Ганна Андрэеўна Ахматава (па-расейску: Анна Андреевна Ахматова; прозьвішча пры народжаньні Гарэнка; 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расейская імпэрыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца; адна зь найвядомейшых расейскіх паэтак XX ст.

Ганна Ахматава
рас. Анна Андреевна Ахматова
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Анна Андреевна Горенко
Нарадзілася 11 (23) чэрвеня 1889[1][2][3]
Адэса, Расейская імпэрыя
Памерла 5 сакавіка 1966(1966-03-05)[4][2][5][…] (76 гадоў)
Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Пахаваная
Бацькі Андрэй Горанка[d]
Inna Stogova[d]
Сужэнец Мікалай Гумілёў[6][2][7][…], Уладзімер Шылейка[d][2] і Мікалай Пунін[d][2]
Дзеці Леў Гумілёў[2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, публіцыст
Гады творчасьці 1911—1966
Кірунак акмэізм (ранейшая творчасьць)
Жанр паэзія
Мова расейская мова[2][8]
Прэміі «Этна-Таормина»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
http://akhmatova.org/

Акрамя мастацкай творчасьці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зьняволеньні ці выгнаньні, рэпрэсіям былі падвергнутыя трое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. Мікалай Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; Мікалай Пунін, спадарожнік яе жыцьця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лягеры ў 1953 годзе; адзіны сын Леў Гумілёў правёў у зьняволеньні ў 1930—1940-х і ў 1940—1950-х гг. болей за дзесяць гадоў). Досьвед жонкі і маці «врагов народа» быў адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».

Прызнаная клясыкам расейскай айчыннай паэзіі яшчэ ў 1920-я гады, Ахматава падвяргался замоўчваньню, цэнзуры й цкаваньню (уключаючы «пэрсанальную» пастанову ЦК ВКП(б) 1946 году, не адмененую пры жыцьці паэткі), шматлікія яе творы не былі апублікаваныя ня толькі пры жыцьці аўтаркі, але й цягам болей чым двух дзесяцігодзьдзяў пасьля яе сьмерці. Пры гэтым яе імя да канца жыцьця атачала слава сярод шырокіх колаў аматарў паэзіі, як у СССР, так і ў эміграцыі.

Беларускія пераклады

рэдагаваць

Вершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімер Сьвяжынскі, Раіса Баравікова[9], Георгій Ліхтаровіч і іншыя.

  • Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Далягляды: Літаратурны зборнік. Мн., 1978.
  • Прызнанне: вершы паэтаў Ленінграда: [пераклад з рускага / укладанне С. Грахоўскага, Б. Кежуна, Л. Хаўстава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 318, [1] с. — (Паэзія народаў СССР).
  • Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Братэрства: Літаратурны зборнік. Мн., 1982.
  • Ахматава Г. Выбраная паэзія. / Перакл. Г. Ліхтаровіча — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — (Паэты планеты).
  1. ^ Лесневский С. С., Лесневский С. С. Ахматова // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  2. ^ а б в г д е ё Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 32. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. ^ Ахматова Анна Андреевна // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
  4. ^ Ахматова Анна Андреевна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Anna Achmatowa // FemBio database (ням.)
  6. ^ Magnusson M. Chambers Biographical Dictionary (анг.)W & R Chambers, 1990. — ISBN 978-0-550-16041-6
  7. ^ Гумилев, Николай Степанович (рас.) // Писатели современной эпохи: Био-библиографический словарь русских писателей XX века / под ред. Б. П. КозьминМосква: 1928. — Т. 1. — С. 109—111. — 287 с.
  8. ^ Ahmatova, Anna Andreevna, 1889-1966 // CONOR.SI
  9. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.