Scorpions
нямецкі рок-гурт
Scorpions (па-беларуску: «Скарпіёны») — легендарны нямецкі рок-гурт, заснаваны ў 1965 годзе ў Гановэры. Для стылю гурта былі характэрны як клясычны рок, так і лірычныя гітарныя баляды. Зьяўляецца самым папулярным рок-гуртом Нямеччыны і адным з самых вядомых гуртоў на сусьветнай рок-сцэне, які прадаў больш за 100 мільёнаў копіяў альбомаў[1].
Scorpions | |
Гады | 1969 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Гановэр, Нямеччына |
Мова | ангельская |
Жанр | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Rhino, RCA, Mercury, EMI, Atlantic, WEA, BMG |
Удзельнікі | Кляўс Майнэ Матыяс Ябс Рудольф Шэнкер Павал Манцівода Мікі Дзі |
Узнагароды і прэміі | |
www.the-scorpions.com |
Найбольш вядомымі кампазыцыямі гурта лічацца: «Rock You Like a Hurricane», «No One Like You», «Send Me an Angel», «Still Loving You» і «Wind of Change». Калектыў займае 46-ы радок у сьпісе «Найвялікшых артыстаў гард-року» па вэрсіі VH1[2].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Lonesome Crow (1972)
- Fly to the Rainbow (1974)
- In Trance (1975)
- Virgin Killer (1976)
- Taken by Force (1977)
- Tokyo Tapes (1978, жывы гук)
- Lovedrive (1979)
- Animal Magnetism (1980)
- Blackout (1982)
- Love at First Sting (1984)
- World Wide Live (1985, жывы гук)
- Savage Amusement (1988)
- Crazy World (1990)
- Face the Heat (1993)
- Live Bites (1995, жывы гук)
- Pure Instinct (1996)
- Eye II Eye (1999)
- Moment of Glory (разам з Бэрлінскім філярманічным аркестрам, 2000)
- Acoustica (2001, акустыка)
- Unbreakable (2004)
- Humanity: Hour I (2007)
- Sting in the Tail (2010)
- Comeblack (2011)
- Return to Forever (2015)
- Rock Believer (2022)
Удзельнікі
рэдагаваць- Кляўс Майнэ: сьпеў (з 1970)
- Матыяс Ябс: гітары, дадатковы сьпеў (з 1978)
- Рудольф Шэнкер: гітары, дадатковы сьпеў (з 1965)
- Павал Манцівода: бас-гітара, дадатковы сьпеў (з 2003)
- Мікі ДЗі: бубны (з 2016)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.) (ням.)