 | |
26 | 2 |
Вытворца | Сямейства | Тып | Рэґістрацыя | Першы лёт | Набыты | Лізінґ | Папярэдні карыстальнік |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Boeing | 737 Classic | 31S | EW-366PA[31] | 1997 | 2013 | DSF | Carpatair |
36M | EW-407PA[32] | 1996 | 2014 | AviaAM Leasing | Carpatair | ||
3K2 | EW-308PA[33] | 1990 | 2011 | AerCap | Norwegian Air Shuttle | ||
3L9 | EW-404PA[34] | 1992 | 2014 | AviaAM Leasing | Small Planet Airlines | ||
3Q8 | EW-254PA[35] | 1993 | 2008 | AerCap | China Eastern Airlines | ||
EW-282PA[36] | 1995 | 2009 | AerCap | Air China | |||
EW-336PA[37] | 1995 | 2012 | AerCap | Kuban Airlines | |||
505 | EW-294PA[38] | 1996 | 2010 | AerCap | Xiamen Airlines | ||
524 | EW-250PA[39] | 1995 | 2003 | AerCap | Mekong Airlines | ||
EW-252PA[40] | 1996 | 2008 | AerCap | FlyLAL | |||
EW-253PA[41] | 1996 | 2008 | AerCap | FlyLAL | |||
5Q8 | EW-251PA[42] | 1997 | 2004 | AerCap | Rio Sul | ||
EW-290PA[43] | 1996 | 2009 | AerCap | FlyLAL | |||
737 NG | 86Q(WL) | EW-438PA[44] | 2003 | 2015 | ALC | Air Berlin | |
8K5(WL) | EW-437PA[45] | 2000 | 2015 | AerCap | TUIfly | ||
8ZM(WL) | EW-455PA[46] | 2016 | — | — | |||
EW-456PA[47] | 2016 | — | — | ||||
EW-457PA[48] | 2016 | — | — | ||||
Bombardier | CRJ | 100 ER | EW-100PJ[49] | 1999 | 2007 | DSF | Mesa Airlines |
200 ER | EW-276PJ[50] | 2003 | 2009 | CIT | SkyWest Airlines | ||
EW-277PJ[51] | 2003 | 2009 | CIT | SkyWest Airlines | |||
200 LR | EW-303PJ[52] | 2000 | 2010 | ? | Cimber Sterling | ||
Embraer | E-Jet | 175 LR | EW-340PO[53] | 2012 | ALC | — | |
EW-341PO[54] | 2012 | ALC | — | ||||
195 LR | EW-399PO[55] | 2014 | — | — | |||
EW-400PO[56] | 2014 | — | — |
Здарэньні
рэдагаваць- 6 студзеня 2003 году ў паветранай прасторы Чэхіі ў самалёта Як-40 рэпнулася шкло ў кабіне панараду. У суправаджэньні двух зьнішчальнікаў чэскіх ВПС у пілётаў беларускага самалёта атрымалася пасьпяхова прыназеміць Як-40 у праскім міжнародным аэрапорце «Рузінэ».
- 14 лютага 2008 году ў аэрапорце «Звартноц» места Ерэван (Рэспубліка Армэнія) пры ўзьлёце перакуліўся і загарэўся самалёт Bombardier CRJ100 ER, які выконваў рэйс 1834 Ерэван-Менск. Адразу пасьля адрыву паветранага судна ад узьлётна-пасадачнага пасу зьявіўся левы нахіл, які панарад самалёта спрабаваў парыраваць. Затым паветранае судна перайшло ў правы нахіл, адбылося сутыкненьне ягонае правае плоскасьці зь зямлёй. Час ад моманту адрыву самалёта да кантакту зь зямлёй склаў 6 сэкундаў. Усім 18 пасажырам і 3 чальцам панараду ўдалося пакінуць самалёт да таго, як ён загарэўся, у тым ліку дзякуючы хуткім дзеяньням службаў аэрапорту. Галоўнаю прычынай інцыдэнту была набудова лёду, якая спрычынілася да столу на левым крыле.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сэртыфікаты // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 2021 г. Праверана 2 лютага 2021 г.
- ^ а б Парк паветраных суднаў (бел.). Авіякампанія Белавія. Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ Кантакты // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 2021 г. Праверана 2 лютага 2021 г.
- ^ Вітаўт Жэймант. Са сьнежня — прамыя рэйсы зь Вільні ў Менск // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Расолька. Рэйс у Жэневу з далёкім «прыцэлам» // Зьвязда. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 6.
- ^ Сяргей Расолька. Ёсьць 1,6 млн пасажыраў // Зьвязда. — 9 студзеня 2014. — № 2 (27612). — С. 2.
- ^ «Белавія» спадзяецца на вяртанне статусу нацыянальнай авіякампаніі Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 ліпеня 2015). Праверана 12 красавіка 2016 г.
- ^ Авіякампанія «Белавія» афіцыйна падвяла вынікі працы за 2017 год (бел.) (прэс-рэліз). сайт авіякампаніі Белавія (30 ліпеня 2015). Праверана 14 лютага 2018 г.
- ^ Прыпыненьне выкананьня рэйсаў у/зь Летувы // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 24 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ «Белавія» адмяняе палёты ў Лёндан і Парыж да 30 кастрычніка // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ Уведзеная забарона на палёты ва Ўкраіну // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 25 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ Швэцыя забараніла выконваць палёты // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 26 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ Латвія анулявала дазвол на палёты // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 26 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ а б Забарону на палёты ўвялі Фінляндыя і Чэхія // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 26 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ «Белавія» вымушана адмяняе рэйсы ў 8 краін // БелТА, 27 траўня 2021 г. Праверана 27 траўня 2021 г.
- ^ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія Наша Ніва Праверана 2021-12-23 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-12-22). Праверана 2021-12-23 г.
- ^ «Белавія» прадала адзін са сваіх «Боінгаў» // Партал «Наша ніва», 18 жніўня 2023 г. Праверана 19 жніўня 2023 г.
- ^ Новыя санкцыі ЗША: Ці давядзецца беларусам лётаць з Грузіі ў Мінск праз Маскву? (бел.) Новы час
- ^ Прызначаны новы генеральны дырэктар «Белавія» // БелТА, 2 лютага 2021 г. Праверана 2 лютага 2021 г.
- ^ «Белавія» захапіла больш за палову транзітнай пасажырскай плыні ва Украіну (бел.). Хартыя’97 (5 чэрвеня 2016). Праверана 5 чэрвеня 2016 г.
- ^ «Беларуськалій» прыціснулі, «Белавія» і «Пятруха» патанаюць у стратах (бел.). Хартыя’97 (30 чэрвеня 2016). Праверана 20 ліпеня 2016 г.
- ^ Расклад палётаў самалетаў (бел.) (pdf). Авіякампанія Белавія. Праверана 8 сакавіка 2018 г.
- ^ Белавія аднаўляе рэйс у Ерэван (бел.). Авіякампанія Белавія (7 сакавіка 2017). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ «Белавія» будзе лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень (бел.). Хартыя’97 (25 красавіка 2016). Праверана 25 красавіка 2016 г.
- ^ Белавія распачынае палёты ў Ніжні Ноўгарад (бел.). Авіякампанія Белавія (3 сакавіка 2017). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ Авіякампаніі-партнёры (бел.). Авіякампанія Белавія. Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ Воздушный парк Белавиа пополнят два новых эмбраэра (рас.). Авіякампанія Белавія (20 чэрвеня 2017). Праверана 22 чэрвеня 2017 г.
- ^ EW-366PA Belavia Boeing 737-31S - cn 29058 / 2946 (анг.). Planespotters.net (21 чэрвеня 2015). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-407PA Belavia Boeing 737-36M - cn 28332 / 2809 (анг.). Planespotters.net (30 ліпеня 2013). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-308PA Belavia Boeing 737-3K2 - cn 24328 / 1856 (анг.). Planespotters.net (29 красавіка 2011). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-404PA Belavia Boeing 737-3L9 - cn 27061 / 2347 (анг.). Planespotters.net (14 чэрвеня 2014). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-254PA Belavia Boeing 737-3Q8 - cn 26294 / 2550 (анг.). Planespotters.net (21 чэрвеня 2015). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-282PA Belavia Boeing 737-3Q8 - cn 26321 / 2764 (анг.). Planespotters.net (21 студзеня 2010). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-336PA Belavia Boeing 737-3Q8 - cn 26312 / 2693 (анг.). Planespotters.net (20 чэрвеня 2012). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-294PA Belavia Boeing 737-505 - cn 26338 / 2822 (анг.). Planespotters.net (20 траўня 2010). Праверана 3 красавіка 2016 г.
- ^ EW-250PA Belavia Boeing 737-524 - cn 26319 / 2748 (анг.). Planespotters.net (7 траўня 2015). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-252PA Belavia Boeing 737-524 - cn 26340 / 2777 (анг.). Planespotters.net (7 траўня 2015). Праверана 3 красавіка 2016 г.
- ^ EW-253PA Belavia Boeing 737-524 - cn 26339 / 2771 (анг.). Planespotters.net (7 траўня 2015). Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ EW-251PA Belavia Boeing 737-5Q8 - cn 27634 / 2889 (анг.). Planespotters.net (20 траўня 2010). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-290PA Belavia Boeing 737-5Q8 - cn 27629 / 2834 (анг.). Planespotters.net (20 траўня 2010). Праверана 21 траўня 2016 г.
- ^ EW-438PA Belavia Boeing 737-86Q(WL) - cn 30286 / 1280 (анг.). Planespotters.net (27 красавіка 2015). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-437PA Belavia Boeing 737-8K5(WL) - cn 27988 / 508 (анг.). Planespotters.net (26 студзеня 2015). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-455PA Belavia Boeing 737-8ZM(WL) - cn 61421 / 6016 (анг.). Planespotters.net (15 жніўня 2016). Праверана 16 жніўня 2016 г.
- ^ EW-456PA Belavia Boeing 737-8ZM(WL) - cn 61422 / 6090 (анг.). Planespotters.net (29 верасьня 2016). Праверана 3 кастрычніка 2016 г.
- ^ EW-457PA Belavia Boeing 737-800 - cn 61423 / 6213 (анг.). Planespotters.net (23 сьнежня 2016). Праверана 21 траўня 2017 г.
- ^ EW-100PJ Belavia Canadair CL-600-2B19 Regional Jet CRJ-100ER - cn 7309 (анг.). Planespotters.net (21 чэрвеня 2015). Праверана 3 красавіка 2016 г.
- ^ EW-276PJ Belavia Canadair CL-600-2B19 Regional Jet CRJ-200ER - cn 7799 (анг.). Planespotters.net (21 чэрвеня 2015). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-277PJ Belavia Canadair CL-600-2B19 Regional Jet CRJ-200ER - cn 7852 (анг.). Planespotters.net (21 чэрвеня 2015). Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ EW-303PJ Belavia Canadair CL-600-2B19 Regional Jet CRJ-200LR - cn 7436 (анг.). Planespotters.net (8 студзеня 2009). Праверана 16 жніўня 2016 г.
- ^ EW-340PO Belavia Embraer ERJ-175LR (ERJ-170-200 LR) - cn 17000350 (анг.). Planespotters.net (15 верасьня 2012). Праверана 3 красавіка 2016 г.
- ^ EW-341PO Belavia Embraer ERJ-175LR (ERJ-170-200 LR) - cn 17000352 (анг.). Planespotters.net (2 ліпеня 2013). Праверана 3 красавіка 2016 г.
- ^ EW-399PO Belavia Embraer ERJ-195LR (ERJ-190-200 LR) - cn 19000667 (анг.). Planespotters.net (2 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2016 г.
- ^ EW-400PO Belavia Embraer ERJ-195LR (ERJ-190-200 LR) - cn 19000668 (анг.). Planespotters.net (2 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зваротная сувязь // ААТ «Авіякампанія «Белавія», 2021 г. Праверана 2 лютага 2021 г.
- Flightradar24: Live Air Traffic (анг.)