Міхась Раманюк
Міха́сь Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, в. Кавалі, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 4 верасьня 1997, Менск, Беларусь) — беларускі мастацтвазнаўца і этнограф.
Міхась Раманюк | |
Міхась Раманюк | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1944[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Кавалі, Брагінскі раён |
Дата сьмерці | 4 верасьня 1997[2] (53 гады) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак, мастацтвазнаўца, этнограф |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Кавалі Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці, але дзяцінства прайшло ў вёсцы Старынкі Койданаўскага раёну. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Заснаваў часапіс «Мастацтва Беларусі(be)» і стаў ягоным першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамблю танцу Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцыяў, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ўласнымі рукамі; падарожныя дзёньнікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Міхася Раманюка — артыкулы і ілюстрацыі ў энцыкляпэдыях: «Беларуская савецкая энцыкляпэдыя», «Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі», «Этнаграфія Беларусі»… Памёр ва ўзросьце 53 гадоў ад анкалягічнай хваробы.
У 1981 годзе выдаў альбом «Беларускае народнае адзеньне», што складаецца з архіўных фатаздымкаў ды фатаздымкаў, зробленых аўтарам падчас экспэдыцыяў 1967—1980 гадоў. Строі вызначаны аўтарам згодна вылучаным аўтарам этнаграфічным рэгіёнам Беларусі:
- Заходняе Палесьсе;
- Усходняе Палесьсе;
- Прыдняпроўе;
- Цэнтральная Беларусь;
- Панямоньне і Наддзьвіньне.
Маляванка
рэдагавацьАдкрыў для навукі такі жанр нацыянальнай творчасьці, як маляванка[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Bibliothèque nationale de France Mìhasʹ Ramanûk // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ У Беларусі, і нідзе болей
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМіхась Раманюк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцяпіс Міхася Раманюка
- Імёны Свабоды: Міхась Раманюк
- Міхась Раманюк. Беларускія народныя крыжы
- Міхась Раманюк. Беларускія народныя крыжы. Пра бацьку і ягоную кнігу распавядае ягоны сын Дзяніс Раманюк
- Дзяніс Раманюк: Бацькава выхаваньне
- Дзяніс Раманюк: «У беларускай намітцы больш космасу, чым у баявым апярэнні індзейца»