Гарадзенская цеплаэлектрацэнтраль-2

цеплаэлектрацэнтраль Беларусі

Гарадзенская цеплаэлектрацэнтраль-2цеплаэлектрацэнтраль Беларусі, заснаваная ў жніўні 1970 году ў Горадні.

Гарадзенская ЦЭЦ-2
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Горадня
Пачатак будаўніцтва 1965 (59 гадоў таму)
Пачатак эксплюатацыі 31 жніўня 1970 (54 гады таму)
Уласьнік Горадняэнэрга[1]
Эксплюатуючая арганізацыя «Горадняэнэрга»
Колькасьць супрацоўнікаў
Тэхнічныя парамэтры
Генэруючая магутнасьць 312,45 МВат (электрычная), 1531,6 Гкалёрыя/гадз. (цеплавая)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 23° у. д. / 53° пн. ш. 23° у. д. / 53; 23Каардынаты: 53° пн. ш. 23° у. д. / 53° пн. ш. 23° у. д. / 53; 23
Гарадзенская ЦЭЦ-2 на мапе Беларусі
Гарадзенская ЦЭЦ-2
Гарадзенская ЦЭЦ-2
Гарадзенская ЦЭЦ-2

На 2022 год была найбольшай цеплавой электрастанцыяй Гарадзенскай вобласьці. Месьцілася па Скідзельскай шашы, д. 10. Забясьпечвала ацяпленьнем і электраэнэргіяй прамысловыя прадпрыемствы і частку жытла Горадні. Асноўным спажыўцом пару быў завод «Горадня Азот». На 1 студзеня 2022 году налічвала 551 супрацоўніка. Усталяваная электрычная магутнасьць складала 312,45 мэгаватаў, а цеплавая — 1531,6 гігакалёрыя/гадзіна: энэргетычныя катлаагрэгаты давалі 940 Гкал/гадз. (61 %), пікавыя вадагрэйныя катлы — 380 Гкал/гадз. (25 %), кацёл-утылізатар — 160 Гкал/гадз. (11 %), а электракатлы — 51,6 Гкал/гадз (3 %)[3].

Абсталяваньне

рэдагаваць

На 2022 год Гарадзенская цеплаэлектрацэнтраль-2 мела:

  • 4 турбаагрэгаты — ПТ-70-12,8/1,28 і ПТ-70-12,8/1,27 магутнасьцю па 70 мэгаватаў (МВт), Р-50-130/13 магутнасьцю 50 МВт і ТГ 0,75 ПА/6,3 Р13/4 магутнасьцю 0,75 МВт;
  • газавую турбіну 9171E магутнасьцю 121,7 МВт;
  • 5 катлаагрэгатаў магутнасьцю па 320 тона/гадзіна кожны — тры БКЗ-320-140 ГМ, БКЗ-320-140 ГМ5 і БКЗ-320-140 ГМ8;
  • кацёл-утылізатар 206-14,1-555/28-1,5-285 прадукцыйнасьцю 206 тона/гадз. па вострым пары, 28 тона/гадз. па пары 13 атмасфэраў і 27 гігакалёрыя/гадзіна (Гкал/гадз.) па сеткавай вадзе;
  • 3 пікавыя вадагрэйныя катлы — два ПТВМ-100 прадукцыйнасьцю 100 Гкал/гадз. на прыродным газе і 75 Гкал/гадз. на мазуце, КВГМ-180-150-2 прадукцыйнасьцю 180 Гкал/гадз. на прыродным газе;
  • 2 вадагрэйныя электракатлы «Зандэр і Інгестром» (Швэцыя) ZVP2830 магутнасьцю па 30 МВт кожны[3].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У студзені 1965 году Раённая энэргетычная ўправа (РЭУ) «Горадняэнэрга» вырашыла ўзьвесьці цеплаэлектрацэнтраль (ЦЭЦ) магутнасьцю каля 100 мэгаватаў. У жніўні 1970 году запусьцілі 1-ю чаргу Гарадзенскай ЦЭЦ-2 магутнасьцю 60 мэгаватаў (МВт), а ў лістападзе — 2-і катлаагрэгат і 2-ю турбіну магутнасьцю 60 МВт. 31 жніўня 1970 году ўтварылі падразьдзяленьне «Гарадзенскай ЦЭЦ-2». На 1 студзеня 1972 году на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 усталявалі 3 катлаагрэгаты БКЗ-320-140 ГМ, 2 турбіны ПТ 60-130/13 з генэратарамі ТВФ-60-2 і 2 трансфарматары сувязі ТДНГУ-63000/110. 9 ліпеня 1972 году Гарадзенская ЦЭЦ-2 выпрацавала першы мільярд кіляват-гадзіна электраэнэргіі. У кастрычніку 1973 году дабудавалі цепламагістралі № 1, 2 і 3, якія злучылі Гарадзенскія ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2 з кацельняй Паўночнага прамысловага вузла Горадні. У сьнежні 1975 году ўвялі ў дзеяньне турбіну Р-50-130/13 ст. №3. У 1976 годзе на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 сталі выкарыстоўваць генэратар № 3 у якасьці сынхроннага кампэнсатара рэактыўнай магутнасьці сеткі 220—330 кВ. У лістападзе 1990 году на спальваньне прыроднага газу перавялі катлаагрэгатары № 2 і 4. У сьнежні 2003 году на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 увялі турбаагрэгат ТГ 0,75 ПА/6,3 Р13/4 магутнасьцю 0,75 МВт. У лістападзе 2004 году ўсталявалі трансфарматары току на 110 кілявольтаў (кВ). У 2006 годзе на Гарадзенскую ЦЭЦ-2 выканалі заходы паветранай лініі электраперадачы (ЛЭП) на 110 кВ з заводу «Горадня Азот». У сьнежні 2007 году турбаагрэгат ПТ-60 перавялі на рэгулявальны адбор пару, што павялічыла магутнасьць ЦЭЦ на 10 МВт. У кастрычніку 2008 году ад Гарадзенскай ЦЭЦ-2 да помпавай станцыі № 1 у Горадні праклалі трубаправод прамерам 100 см для цепламагістралі № 1[4].

У лютым 2012 году «Энэргабудрамонт» дабудаваў 1-ю чаргу, а ў верасьні — 2-ю чаргу цепламагістралі ад вуліцы Славінскага па вуліцы Сакольскага да Окульнай вуліцы Горадні для пераключэньня з кацельні «Фолюш» на Гарадзенскую ЦЭЦ-2. У сакавіку 2012 году на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 запусьцілі катлаагрэгат № 3[4]. 11 верасьня 2013 году ўвялі ў дзеяньне газавую турбіну ад «Індыйскай цяжкай электрыкі» з плянавай магутнасьцю каля 122 мэгаватаў (МВт). Яе ўсталёўку пачалі ў жніўні 2010 году, што каштавала 99,27 млн даляраў. Пры гэтым, кацёл-утылізатар уключылі ў паравыя магістралі Гарадзенскай ЦЭЦ-2, якая мела цеплавую схему высокага ціску. У выніку ўдзельны выдатак паліва пры вытворчасьці энэргіі зьнізілі да 173 грам/кіляват-гадзіна. Турбіна дазволіла зьменшыць спальваньне прыроднага газу на 90 000 тонаў паліва коштам звыш 20 млн даляраў. Тэрмін акупнасьці складаў каля 7 гадоў[5]. У 2014—2018 гадох выпуск цяпла перавышаў 2,8 млн Гкал за год, пасьля чаго да 2020 году ён скараціўся да 1,9 млн Гкал. Цягам 2014—2021 гадоў выпрацоўка электраэнэргіі ў сярэднім перавышала 1,6 млрд кВт-гадзіна[3]. У траўні 2020 году ўвялі ў дзеяньне электракатлы на 60 МВт[6].

  1. ^ https://zviazda.by/be/news/20140303/1393880108-energiya-efektyunasci
  2. ^ https://energo.grodno.by/tec2
  3. ^ а б в Гарадзенская ЦЭЦ-2 // УП «Горадняэнэрга», 2022 г. Праверана 12 верасьня 2022 г.
  4. ^ а б Сьціслая даведка па гісторыі разьвіцьця энэргетыкі на Гарадзеншчыне (рас.) // УП «Горадняэнэрга», 2022 г. Праверана 11 верасьня 2022 г.
  5. ^ Сяргей Куркач. Энэргія эфэктыўнасьці // Зьвязда : газэта. — 4 сакавіка 2014. — № 40 (27650). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Стратэгія разьвіцьця (рас.) // УП «Горадняэнэрга», 2022 г. Праверана 11 верасьня 2022 г.