Баніфацыюс I (папа рымскі)
Баніфацыюс I (па-лацінску: Bonifatius PP. I; ? — 4 верасьня 422) — папа рымскі з 29 сьнежня 418 па 4 верасьня 422 году. Рымлянін. Абраны большасьцю духавенства і народа. У базыліке Сьв. Марцэла адваротная партыя на чале з прэфэктам Рыма Аўрэліям Аніцыям Сымахам (прыхільнік старадаўняй рымскай рэлігіі) вылучылі ў папы архідыякана Эўлаліюса. Эўлаліюс заняў Латэран, а Баніфацыюс — базыліку Сьв. Паўла за варотамі. Аніцыюс Сымах загадаў зачыніць усе вароты Рыма і не ўпускаць Баніфацыюса. Яго прыхільнікі напісалі скаргу імпэратару Ганорыюсу. Абодва кандыдаты былі выкліканыя ў роўны, а затым адправіліся на сабор у Спалета. Ім было забаронена да канчатковага рашэнтня наведваць Рым, Але Эўлаліюс падчас Вялікадня адслужыў малебнаў у Лятэране і гэта мела вырашальнае значэньне. Ён быў выгнаны імпэратарам Ганорыюсам у Кампанію, а Баніфацыюс заняў трон Сьв. Пятра.
Баніфацыюс I | |
Bonifatius PP. I | |
папа рымскі | |
---|---|
29 сьнежня 418 — 4 верасьня 422 | |
Папярэднік | Зосім |
Наступнік | Цэлестын I |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Нарадзіўся | каля 370 |
Памёр | 4 верасьня 422 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Баніфацыюс I. Catholic Encyclopedia