15 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
15 ве́расьня — 259-ы дзень году (258-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 108 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1590 — рымскім папам абраны Урбан VII
- 1916 — першае ў сьвеце выкарыстаньне танкаў адбылося ў бітве Першай сусьветнай вайны
- 1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка. У 1926 годзе яна будзе падзеленая на Беларускую дзяржаўную бібліятэку (з 1993 — Нацыянальная бібліятэка) і бібліятэку Белдзяржунівэрсытэту
- 1971 — у Ванкувэры (Канада) адбылося стварэньне экалягічнай арганізацыі Грынпіс
- 1995 — прэзыдэнт Казахстану загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану
- 1997 — зарэгістраваны і пачаў працу сайт Google, у наступстве, найбольш папулярнай пошукавай сыстэмай
Нараджэньні
рэдагаваць- 53 — Марк Ульпіюс Траян, рымскі імпэратар
- 973 — Аль-Біруні, матэматык
- 1254 — Марка Полё, вэнэцыянскі гандляр, вандроўнік, пісьменьнік
- 1533 — Катаржына Габсбурская, жонка Жыгімонта II Аўгуста
- 1613 — Франсуа дэ Лярашфуко, францускі пісьменьнік і філёзаф
- 1675 — Вахтанг VI, грузінскі кароль, навуковец
- 1676 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кашталян кракаўскі, бацька Станіслава Аўгуста Панятоўскага
- 1753 — Нікадэм Пузына, рымска-каталіцкі дзяяч
- 1803 — Гранвіль, францускі мастак, карыкатурыст
- 1828 — Аляксандар Бутлераў, расейскі хімік
- 1890 — Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў
- 1894 — Жан Рэнуар, кінарэжысэр
- 1896 — Сямён Мікульскі, савецкі вайсковы дзяяч, удзельнік Першай і Другой сусьветных войнаў
- 1904 — Умбэрта II, кароль Італіі
- 1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык
- 1914 — Адольфа Біёй Казарэс, аргентынскі пісьменьнік
- 1923 — Міхаіл Таніч, савецкі й расейскі паэт-сьпеўнік
- 1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік
- 1930 — Мераб Мамардашвілі, савецкі філёзаф, доктар філязофскіх навук, прафэсар
- 1941 — Міраслаў Гермашэўскі, першы польскі касманаўт
- 1944 — Якаў Малайчук, беларускі харавы дырыгент, краязнаўца
- 1945 — Кармэн Маура, гішпанская акторка
- 1946 — Олівэр Стоўн, кінарэжысэр
- 1971 — Уэйн Фэрэйра, паўднёваафрыканскі тэнісіст
- 1971 — Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA
- 1975 — Анастэйша, амэрыканская поп-сьпявачка
- 1978 — Эйдур Гуд’ёнсэн, ісьляндзкі футбаліст, які выступае на пазыцыях паўабаронцы і нападніка
- 1984 — Гары Ўіндзар, прынц Ўэйлзу
- 1984 — Дэкель Кейнан, ізраільскі футбаліст, цэнтральны абаронца ізраільскага клюбу «Макабі Хайфа» і нацыянальнай зборнай Ізраілю
- 1988 — Юка Райтала, фінскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1500 — Джон Мортан, архібіскуп Кентэрбэрыйскі
- 1668 — Уладзіслаў Валовіч, дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ
- 1845 — Францішак Ксавэры Несялоўскі, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык
- 1891 — Іван Ганчароў, расейскі пісьменьнік
- 1933 — Хафец Хаім, вядомы рабін, галахіст і мараліст
- 1937 — Аляксандар Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзяяч БССР (расстраляны)
- 1945 — Антон Вэберн, аўстрыйскі кампазытар
- 1954 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя
- 1972 — Джэфры Фішар, архібіскуп Кентэрбэрыйскі
- 1973 — Густаў VI Адольф, кароль Швэцыі
- 1975 — Павел Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі
- 1978 — Вільгельм Эміль Мэсэршміт, нямецкі авіяканструктар і прадпрымальнік
- 1989 — Робэрт Пэн Уоран, амэрыканскі пісьменьнік
- 1993 — Юліян Сямёнаў, расейскі пісьменьнік, аўтар палітычных дэтэктываў («Сямнаццаць імгненьняў вясны», «ТАСС упаўнаважаны заявіць», «Экспансія»)
- 1997 — Алексантэры Ахола-Вало, фінскі мастак
- 2004 — Джоні Рамонэ, гітарыст гурта The Ramones
Сьвяты
рэдагаваць- Гватэмала, Гандурас, Коста-Рыка, Нікарагуа, Сальвадор — Дзень Незалежнасьці
- Японія — Дзень шанаваньня старых (keiro-no hi)
- У Каталіцкай Царкве — Успамін Найсьвяцейшай Панны Марыі Балеснай (сьвятая патронка Славаччыны)