27 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
27 ве́расьня — 271-ы дзень году (270-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 96 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1422 — па ўмовах Мельнскай мірнай дамовы з Тэўтонскім Ордэнам у склад ВКЛ вернутая ўся Жамойць, паміж Ордэнам і Княствам усталяваная мяжа
- 1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам
- 1920 — войска Станіслава Булак-Балаховіча захапіла Пінск
Нараджэньні
рэдагаваць- 1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі
- 1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст
- 1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох
- 1903 — Вера Харужая, беларуская падпольніца, партызанка
- 1906 — Ірына Ждановіч, народная артыстка Беларусі
- 1918 — Канстанцін Герчык, 2-і начальнік касмадрому Байканур
- 1924 — Ёзэф Шкворэцкі, чэскі празаік, эсэіст, перакладчык і выдавец на эміграцыі
- 1972 — Гўінэт Пэлтраў, амэрыканская кінаакторка й прадусарка
- 1976 — Франчэска Тоцьці, італьянскі прафэсійны футбаліст, нападнік і капітан футбольнага клюбу «Рома», колеры якога абараняе ўсю кар’еру, з 1993 году
- 1987 — Адам Богдан, вугорскі футбаліст, брамнік клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
Сьмерці
рэдагаваць- 1590 — Урбан VII, рымскі папа
- 1944 — Томаш Жук-Рыбіцкі, польскі афіцэр, археоляг-аматар
- 2009 — Іван Дыхавічны, расейскі кінарэжысэр і сцэнарыст
- 2022 — Барыс Маісееў, расейскі сьпявак
Сьвяты
рэдагаваць- У Праваслаўнай царкве — Узьдзьвіжаньне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга