Сальвадор Альендэ

чылійскі лекар, палітык

Сальвадо́р Алье́ндэ (па-гішпанску: Salvador Allende; 1908, Вальпараіса, Чылі — 1973, Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітык, прэзыдэнт Чылі (1970—1973). Абраўся пры падтрымцы кааліцыі «Народнае адзінства». Быў зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.

Сальвадор Альендэ
гішп. Salvador Guillermo Allende Gossens

3 верасьня 1973 г.
Прэзыдэнт Чылі
3 лістапада 1970[1] — 11 верасьня 1973
Папярэднік: Эдуарда Фрэй-Монтальва(es)
Наступнік: Аўгуста Піначэт
56-ы прэзыдэнт Сэнату Чылі
27 сьнежня 1966 — 1969
Папярэднік: Томас Рэес-Вікунья(es)
Наступнік: Томас Паблё(es)
Міністар здароўя і сацыяльнага дастатку Чылі
28 жніўня 1939 — 2 красавіка 1942
Прэзыдэнт: Пэдра Агірэ-Сэрда(es)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 чэрвеня 1908(1908-06-26)[2][3][4]
Памёр: 11 верасьня 1973(1973-09-11)[5][6][7][…] (65 гадоў)
Партыя: Сацыялістычная партыя Чылі
Сужэнец: Гартэнзія Бусі
Дзеці: Беатрыз Альендэ (1943—1977)
Сармэн Паз Альендэ (нар. 1944)
Ісабэль Альендэ (нар. 1945)
Бацька: Сальвадор Альендэ-Кастра(es)
Маці: Ляўра Госэнс-Урыбэ
Адукацыя: Чылійскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
ордэн Хасэ Марці ордэн Кампаньёнаў О. Р. Тамбо Grand Cross of the Order of Merit ордэн Аўгуста Сэзара Сандына
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру між народамі»
Grand Cross of the Order Bernardo O'Higgins

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Сальвадор Альендэ меў басконскае паходжаньне па мячы і належаў да роду з найвышэйшых слаёў грамадзтва (род Альендэ(es)). Палітычную актыўнасьць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам мэдыцынскага факультэту. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карляса Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намесьнікам прэзыдэнта Фэдэрацыі чылійскіх студэнтаў. У 1933 г. скончыў Чылійскі ўнівэрсытэт (Сант’яга) на лекара, апублікаваўшы працу «Душэўная чысьціня і злачыннасьць». У тым жа годзе сузаснаваў у родным горадзе (Вальпараіса) Сацыялістычную партыю Чылі. У 1935 г. у Вальпараіса ўступіў у масонскую ложу «Поступ № 4». 7 сакавіка 1937 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Палату дэпутатаў(es) Нацыянальнага кангрэсу Чылі ад Вальпараіса[1].

Ад жніўня 1939 г. па красавік 1942 г. быў міністрам аховы здароўя Чылі. У 1943—1944 гг. займаў пасаду галоўнага сакратара Сацыялістычнай партыі Чылі. 4 сакавіка 1945 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Сэнат Чылі, дзе ў выніку наступных перавыбраньняў заставаўся сэнатарам зь 15 траўня 1945 г. да 3 лістапада 1970 году (амаль 35 гадоў). У 1952, 1958 і 1964 гг. (тройчы) прайграваў на прэзыдэнцкіх выбарах. 4 верасьня 1970 г. на прэзыдэнцкіх выбарах(es) набраў толькі адносную большасьць (36,6%) галасоў, выперадзіўшы былога прэзыдэнта Хорхэ Алесандры(es) (1958—1964) на 0,3%. 24 кастрычніка абраўся прэзыдэнтам шляхам галасаваньня ў Нацыянальным кангрэсе Чылі[1].

23 жніўня 1973 г. Палата дэпутатаў Чылі Пастановай «Аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі» паводле 22-га артыкула тагачаснай Канстытуцыі Чылі(es) 1925 году абавязала Ўзброеныя сілы Чылі(es) «неадкладна пакончыць зь пералічанымі абставінамі, якія парушаюць Канстытуцыю». Пункты 5—12 Пастановы зьмяшчалі пералік парушэньняў Канстытуцыі прэзыдэнтам Альендэ, якія падлягалі выпраўленьню. У прыватнасьці ў пункце 7 згадвалася, што прэзыдэнт «прысвоіў галоўнае прызначэньне Кангрэсу, якое заключаецца ў выданьні законаў, … праз настырныя ўказы, якія зацьвярджаў са злоўжываньнем» уладай[10]. 11 верасьня галоўны камандзір Войска Чылі(es) Аўгуста Піначэт абкружыў прэзыдэнцкі палац жаўнерамі, каб зьмясьціць ўзурпатара Альендэ з пасады прэзыдэнта. У другой палове дня Альендэ забіў сябе з аўтамата Калашнікава (АК-47), які яму падарыў прэм’ер-міністар Кубы Фідэль Кастра.

  1. ^ а б в Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2011. — № 210 (27074). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Salvador Allende // filmportal.de (ням.) — 2005.
  3. ^ а б Salvador Allende // GeneaStar (фр.)
  4. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ а б Salvador Allende // filmportal.de (анг.) — 2005.
  6. ^ а б Salvador Allende Gossens // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  7. ^ а б Salvador Allende Gossens // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  8. ^ а б birth certificate
  9. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118502085 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  10. ^ Пастанова Палаты дэпутатаў аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі // ВікіКрыніцы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць