22 верасьня
дата
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
22 ве́расьня — 266-ы дзень году (265-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 101 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 530 — Баніфацы II абраны папам рымскім
- 967 — бітва Мешкі I з Віхманам Малодшым і валінянамі(pl) скончылася перамогаю палянаў
- 1236 — перамога летувісаў і зямгалаў над крыжакамі ордэну мечаносцаў у бітве пад Саўле
- 1307 — каралеўская рада Францыі прыняла рашэньне арыштаваць усіх тампліераў, што знаходзіліся на ейнай тэрыторыі
- 1499 — па Базэльскай дамове Швайцарыя атрымала незалежнасьць ад Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1503 — Пій III абраны Папам рымскім
- 1626 — пачалася бітва пад Гневам у часе вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй
- 1692 — апошнія 8 «вядзьмарак» павешаныя ў ЗША (Салем, Масачусэтс)
- 1708 — перамога швэдаў пад Смаленскам над расейцамі ў часе III паўночнай вайны
- 1780 — першы апісаны выпадак лінчаваньня
- 1784 — расейцы заснавалі першае сталае паселішча на Алясцы
- 1789 — разгром турэцкага войску Аляксандрам Суворавым у бітве пры Рымніку
- 1792 — абвяшчэньне Францускай рэспублікі, пачатак адліку францускага рэспубліканскага календару
- 1862:
- прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн (па-ангельску: Abraham Lincoln) абвясьціў пра вызваленьне з прыгнёту нэграў-рабоў
- Ота фон Бісмарк стаў канцлерам Прусіі
- 1866 — бітва пад Курупайты ў часе Парагвайскае вайны
- 1908 — абвяшчэньне сувэрэнітэту Баўгарскага княства ў Вялікім Тырнаве. Да гэтага часу Баўгарскае княства фармальна залежала ад Асманскай імпэрыі
- 1921 — Латвія, Летува і Эстонія прынятыя ў Лігу Нацый
- 1937 — ва Ўкраіне створаныя Жытомірская, Палтаўская ды Мікалаеўская вобласьці
- 1939:
- СССР і Нямеччына папярэдне ўсталявалі мяжу між сабой у Польшчы па рацэ Вісьле
- супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці-Літоўскім
- капітуляваў Львоў
- параза Польшчы ў бітве пад Ламянкамі
- скончылася абарона Горадні перад Чырвонай Арміяй
- 1941 — на юдэйскі Новы Год войскі СС замардавалі 6000 жыдоў у Віньніцы (Украіна)
- 1942 — распачалася ліквідацыя чанстахоўскага гета
- 1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Тэракт зьдзейсьніла Алена Мазанік, што працавала ў Кубэ пакаёўкай
- 1944 — Чырвоная армія заняла Талін
- 1951 — у Швэцыі забароненыя пацалункі ў грамадзкіх мясьцінах
- 1960 — Малі атрымала незалежнасьць ад Францыі
- 1974 — на Генэральнай Асамблеі ААН у нараду дня ўпершыню быў уключаны як самастойны пункт пра «Палестынскае пытаньне», што фактычна азначала прызнаньне Арганізацыі вызваленьня Палестыны і ейнага лідэра Ясіра Арафата (па-ангельску: Mohammed Abdel-Raouf Arafat al-Qudwa al-Husseini) паўнамоцнымі прадстаўнікамі палестынскага народу
- 1975 — зьдзейсьнены няўдалы замах на прэзыдэнта ЗША Джэральда Форда ў Сан-Францыска
- 1980 — нападам Іраку на Іран пачаталася васьмігадовая вайна
- 1989 — казаская мова абвешчаная дзяржаўнай мовай Казахстану
- 1991 — у Таджыкістане забароненая камуністычная партыя
- 1992 — Прэзыдыюм Савету Міністраў разгледзеў пытаньне аб барацьбе з карупцыяй
- 1993 — абхаскія паўстанцы зьбілі ракетай самалёт «Ту-154» грузінскіх авіялініяў, які заходзіў на пасадку ў Сухумі; загінулі 106 чалавек
- 1995 — ВПС Шры-Ланкі скінулі бомбы на школу ў Джафне. Загінулі ад 34 да 71 чалавека, большасьць зь якіх — тамільскія дзеці
- 2001 — ЗША узмоцнілі санкцыі супраць Індыі і Пакістану, уведзеныя ў 1998 годзе пасьля таго, як гэтыя краіны правялі выпрабаваньні ядзернае зброі. У 2002 гэтыя краіны апынуліся на мяжы ядзернай вайны
Нараджэньні
рэдагаваць- 1791 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік
- 1875 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар
- 1893 — Аляксей Лосеў, расейскі філёзаф і філёляг
- 1900 — Сяргей Ожагаў, складальнік тлумачальнага слоўніку расейскае мовы
- 1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік
- 1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, публіцыст
- 1931 — Філіп Рутберг, расейскі электрафізык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982)
- 1931 — Францішак Яноўх, чэскі і швэдзкі ядзерны фізык
- 1932 — Альгірдас Бразаўскас, летувіскі палітык
- 1938 — Дын Рыд, амэрыканскі актор і сьпявак
- 1957 — Нік Кэйв, аўстралійскі музыка, пісьменьнік, актор, які жыве ў Брытаніі
- 1969 — Яўген Шастакоў, беларускі дыплямат
- 1976 — Раналда, бразыльскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША
- 1872 — Уладзімер Даль, расейскі доктар, вядомы лексыкограф, аўтар «Тлумачальнага слоўніку жывое вялікарасейскае мовы»
- 1903 — Мэноцьці Гарыбальдзі, італійскі й польскі вайсковец
- 1939 — Юзэф Альшына-Вільчынскі, польскі вайсковец
- 1975 — Павал Крынчык, беларускі палітычны дзяяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай
- 1989 — Ірвінг Бэрлін, кампазытар і паэт-песеньнік, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя
Сьвяты
рэдагаваць- Баўгарыя — Дзень незалежнасьці (1908)
- Ірак — Дзень рашучага адказу
- Казахстан — Дзень моваў народаў
- Латвія, Летува — Дзень адзінства балтаў
- Малі — Дзень незалежнасьці
- Нарвэгія — Дзень нараджэньня прынцэсы Мэрты Люізы
- Сусьветны Дзень без аўтамабіля