Іцхак Пэрэльман
Іцха́к Пэрэльма́н (Пэ́рльман; па-габрэйску: יצחק פרלמן, па-анґельску: Itzhak Perlman; нарадзіўся 31 жніўня 1945, Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне) — ізраільска-амэрыканскі скрыпач, дырыгент. Ляўрэат некалькіх прэміяў Грэмі.
Іцхак Пэрэльман | |
Itzhak Perlman יצחק פרלמן | |
![]() Эд Саліван віншуе Іцхака Пэрэльмана пасьля канцэрту (1958) | |
Дата нараджэньня | 31 жніўня 1945 (78 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне |
Месца вучобы | |
Прафэсія | дырыгент, пэдагог, скрыпач |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1963 — цяпер |
Жанры | клясычная музыка, джаз, клезьмер, барока |
Інструмэнты | скрыпка |
Лэйблы | Нямецкі грамафон[d] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() |
Сайт | itzhakperlman.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пэрэльман.
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Дзяцінства Рэдагаваць
Бацькі Іцхака, Хаім і Шашана Пэрэльманы, у 1930-я імігравалі з Польшчы ў Палестыну, дзе пазнаёміліся й ажаніліся. Іцхак упершыню зацікавіўся скрыпкай, пачуўшы канцэрт клясычнае музыкі па радыё. Бацькі хацелі аддаць яго ў трохгадовым узросьце ў Шуляміцкую кансэрваторыю(en), аднак яго не прынялі з-за недастатковага ўзросту для ігры на скрыпцы[1]. Тады ён самастойна засвоіў ігру на цацачнай скрыпцы, а пасьля працягнуў навучаньне ў Шуляміцкай кансэрваторыі і Музычнай акадэміі ў Тэль-Авіве.
У чатырохгадовым узросьце Іцхак Пэрэльман падхапіў поліяміэліт, і ў яго адняліся ногі. З тае пары ён вымушаны карыстацца мыліцамі ці электрычным крэслам, на якім сядзіць падчас сваіх выступаў.
У 1958 сям’я Пэрэльманаў пераехала ў Злучаныя Штаты, а пасьля двух выступаў на шоў Эда Салівана Іцхак займеў фінансавую падтрымку дзеля працягу навучаньня[2]. Ён стаў вучнем Джульярдзкай школы ў Нью-Ёрку.
Выступы Рэдагаваць
У 1963 адбыўся дэбют Іцхака Пэрэльмана ў Карнэгі-холе, а ў наступным року ён стаў пераможцам конкурсу Левэнтрыта. Неўзабаве ён пачаў актыўна выступаць у турах. Сьпявае басам.
Акрамя выкананьня клясычнае музыкі, Пэрэльман таксама іграў джаз і клезьмер. Запісаў некалькі песьняў для фільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Сьпіс Шындлера» рэжысэра Джона Ўільямза. Разам зь віялянчэлістам Ё-Ё Ма удзельнічаў са сваёй скрыпкай у запісе мэлёдыяў для фільму «Мэмуары гейшы».
Іцхак Пэрэльман іграе на скрыпцы(en) італійскага майстра Антоніё Страдывары, створанай ў 1714 року, а таксама на Сарэ Джузэпэ Гварнэры.
Дырыгент Рэдагаваць
Пэрэльман па запрашэньні выступае дырыгентам Дэтройцкага сымфанічнага аркестра. У 2002—2004 быў музычным кансультантам Сэнт-Люіскага сымфанічнага аркестра. З 2007 зьяўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыгентам Ўэстчэстэрскага філярманічнага аркестра.
Сям’я Рэдагаваць
Іцхак Пэрэльман жыве ў Нью-Ёрку з жонкай Тобі, таксама клясычнай скрыпачкай. Маюць пяцёх дзяцей: Ноя, Наву, Ляору, Рамі і Арыэлу.
Honors and awards Рэдагаваць
- Пераможца конкурсу Левэнтрыта (1964)
- Прэмія Грэмі за лепшы камэрны выступ:
- Даніель Барэнбойм & Іцхак Пэрэльман за Брамс: Саната для трох скрыпак (1991)
- Уладзімер Ашкеназі, Лін Гарэл & Іцхак Пэрэльман за Бэтговэн: Трыё для фартэпіяна (1988)
- Уладзімер Ашкеназі, Лін Гарэл & Іцхак Пэрэльман за Чайкоўскі: Трыё для фартэпіяна ў A мінор (1982)
- Іцхак Пэрэльман & Пінхас Цукерман за Музыка для двух скрыпак (Машкоўскі: Сюіта для дзьвюх скрыпак/Шастаковіч: Дуэты/Пракоф’еў: Саната для дзьвюх скрыпак) (1981)
- Іцхак Пэрэльман & Ўладзімер Ашкеназі за Бэтговэн: Санаты для скрыпкі і фартэпіяна (1979)
- Прэмія Грэмі за лепшы інструмэнтальны сольны выступ (з аркестрам)
- Прэмія Грэмі за лепшы інструмэнтальны сольны выступ (без аркестру)
- Прэмія Грэмі за лепшы альбом клясычнай музыкі
- Прэмія цэнтру імя Кэнэдзі (2003)
- Мэдаль Свабоды прэзыдэнта Рональда Рэйгана (1986)[3]
- Нацыянальны мэдаль мастацтваў (2000)[3]
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Israeli Violin Prodigy Admits He Likes Jazz. Proquest.com. Праверана october 1, 2011 г.
- ^ Ицхак Перлман — Еврейский скрипач, известный всему миру(рас.) Музыка скрипки Праверана 5 жніўня 2013 г.
- ^ а б Perlman awards Праверана March 25, 2008 г.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Іцхак Пэрэльман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
- Іцхак Пэрэльман(анг.) на сайце IMDb