Франкфурт-на-Майне (аэрапорт)
Міжнародны аэрапорт Франкфурт-на-Майне (па-нямецку: Flughafen Frankfurt am Main), у прастамоўі таксама Райн-Майнскі Аэрапорт (па-нямецку: Rhein-Main-Flughafen, ІАТА: FRA, ІСАО: EDDF) — найбуйнейшы аэрапорт Нямеччыны. Разьмешчаны прыкладна ў 12 км на паўднёвы захад ад цэнтра Франкфурту, у гарадзкім раёне Франкфурт-Флюггафэн.
Аэрапорт Франкфурт-на-Майне Flughafen Frankfurt am Main | |
IATA: FRA – ICAO: EDDF | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Вузел для |
Паводле колькасьці пасажыраў (у 2006 годзе 52.810.683 чалавек) ён займае трэцяе месца ў Эўропе, пасьля лёнданскага Хітроў (67.530.197 пасажыраў у 2006 годзе) і парыскага Шарль-дэ-Ґоль (56.849.567 пасажыраў у 2006 годзе). Паводле грузаперавозках займае другое месца ў Эўропе, саступаючы зноў жа парыскаму Шарль-дэ-Ґолю.
Аэрапорт Франкфурту-на-Майне быў адным зь першых аэрапортаў, дзе пачалі ўжываць аўтаматычную сыстэму сартаваньня баґажу.
Аэрапорт мае 4 узьлётна-пасадачныя паласы. У адной (07L/25R) пакрыцьцё асфальтавае, у астатніх — бэтоннае. Тры паласы — 07L/25R, 07C/25C, 18 — даўжынёй 4000 мэтраў, 07R/25L — даўжынёй 2800 мэтраў.
Паласа 07R/25L выкарыстоўваецца толькі для пасадак. Паласа 18 выкарыстоўваецца толькі для ўзьлётаў на поўдзень, таму значэньне «36» для паказальніка кірунку пасадкі, супрацьлеглага «18», у яе пазначэньне адсутнічае.
Найбліжэйшы аэрапорт — Мангайм-Сіці.
Аэрапорт мае два вялікія тэрміналы і адзін маленькі для VIP. Усяго пяць заляў. Ад першага тэрмінала да другога можна дабрацца па манарэйкавай трасе ўнутры будынка 'Skyline', альбо на бясплатным аўтобусе-шатле, адыходзяць кожныя 10 хвілін з паркоўкі.
Аэрапорт знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад аўтабанаў A3 і A5.
Да цэнтра Франкфурту можна дабрацца на таксі прыблізна за 50 эўра.
Чыгунка (Вакзал Франкфурт-на-Майне, Аэрапорт): кожныя 15 хвілін ад першага тэрміналу адпраўляецца электрацягнік (S-Bahn 8 і 9) да галоўнага мескага вакзала, час у дарозе — 12 хвілін. На станцыю таксама заходзяць некаторыя хуткасныя цягнікі, а таксама звычайныя цягнікі.
Да места таксама можна дабрацца на аўтобусе.
Ґалерэя
рэдагаваць-
Манарэйкавы шлях
-
Від на тэрмінал B
-
Пэрон аэрапорту
-
Тэрмінал Lufthansa
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФранкфурт-на-Майне (аэрапорт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Frankfurt Airport (афіцыйны сайт, (анг.))
- Афіцыйны сайт
- www.frankfurt360.de/flughafen.htm 360°-панарама
- Fraport.de
- Frankfurt Airport — Пра франкфурцкі аэрапорт