Ніжні Ноўгарад

места ў Расеі, сталіца Прывалжанскай фэдэральнай акругі

Ні́жні Но́ўгарад (па-расейску: Нижний Новгород) — чацьверты па колькасьці насельніцтва (1 334 249 чалавек) горад у Расеі пасьля Масквы, Санкт-Пецярбургу й Новасыбірску. Эканамічны і культурны цэнтар Волга-Вяцкага рэгіёну, адміністрацыйны цэнтар Ніжагародзкай вобласьці.

Ніжні Ноўгарад
рас. Нижний Новгород
Крэмль, сабор Аляксандра Неўскага, помнік Мініну і Пажарскаму, Горкаўскі аўтамабільны завод, кірмаш, Чкалаўская лесвіца
Крэмль, сабор Аляксандра Неўскага, помнік Мініну і Пажарскаму, Горкаўскі аўтамабільны завод, кірмаш, Чкалаўская лесвіца
Герб Ніжняга Ноўгараду Сьцяг Ніжняга Ноўгараду
Дата заснаваньня: 1221
Горад з: 1221
Былая назва: Ноўгарад Нізаўскай зямлі
Горкі
Мясцовая назва: Ніжні
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Ніжагародзкая вобласьць
Гарадская акруга: Ніжні Ноўгарад
Кіраўнік: Юрый Шалабаеў
Плошча: 514,56 км²
Унутраны падзел: 8 раёнаў
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 1 267 760 чал.
шчыльнасьць: 2463,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 831
Паштовы індэкс: 603***
Нумарны знак: 52, 152
Геаграфічныя каардынаты: 56°19′37″ пн. ш. 44°0′27″ у. д. / 56.32694° пн. ш. 44.0075° у. д. / 56.32694; 44.0075Каардынаты: 56°19′37″ пн. ш. 44°0′27″ у. д. / 56.32694° пн. ш. 44.0075° у. д. / 56.32694; 44.0075
Ніжні Ноўгарад на мапе Расеі
Ніжні Ноўгарад
Ніжні Ноўгарад
Ніжні Ноўгарад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://admgor.nnov.ru/

Гісторыя рэдагаваць

Сядзіба князёў рэдагаваць

Горад быў заснаваны вялікім князям Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў — Волгі і Акі. Назва гораду літаральна азначае «Ніжэйшы Ноўгарад», каб адрозьніваць яго ад старога Вялікага Ноўгараду.

У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесеная сталіца Ўладзімера-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзьмітры Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную фартэцыю і некалькі цэркваў.

Наймацнейшая фартэцыя Масковіі рэдагаваць

Пасьля таго, як горад быў далучаны да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозьвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале расейскай дзяржавы (Васіль IV). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся Расеяй як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых фартэцыяў у Расеі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Фартэцыя здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.

У 1612 годзе гэтак званае «народнае апаўчэньне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзьмітрыя Пажарскія разьбіла і выгнала з Масквы польска-беларускія войскі, кладучы канец «Смуце» ў Расеі, пасьля чаго на чале дзяржавы сталася дынастыя Раманавых. Галоўная плошча гораду перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі фартэцыі.

Цягам наступнага стагодзьдзя, горад стаўся важным гандлёвым цэнтрам, і быў абраны сям’ёю Строганавых (найбагацейшай купецкай фаміліяй Расеі) як база для іхных апэрацыяў. У 17 і 18 стагодзьдзях атрымаў разьвіцьцё адмысловы стыль у іконапісу і архітэктуры, вядомы як Строганаўскі стыль.

Гандлёвы цэнтар рэдагаваць

У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены сусьветна вядомы Макар’еўскі кірмаш, які стаў прыцягаць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расейскай імпэрыі. Разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагодзьдзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны ўвогуле.

Пісьменьнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ за ягоным жыцьцём камуністычныя ўлады перайменавалі горад у Горкі (рас. Горький), пасьля вяртаньня пісьменьніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая толькі ў 1991 годзе.

У часы існаваньня СССР горад быў закрыты для наведваньня асобамі, не пражываючымі ў ім, дзеля забесьпячэньня сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародзкіх прадпрыемствах. Фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 году, каб абмежаваць ягоныя кантакты з замежнікамі.

Эканоміка і інфраструктура рэдагаваць

 
Вялікая Пакроўская вуліца. Гандлёвая вуліца ў Ніжнім Ноўгарадзе

Прамысловасьць рэдагаваць

Ніжні Ноўгарад — буйны цэнтар аўтамабіле- і машынабудаўніцтва. Таксама прадстаўленая мэталюргія, лёгкая, паліграфічная прамысловасьць.

У горадзе зьмяшчаецца аўтамабільны завод ГАЗ.

Транспарт рэдагаваць

Горад мае сыстэму мэтрапалітэну, трамвайных і аўтобусных лініяў, міжнародны аэрапорт.

Па рэках горад спалучаецца з Касьпійскім, Балтыйскім, Белым, Чорным і Азоўскім марамі. Ніжні Ноўгарад ляжыць на Транссыбірскай чыгуначнай магістралі, якая тут перасякае Волгу.

Адукацыя і культура рэдагаваць

Ніжні Ноўгарад мае два акадэмічныя тэатры (Опэры і балету імя Пушкіна і Тэатар лялек), тэатры камэдыі, драмы і іншыя, шэраг музэяў, некалькі дзясяткаў вышэйшых навучальных установаў.

Места ўнесенае ЮНЭСКО ў сьпіс 100 гарадоў сьвету, якія ўяўляюць усясьветную гістарычную і культурную каштоўнасьць.

Гарады-пабрацімы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць