Берасьце (аэрапорт)

аэрапорт, разьмешчаны паблізу Берасьця

Аэрапорт «Берасьце» (Тэльмы новыя) — аэрапорт, разьмешчаны ў 12 км ад Берасьця.

Берасьце
IATA: BQTICAO: UMBB
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзкі

Першая чарга аэрапорта была пабудаваная ў 1976 годзе, а з 1986 году функцыянуе аэравакзальны комплекс[1].

Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіяляйнэры, узьлётная вага да 400 тон. У 1993 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага[1].

Аэрадром адносіцца да аэрадрома клясы «У» і ўваходзіць у аэрапорт IV клясы. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплюатацыі самалётаў Ан-124, Ан-72, Іл-76, Ту-154, Як-42, Boeing 737, Boeing 757—200, Boeing 767-200, А-310-200, А-310-300 і клясай ніжэй, а таксама гэлікоптэраў усіх тыпаў без абмежаваньняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўваньня[1].

Аэрапортны комплекс прапускной здольнасьцю 400 пасажыраў у гадзіну[1] ўключае ў сябе камэры захоўваньня, мэдпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасьцініцу на 50 месцаў з аўтастаянкай.

Аэрапорт «Берасьце» абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 8.30 да 16.30[1].

  1. ^ а б в г д Аэропорт «Брест» (рас.). Белаэронавигация. Праверана 23 лістапада 2023 г.