Кутаісі

места ў Грузіі

Кутаі́сі (па-грузінску: Аўдыё ქუთაისი ) — трэці паводле колькасьці жыхароў горад у Грузіі. Плошча — 67,7 км², насельніцтва — 130 411 чалавек (2023). Адзін з найстарэйшых гарадоў сьвету.

Кутаісі
груз. ქუთაისი
Цэнтар гораду і Белы мост
Цэнтар гораду і Белы мост
Герб Кутаісі Сьцяг Кутаісі
Дата заснаваньня: каля III стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Грузія
Плошча:
  • 67,7 км²
Вышыня: 120 м н. у. м.
Нацыянальны склад: грузіны — 99,00%
Часавы пас: UTC+4
Тэлефонны код: 431
Паштовы індэкс: 4600–4699
Геаграфічныя каардынаты: 42°16′18″ пн. ш. 42°42′20″ у. д. / 42.27167° пн. ш. 42.70556° у. д. / 42.27167; 42.70556Каардынаты: 42°16′18″ пн. ш. 42°42′20″ у. д. / 42.27167° пн. ш. 42.70556° у. д. / 42.27167; 42.70556
Кутаісі на мапе Грузіі
Кутаісі
Кутаісі
Кутаісі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
kutaisi.gov.ge

Цэнтар краю Імэрэці. Знаходзіцца за 221 км на захад ад Тбілісі, на рацэ Рыёні на вышыні 125—300 м над узроўнем мора. За 14 км ад гораду знаходзіцца аэрапорт Капітнары.

Назва гораду паходзіць ад ст.-груз. «куата» — «камяністы», што характарызуе грунт старажытнае часткі гораду; -ісі тапанімічны суфікс. У Сярэднявеччы быў палітычным цэнтрам Калхіды, сталіцай Абхаскага, Грузінскага, урэшце Імэрэцінскага царстваў. У 2012—2018 — парлямэнцкая сталіца Грузіі.

Гісторыя

рэдагаваць

Археалягічныя зьвесткі сьведчаць пра тое, што ў VI—V стст. да н. э. Кутаісі быў сталіцай старажытнага царства Калхіды, а пасьля Лазікі.

З 978 па 1122 гады Кутаісі зьяўляўся сталіцай аб’яднанага каралеўства Грузіі, а з XV стагодзьдзя па 1810 год — сталіцай Імэрэцінскага царства. У 1508 годзе горад быў заваяваны Сэлімам I, які быў сынам Баязіда II, султана Асманскай імпэрыі.

У XVII стагодзьдзі імэрэцінскія цары шматкроць зьвярталіся па дапамогу Расейскай імпэрыі ў барацьбе за незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Усе гэтыя звароты былі праігнараваныя, бо Расея не жадала псаваньня адносінаў з Турэччынай. Толькі за часам Кацярыны Вялікай, у 1768 годзе, войскі на чале з расейскім генэралам Готлібам Генрыхам Татлебэнам скіраваліся да грузінскага цара Іраклія II, які спадзяваўся адваяваць у Асманскай імпэрыі паўднёвыя грузінскія землі. У выніку 6 жніўня 1770 году войскі Татлебэна дапамаглі цару Салямону I адваяваць сталіцу Кутаісі.

Па сканчэньні расейска-турэцкай вайны ў 1810 годзе Імэрэцінскае царства было анэксавана Расейскай імпэрыяй. Горад стаў цэнтрам Кутаіскай губэрні, якая ўключала вялікую частку заходняй Грузіі.

Да здабыцьця Грузіяй незалежнасьці ў 1991 годзе Кутаісі быў буйным прамысловым цэнтрам. Аднак атрыманьне незалежнасьці спрычыніла эканамічны развал краіны, таму шматлікія жыхары Кутаісі былі вымушаны зьехаць за мяжу на заробкі. Большасьць жыхароў цяпер займаецца пераважна дробным гандлем.

У 2011 годзе прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі перанёс парлямэнт рэспублікі ў Кутаісі[1]. 26 траўня 2012 году Саакашвілі адкрыў новы будынак парлямэнту ў горадзе. Гэта было зроблена ў мэтах дэцэнтралізацыі ўлады і частковага перанясеньня палітычнага кантролю бліжэй да Абхазіі. Гэтая спроба была падвергнутая крытыцы як акт маргіналізацыі заканадаўчага органа, а таксама з прычыны зносу савецкага ваеннага мэмарыялу на месцы новага будынка. Наступны ўрад Грузінскай мары з 2019 року вярнуў парлямэнт назад у Тбілісі.

Культура

рэдагаваць

Галоўная славутасьць места — руіны сабору Баграта, збудаванага ў пачатку XI стагодзьдзя. Гелацкі манастыр, разьмешчаны за некалькі кілямэтраў ад Кутаісі, уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Адукацыя

рэдагаваць

Дзейнічаюць Дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Акакі Цэрэтэлі, Кутаіскі міжнародны ўнівэрсытэт, Грузінскі дзяржаўны ўнівэрсытэт субтрапічнай сельскай гаспадаркі і Кутаіскі ўнівэрсытэт.

Эканоміка

рэдагаваць

Кутаісі здаўна быў значным прамысловым цэнтрам, аднак пасьля развалу СССР большасьць састарэлых вытворчасьцяў былі закрытыя альбо значна скараціліся.

Захаваўся Кутаіскі аўтамабільны завод, заснаваны ў 1945 року. У незалежнай Грузіі заснаваныя Кутаіская і Хуалінская вольныя эканамічныя зоны. У 2009 року нямецкі вытворца сонечных панэляў AE Solar адкрыў у Кутаісі аўтаматычную зборачную лінію.

Кутаісі — места з багатымі спартовымі традыцыямі. Футбольны клюб «Тарпэда» яшчэ за савецкім часам гуляў у найвышэйшым саюзным дывізіёне. Пасьля атрыманьня незалежнасьці клюб стаў сапраўдным грандам мясцовага футболу, некалькі разоў стаўшыся чэмпіёнам Грузіі і ўладальнікам кубка краіны.

Рэгбійны клюб Ая Кутаісі — неаднаразовы пераможца чэмпіянатаў СССР і незалежнай Грузіі. Баскетбольны клюб Кутаісі-2010 — чэмпіён Грузіі 2016 і 2022 рокаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць