4 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
4 ве́расьня — 248-ы дзень году (247-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 119 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 476 — скінуты апошні рымскі імпэратар Ромул Аўгустул
- 1390 — Вітаўт з крыжацкім войскам захапіў Вільню і спаліў Крывы замак у часе грамадзянскай вайны ў ВКЛ
- 1774 — Джэймз Кук адкрыў Новую Каледонію
- 1776 — на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай, створаная Полацкая губэрня
- 1781 — гішпанскія пасяленцы заснавалі Лос-Анджэлес
- 1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расеі
- 1821 — Аляксандар I абвясьціў зонай уплыву Расеі частку Паўночнай Амэрыкі і закрыў воды Аляскі для замежных караблёў
- 1870 — скінуты францускі імпэратар Напалеон III, абвешчаная Трэцяя француская рэспубліка
- 1882 — у Нью-Ёрку Томас Эдысан уключыў першае ў сьвеце камэрцыйнае электраасьвятленьне
- 1886 — правадыр апачаў Джэроніма здаўся амэрыканскаму войску
- 1888 — Джордж Істман зарэгістраваў гандлёвую марку «Кодак» і атрымаў патэнт на стужкавы фотаапарат
- 1890 — паводкаю быў пашкоджаны Карлаў мост у Празе
- 1918 — войскі ЗША высадзіліся ў Архангельску для ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Расеі
- 1928 — Саўнаркам Украіны зацьвердзіў новы «скрыпнікаўскі» правапіс (дзейнічаў да 1933 году)
- 1937:
- рэктары польскіх ВНУ вызначылі месцы для асобнага сядзеньня студэнтаў-жыдоў у аўдыторыях — так званыя «лававыя гета»
- у Лязане агентамі НКУС застрэлены адін зь лідэраў Камінтэрну І. Рэйс, які раней абвясьціў пра разрыў са Сталіным і пераход да трацкістаў
- 1938 — створана Ўкраінская Нацыянальная Абарона («Карпацкая Сеч»), якую ачоліў Сьцяпан Расоха
- 1939 — «крывавы панядзелак» у Чанстахове — жаўнеры Вэрмахту застрэлілі на вуліцах ад 300 да 500 жыхароў
- 1944:
- Баўгарыя абвясьціла пра сканчэньне вайны зь Вялікабрытаніяй і ЗША і скасавала хаўрус зь Нямеччынай
- брытанскія войскі ўвайшлі ў Антвэрпэн
- ангельскае кіраўніцтва пастанавіла адсылаць у СССР усіх ваеннапалонных расейскага паходжаньня
- 1946 — Міхаіл Зошчанка і Ганна Ахматава выключаныя з Саюзу савецкіх пісьменьнікаў
- 1951 — першая міжкантынэнтальная тэлевізыйная трансьляцыя. Ёй стала прамова амэрыканскага прэзыдэнта Трумэна
- 1956 — прадстаўленая ЭВМ IBM RAMAC 305, першы камэрцыйны кампутар з накапляльнікам на магнітных дысках
- 1958 — у Францыі прынятая новая канстытуцыя, якая стала пачаткам Пятае рэспублікі
- 1970 — сацыяліст Сальвадор Альендэ абраны прэзыдэнтам Чылі
- 1974 — уведзены ў эксплюатацыю першы рэактар Казладуйскай АЭС
- 1975 — у этэр выйшаў першы выпуск інтэлектуальнае гульні «Што? Дзе? Калі?»
- 1985:
- 1987 — Маціяс Руст, які прызямліўся на Чырвонай плошчы ўвесну, прыгавораны да 4 гадоў выпраўленчых працаў. Праз год ён быў вызвалены
- 1989 — 171 чалавек загінуў у катастрофе ІЛа-62M на Кубе
- 1991:
- прынятая пастанова Савету Міністраў БССР «Пра ўвекавечаньне памяці Францішка Скарыны за мяжой»
- Сьвярдлоўску вернутая назва Екацярынбург
- у Армэніі нацыяналізаваная маёмасьць КПСС
- над будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве ўзьняты жоўта-блакітны сьцяг
- прынятая дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Крыму
- 1992:
- Падпісанае пагадненьне паміж КДБ Беларусі і Службай зьнешняй выведкі Расеі
- за злоўжываньне дзяржаўнымі сродкамі Тодар Жыўкаў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня
- 1996 — калюмбійскія партызаны заатакавалі дзяржаўныя вайсковыя базы ў адказ на захады антыкакаінавай вайны ў краіне
- 1997 — 8 чалавек забітыя і 150 параненыя ў трох атаках тэрарыстаў-самагубцаў з вайсковае групоўкі «Хамас» у цэнтры Ерусаліму
- 1998:
- 1999 — у дагестанскім Буйнакску адбыўся тэрарыстычны акт, загінулі 64 чалавекі, параненыя каля 130
- 2009 — амэрыканскі дэсантнік Стывэн Грын асуджаны на 5 пажыцьцёвых тэрмінаў за зьверствы над цывільным насельніцтвам у Іраку
Нараджэньні
рэдагаваць- 973 — Аль-Біруні, пэрсыдзкі навуковец, астраном
- 1714 — Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст
- 1762 — Жан Батыст Люі Масьле, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп
- 1768 — Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік і палітык
- 1809 — Юльюш Славацкі, польскі паэт
- 1824 — Антон Брукнэр, аўстрыйскі кампазытар, арганіст і музычны пэдагог
- 1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху
- 1874 — Аляксандар Вішнеўскі, расейскі і савецкі вайсковы хірург, стваральнік знакамітай мазі
- 1877 — Карліс Улманіс, латвійскі палітык і дыктатар
- 1884 — Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнаўца, мэмуарыст, пэдагог
- 1891 — Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзяяч, публіцыст
- 1906 — Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, навукоўца ў сельскагаспадарчай галіне
- 1906 — Макс Дэбрук, нямецкі біёляг, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1969 году
- 1913 — Стэнфард Мур, амэрыканскі біяхімік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1972 году
- 1917 — Генры Форд II, аўтамабільны канструктар
- 1917 — Мікалай Казак, беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва
- 1927 — Джон Маккарці, амэрыканскі матэматык, тэарэтык электронна-вылічальных машынаў
- 1934 — Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч
- 1966 — Яна Дзягілева, сыбірская паэтка, сьпявачка, удзельніца гуртоў «Великие Октябри» й «Коммунизм»
- 1970 — Ігар Кавалера, бразыльскі бубнач (Sepultura)
- 1971 — Майк Тэйлар, паўночнаірляндзкі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Паўночнай Ірляндыі
- 1981 — Біёнсэй, амэрыканская сьпявачка
- 1987 — Марына Лінчук, беларуская фотамадэль
Сьмерці
рэдагаваць- 422 — Сьв. Баніфацыюс I, рымскі папа
- 1555 — Павал Гальшанскі, князь, рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1727 — Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, жонка Аўгуста Моцнага, курфюрстка саксонская, ад 1697 году тытулярная каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская
- 1812 — Геранім Януш Сангушка, Князь прадстаўнік роду Сангушкаў, генэрал, апошні ваявода Валынскі
- 1831 — Юзэф Пешка, польскі і беларускі маляр, прадстаўнік акадэмічнага клясыцызму — асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў
- 1888 — Ён Арнасон, аўтар і зьбіральнік ісьляндзкіх казак і сагаў
- 1891 — Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня
- 1907 — Эдвард Грыг, нарвэскі кампазытар, піяніст і дырыгент
- 1963 — Рабэр Шуман, прэм’ер-міністар Францыі, адзін з ідэолягаў стварэньня Эўразьвязу
- 1965 — Альбэрт Швайцэр, нямецкі грамадзкі дзяяч, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1989 — Жорж Сымэнон, францускі пісьменьнік бэльгійскага паходжаньня
- 1997 — Міхась Раманюк, беларускі этнограф
- 2006 — Стыў Ірвін, аўстралійскі тэлевядоўца
Сьвяты
рэдагаваць- Аргентына — Дзень імігранта
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць4 верасьня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў