Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, таксама Крыстыяна Эбэргардына фон Гагэнцолерн (па-нямецку: Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth (Hohenzollern), па-польску: Krystyna Eberhardyna Hohenzollernówna (Bayreucka); 19 сьнежня 1671, Байройт — 4 верасьня 1727, Прэтч-на-Лабе) — жонка Аўгуста Моцнага, курфюрстка саксонская, ад 1697 году тытулярная каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская.
Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth | |
Партрэт невядомага аўтара | |
Герб Гагэнцолернаў | |
Каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
1697 — 1727 | |
Папярэднік | Марыя Казімера д’Арк’ен |
Наступнік | Катажына Апалінская |
Княгіня-электарка Саксоніі | |
1694 — 1727 | |
Папярэднік | Элеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах |
Наступнік | Марыя Юзэфа фон Габсбург |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 19 сьнежня 1671 Байройт, Княства Байройт |
Памерла | 4 верасьня 1727 (55 гадоў) Прэтч-на-Лабе, Курфюрства Саксонія |
Пахаваная | |
Род | Гагэнцолерны |
Бацькі | Крыстыян Эрнст фон Байройт Зоф’я Люіза фон Вюртэмбэрг |
Муж | Аўгуст Моцны |
Дзеці | Аўгуст Прыгожы |
Рэлігія | пратэстанцтва |
Дзейнасьць | арыстакратка |
Адзіная дачка маркграфа Байройту Крыстыяна Эрнста і яго жонкі Зоф’і Люізы, дачкі вюртэмбэрскага князя Эбэргарда III. Пазнаёмілася са сваім будучым мужам, будучым курфюрстам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам I, у 1686 годзе. Выйшла замуж у 21 год 10 студзеня 1693 году ў Байройце. Неўзабаве стала відавочным, што шлюб адбыўся толькі па палітычных матывах. Адзіны сын Крыстыяны і Аўгуста Аўгуст Прыгожы нарадзіўся праз тры гады ў Дрэздэне.
Крыстыяна засталася верная свайму пратэстанцкаму веравызнаньню, калі ейны муж перайшоў у каталіцтва (атрымала ад сваіх суайчыньнікаў мянушку «Стоўп пратэстанцтва»). Крыстыяна пражывала напераменку ў палацах у Прэтчы і Торгаў і рэдка зьяўлялася пры дрэздэнскім двары. У дабравольным выгнаньні апекавалася культурай і сіротамі, у 1697 годзе набыла гуту ў Прэтчы, заснаваную Канстантынам Фрэмэлем. Ніколі не была на абшарах Рэчы Паспалітай і ніколі не была каранаваная на каралеву Польшчы й вялікую княгіню літоўскую, хоць фармальна лічылася такой да самае сьмерці.
Крыстыяна Эбэргардына памерла ў адзіноце ў веку 55 гадоў і была пахаваная 6 верасьня ў гарадзкой кірсе Байройту. Ані ейны муж, ані сын на пахаваньні не прысутнічалі. У памяць аб ёй Ёган Сэбастыян Бах склаў на словы Ёгана Крыстофа Готчэда кантату Laß, Fürstin, laß noch einen Strahl, якая ўпершыню была выкананая 15 кастрычніка 1727 году ў Паўлінэркірхе ў Ляйпцыгу.
Літаратура
рэдагаваць- Stichart, Franz Otto: Galerie der sachsischen Furstinnen; biogr. Skizzen samtlicher Ahnfrauen des kgl. Hauses Sachsen, Leipzig 1857
- Blanckmeister, Franz: Kurfurstin Christiane Eberhardine von Sachsen: eine ev. Bekennerin, Barmen 1892
- Meyer, Johannes: Frauengestalten und Frauenwalten im Hause Wettin, Bautzen 1912
- Haake, Paul: Christiane Eberhardine und August der Starke: eine Ehetragodie, Dresden 1930
- Lauckner, Martin: Eine alte Unterschrift von zarter Hand, in: Sachs. Heimat, Hamburg, Jg. 1981
- Czok, Karl: August der Starke und Kursachsen, Leipzig 1987. Aufgeklarter Absolutismus und kirchlich-religiose Toleranzpolitik bei August dem Starken, In: Sachsen und die Wettiner. Chancen und Realitaten (Sondernummer der Dresdner Hefte); Dresden 1990
- Fellmann, Walter: Prinzessinnen. Glanz, Einsamkeit und Skandale am sachsischen Hof, Leipzig 1996
- Kuhnel, Klaus: Konigin ohne Krone. In: KK: August der Starke und das schwache Geschlecht, Dreikastanienverlag, Wittenberg 2005. ISBN 3-933028-92-2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэдніца: Марыя Казімера д’Арк’ен |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская 1697—1706 і 1709—1727 |
Пераемніца: Катажына Апалінская |
Папярэдніца: Элеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах |
княгіня-электарка Саксоніі 1694—1727 |
Пераемніца: Марыя Юзэфа фон Габсбург |