Томас Эдысан

амэрыканскі вынаходнік і бізнэсовец

То́мас А́лва Э́дысан (па-ангельску: Thomas Alva Edison; 11 лютага 1847, Мілан, Агаё, ЗША — 18 кастрычніка 1931, Ўэст-Орандж, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі вынаходнік і бізнэсовец, дзякуючы якому чалавецтва набыла мноства прыладаў, сярод якіх фанограф і лямпа напальваньня. Ён быў першым вынаходнікам, які прымяніў прынцыпы масавай вытворчасьці ў працэсах вынаходніцтва і заснаваў першую індустрыйную дасьледчыцкую лябараторыю. Эдысан атрымаў 1093 патэнты ў ЗША і 1239 — у іншых краінах. Удасканаліў тэлеграф, тэлефон, кінакамэру, пабудаваў першыя электравозы. У 1878 годзе запатэнтаваў грамафон. Узнагароджаны Залатым мэдалём Кангрэсу ЗША (1928)[7].

Томас Эдысан
Дата нараджэньня 11 лютага 1847(1847-02-11)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 кастрычніка 1931(1931-10-18)[4][1][2][…] (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці type 2 diabetes[d][2]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак інжынэр, вынаходнік, матэматык, прадпрымальнік, сцэнарыст, бізнэсмэн, кінарэжысэр, фізык
Навуковая сфэра вынаходніцтва[d][2], прадпрымальніцтва[2], электратэхніка[2], інжынэрная справа, напісаньне сцэнараў[d], вынаходнік[d] і прадпрымальнік
Месца працы
Сябра ў Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканскае філязофскае таварыства[d], Акадэмія навук СССР[d], Расейская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Naval Advisory Board of Inventions[d]
Бацька Самуэль Огдэн Эдысан[d][6]
Маці Нэнсі Эліёт[d][6]
Дзеці Чарлз Эдысан[d], Тэадор Мілер Эдысан[d], Томас Альва Эдысан (малодшы)[d][2], Мэрыён Эстэль Эдысан-Ёсэр[d], Мэдлін Эдысан Слоан[d] і Ўільям Лэсьлі Эдысан[d][2]
Узнагароды
мэдаль «За выдатную службу» ВМФ ЗША камандор ордэна Ганаровага легіёну афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Ганаровага Легіёну вялікі афіцэр ордэна Італьянскай кароны прэмія апякунскай рады «Грэмі»[d] (1977) мэдаль Бэнджаміна Франкліна мэдаль Матэўччы[d] (1887) прэмія Румфарда[d] (1895) мэдаль Джона Скота[d] (1889) Заля славы Нью-Джэрзі[d] (2008) мэдаль Франкліна[d] (1915) Залаты мэдаль Кангрэсу ЗША[d] (1928) Нацыянальная Заля славы вынаходнікаў[d] (1973) мэдаль Альбэрта[d] (1892) мэдаль Эдварда Лонгстрэта[d] (1899) тэхнічная прэмія Грэмі[d] (2010) Мэдаль Джона Фрыца[d] (1908) ганаровы доктар унівэрсытэта Рутгерса[d] зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] мэдаль Джона Скота[d] (1929)
Подпіс Выява аўтографу

Эдысан зьяўляецца чацьвёртым самым пладавітым вынаходнікам ў гісторыі (пасьля Кія Сылвэрбрука, Сюнпэя Ямадзакі ды Пола Лапстуна). Ён атрымаў больш за 1093 патэнты ЗША на сваё імя (зь іх 1084 — на карысныя мадэлі ды 9 на прамысловыя ўзоры). Большасьць гэтых патэнтаў пазьней былі зарэгістраваныя і па-за межамі ЗША. 1239 патэнтаў было атрымана ў Вялікабрытаніі, Францыі й Нямеччыне. Яму прыпісваюць шматлікія вынаходзтвы, якія спрыялі разьвіцьцю масавай інфармацыі й, у прыватнасьці, сувязі.

Ягоныя перадавыя працы ў гэтых абласьцёх былі сьледзтвам таго, што Томас пачаў кар’еру ў якасьці апэратара тэлеграфа. Эдысан ўвёў панятак і рэалізацыю электрычнай магутнасьці генэрыруючых і разьмеркавальных дамоў, прадпрыемстваў і заводаў — важнае разьвіцьцё ў сучасным індустрыяльным сьвеце. Ягоная першая электрастанцыя была пабудавана на востраве Мангэтан у Нью-Ёрку.

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства і першая праца

рэдагаваць
 
Раньняя фатаграфія Томаса Эдысана.

Томас Эдысан нарадзіўся ў вёсцы Мілан, Агаё. Ягоны бацька Сэм’юэл Эдысан працаваў мэханікам[8], мама Нэнсі Эліёт была настаўніцай. Бацька меў галяндзкія карані. З-за ўдзелу ў няўдалым паўстаньні Макензі ён вымушаны быў уцячы з Канады. У сям’і было яшчэ дзьве дачкі ды два сыны. Калі Томасу было 7 гадоў, сям’я пераехала ў ЗША ў мястэчка Порт-Гурон, штат Мічыган. Падчас пераезду ён захварэў на шкарлятыну, з-за чаго пазьней у яго разьвілася глухата. Празь цяжкасьці пры навучаньні ў школе ягонай маці прыйшлося вучыць яго ў хатніх умовах. Пазьней Томас Эдысан сьцьвярджаў, што гэта дапамагло яму стаць вынаходнікам.

Эдысан пачаў сваю кар’еру з продажу цукерак, газэтаў і гародніны ў цягніках, якія курсавалі з Порт-Гурона ў Дэтройт. Да 13 гадоў ён атрымліваў 50 даляраў на тыдзень прыбытку, большая частка якога ішла на пакупку абсталяваньня дзеля правядзеньня электрычных і хімічных экспэрымэнтаў[9]. Тэлеграфным апэратарам ён стаў пасьля таго, як выратаваў трохгадовага Джымі Макензі ад удару рухаючысяга цягніка. Бацька Джымі, працаўнік вакзалу Дж. У. Макензі ў штаце Мічыган, быў настолькі ўдзячны, што падрыхтаваў Эдысана да працы тэлеграфным апэратарам. Першая тэлеграфная праца Эдысана, якая не была зьвязаная з родным Порт-Гуронам, была ў Стратфард-Джанкшн, Антарыё, на чыгунцы кампаніі Grand Trunk Railway[10]. Ён вывучаў якасны аналіз і праводзіў хімічныя экспэрымэнты ў цягніку, пакуль не пакінуў працу[11][12].

Эдысан атрымаў эксклюзіўнае права прадаваць газэты ў дарозе, і пры дапамозе чатырох памочнікаў ён друкаваў «Вялікі магістральны весьнік», які ён прадаваў разам зь іншымі газэтамі[12]. Гэтае стала пачаткам доўгае сэрыі прадпрымальніцкіх спробаў Эдысана, калі ён выявіў свае таленты як прадпрымальнік. У рэшце рэшт, ягонае прадпрымальніцтва мела асноўнае значэньне дзеля фармаваньня каля 14 кампаніяў, у тым ліку General Electric, якая па-ранейшаму застаецца адной з найбуйнейшых у сьвеце кампаніяў, якія гандлююцца на публічным рынку[13][14].

У 1866 годзе, ва ўзросьце 19 гадоў, Эдысан пераехаў у Луісьвіл, штат Кентукі, дзе ў якасьці супрацоўніка кампаніі Western Union працаваў у інфармацыйным бюро Associated Press. Эдысан папрасіў начную зьмену, што дазволіла яму праводзіць шмат часу за двума ўлюбёмымі заняткамі, як то чытаньнем і экспэрымэнтамі. У выніку, апошняя з захопленасьцяў каштавала яму працы. Аднойчы ў 1867 годзе ён працаваў з волава-кісьлевай батарэяй, калі праліў на падлогу сярчаную кісьлю, якая патрапіла ў кабінет ніжэй, дзе працаваў ягоны начальнік. На наступную раніцу Эдысан быў звольнены[15].

Першы патэнт, які быў выдадзены 1 чэрвеня 1869 году пад нумарам US90646, Эдысан атрымаў на электрычную галасавальную машыну[16]. Аднак, не знайшоўшы попыту на машыну, Эдысан неўзабаве пераехаў у Нью-Ёрк. Адным зь ягоных настаўнікаў у тыя першыя гады быў тэлеграфны апэратар і вынаходнік Франклін Леанард Поўп, які дазволіў зьбяднелай моладзі жыць і працаваць у падвале ягонага дому ў штаце Нью-Джэрзі. У той час Эдысан працаваў на Сэм’юэла Лоўса з кампаніі Gold Indicator. У кастрычніку 1869 году Поўп і Эдысан заснавалі ўласную кампанію, працуючы інжынэрамі-электрыкамі і вынаходнікамі. У 1874 годзе Эдысан пачаў распрацоўваць мультыплексную тэлеграфную сыстэму, якая была бы здольна адначасова адпраўляць два паведамленьні[17].

Лябараторыя прамысловых дасьледаваньняў

рэдагаваць
 
Рэканструкцыя Эдысанавай лябараторыі. Экспазыцыя ў Музэі Гэнры Форда ў Дырбарне.
A Day with Thomas Edison (1922)

Галоўнай справай Эдысана стала стварэньне ў 1876 годзе лябараторыі прамысловых дасьледаваньняў. Яна была пабудаваная ў Мэнла-Парк, у частцы гарадзкога пасёлку Рарытан у акрузе Мідлсэкс, штату Нью-Джэрзі, на сродкі ад продажу Эдысанавай чатырохплекснай тэлеграфнай сыстэмы. Пасьля дэманстрацыі тэлеграфу Эдысан ня быў упэўнены, што ягоны першапачатковы плян прадаць яго ад 4 да 5 тысяч даляраў быў слушным, таму ён папрасіў Western Union зрабіць заяўку на куплю апарату. Ён быў вельмі зьдзіўлены, пачуўшы, што яны прапануюць 10 тысяч даляраў за машыну, якія ён з удзячнасьцю прыняў[18]. Чатырохплексны тэлеграф стаў першым вялікім фінансавым посьпехам Эдысана, і Мэнла—Парк стаў першай установай, створанай з канкрэтнай мэтай, то бок сталае стварэньне тэхналягічных інавацыяў і ўдасканаленьняў. Эдысан юрыдычна прыпісваўся ў большасьці вынаходніцтваў, якія там вырабляліся, а многія супрацоўнікі праводзілі дасьледаваньні і распрацоўкі пад ягоным кіраўніцтвам. Як правіла, ягоным супрацоўнікам загадвалі выконваць усе ягоныя ўказаньні пры правядзеньні дасьледаваньняў, і ён упарта імкнуўся даваць вынікі з кожным экспэрымэнтам.

Яшчэ да стварэньня уласнае лябараторыі Эдысан працаваў з аўтаматычным рэтрансьлятарам ды іншых тэлеграфнымі прыладамі, якія пасьпяхова ўдасканальваў. Аднак, шырокую славу ён атрымаў дзякуючы вынаходзтву фанографа ў 1877 годзе, прылады, якая была здольная запісваць гук[19]. Стварэньне гэтае прылады было настолькі нечаканым для грамадзкасьці ў цэлым, што падавалася амаль чароўным. Эдысан стаў вядомы як «чараўнік з Мэнла-Парку»[20]. Ягоны першы фанограф запісваў гук на валавяную паперу, якая круцілася вакол жалабчастага цыліндру. Не зважаючы на тое, што прылада выдавала абмежаваную якасьць гуку і на тое, што запісы можна было прайграць толькі некалькі разоў, фанограф зрабіў Эдысана знакамітасьцю. Джозэф Гэнры, прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук і адзін з самых вядомых навукоўцаў-электрыкаў у ЗША, ахарактарызаваў Эдысана як самага геніяльнага вынаходніка ў краіне[21]. У красавіку 1878 году Эдысан выправіўся ў Вашынгтон, каб прадэманстраваць фанограф перад Нацыянальнай акадэміяй навук, кангрэсмэнамі, сэнатарамі і прэзыдэнтам ЗША Рутэрфордам Бэрчардам Гэесам[22]. Хоць Эдысан і атрымаў патэнт на фанограф у 1878 годзе, аднак у далейшым ён мала што зрабіў дзеля ягонага паляпшэньня, пакуль у 1880-х гадох Аляксандар Грэм Бэл, Чычэстэр Бэл і Чарлз Самнэр Тэйнтэр не вырабілі падобную на фанограф прыладу, у якой выкарыстоўваліся кардонныя цыліндры з вошчаным пакрыцьцём.

Ўільям Джозэф Гамэр, інжынэр-электрык і кансультант, пачаў працаваць у Эдысана ў якасьці лябаранта ў сьнежні 1879 году. Ён браў удзел у экспэрымэнтах зьвязаных з тэлефонам, фанографам, электрычнай чыгункай, разьдзяляльнікам жалезнае руды, электрычным асьвятленьнем і іншых распрацоўках. Аднак Гамэр засяродзіўся над электрычнай лямпай напальваньня, і яму было даручана правесьці выпрабаваньні і запісы гэтае прылады. У 1880 годзе ён быў прызначаны галоўным інжынэрам на Эдысанавы лямпавы завод. У першы год на заводзе пад кіраўніцтвам генэральнага дырэктара Фрэнсіса Робінза Аптана было выпушчана 50 тысяч лямпаў. Паводле словаў Эдысана, Гамэр быў піянэрам электрычнага асьвятленьня[23]. Фрэнк Джуліян Спрэйг, кампэтэнтны матэматык і былы марскі афіцэр, быў запрыкмечаны Эдўардам Гібэрдам Джонсанам і ўладкаваны ў арганізацыю Эдысана ў 1883 годзе. Адным з унёскаў Спрэйга ў лябараторыю Эдысана ў Мэнла-Парку было пашырэньне Эдысанавым матэматычных мэтадаў. Не зважаючы на ​​распаўсюджанае меркаваньне, што Эдысан не карыстаўся матэматыкай, аналіз ягоных сшыткаў паказвае, што ён быў кемлівым карыстальнікам матэматычнага аналізу, які праводзілі ягоныя памочнікі, як то Фрэнсіс Робінз Аптан, напрыклад, вызначаючы крытычныя парамэтры ягонае сыстэмы электрычнага асьвятленьня, уключаючы супор лямпы шляхам аналізу закона Ома, закона Джоўля і эканомікі.

Томас Эдысан у 1881 годзе стаў афіцэрам Ордэну Ганаровага легіёну. У 1927 годзе абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Таксама ў 1930 годзе Акадэмія навук СССР абрала яго сваім ганаровым сябрам[24].

  1. ^ а б Thomas A. Edison // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і https://www.biography.com/people/thomas-edison-9284349
  3. ^ Thomas Alva Edison // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б Цверава Г. К. Эдисон Томас Алва // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 29 : Чаган — Экс-ле-Бен. — С. 566—567.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  7. ^ Edison. Naval History and Heritage Command.
  8. ^ The World's Greatest Inventor // Popular Mechanics. — 1931. — № 10. — С. 614.
  9. ^ Derek Thompson (2019). «Thomas Edison's Greatest Invention». The Atlantic.
  10. ^ Baldwin 1995. С. 37.
  11. ^ «Stratford's Railway Industry». Visit Stratford.
  12. ^ а б Homans, James E., ed. (1918). «Edison, Thomas Alva». The Cyclopædia of American Biography. New York: The Press Association Compilers, Inc.
  13. ^ «GE emerges world's largest company: Forbes». Trading Markets
  14. ^ «GE emerges world's largest company: Forbes». The Indian Express.
  15. ^ Baldwin 1995. С. 40—41.
  16. ^ «The Edison Papers». Rutgers University.
  17. ^ «Life of Thomas Alva Edison». Inventing Entertainment: The Early Motion Pictures and Sound Recordings of the Edison Companies, Library of Congress.
  18. ^ Trollinger, Vernon (February 11, 2013). «Happy Birthday, Thomas Edison!». Bounce Energy.
  19. ^ «The Life of Thomas A. Edison». The Library of Congress.
  20. ^ «The Wizard of Menlo Park». The Franklin Institute.
  21. ^ Edison, Thomas A. 1989. «Menlo Park: The early years, April 1876 – December 1877». Edited by P. B. Israel, K. A. Nier and L. Carlat. Vol. 3, The papers of Thomas A Edison. Baltimore: Johns Hopkins University Press. Doc. 1117
  22. ^ Baldwin 1995. С. 97—98.
  23. ^ Biographiq (2008). «Thomas Edison: Life of an Electrifying Man». Filiquarian Publishing. — С. 9. — ISBN 978-1-59986-216-3.
  24. ^ Cостав почетных членов РАН с 1724 года (рас.). РАН.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць