Андрэй Потэбня
Андрэй Апанасавіч Потэбня (па-ўкраінску: Андрій Опанасович Потебня; па-расейску: Андрей Афанасьевич Потебня; нар. 31 жніўня 1838 году ў Пэрэкопцы ля Палтавы — 4 сакавіка 1863 году ля Пясковай Скалы) — украінец, вайсковец расейскай арміі, удзельнік паўстаньня 1863 году.
Андрэй Апанасавіч Потэбня Андрій Опанасович Потебня | |
31 жніўня 1838 — 4 сакавіка 1863 (24 гады) | |
Месца нараджэньня | Пэрэкопка |
---|---|
Месца сьмерці | Пясковая Скала |
Брат Аляксандра Потэбні, мовазнаўцы. У 1856 годзе скончыў Канстанціноўскі корпус кадэтаў у Пецярбургу. Служыў паручнікам у шлісэльбурскім полку. У 1862 годзе ўзначаліў рэвалюцыйнаю арганізацыю — Камітэт расейскіх афіцэраў у Польшчы; у тым ж годзе падаў у адстаўку. У 1862 годзе стаў сябрам «Зямлі й Волі». У тым ж году зрабіў у варшаўскім парку Саксонскі сад няўданы замах на губэрнатара Польскага Каралеўства Аляксандра Лідэрса. Падчас паўстаньня далучыў да паўстанцаў. Загінуў у бою ля вёскі Пясковая Скала.
Літаратура
рэдагаваць- ПОТЕБНЯ АНДРІЙ ОПАНАСОВИЧ (укр.)
- Потебня Андрей Афанасьевич(недаступная спасылка) (рас.)