Аляксей Стаханаў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Аляксе́й[a] Рыгоравіч Стаха́наў (па-расейску: Алексей Григорьевич Стаханов; 3 студзеня 1906 — 5 лістапада 1977) — савецкі шахцёр, наватар, потым намэнклятурны работнік, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў в.Лугавая (зараз Стаханава) Лівенскі пав., Арлоўскай губ. (цяпер Ізмалкаўскі с/с Ізмалкаўскага р-ну Ліпецкай вобл.), Расея. Зь беднай сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўна-прыходзкай школе.У 1927 годзе,ратуючыся ад нястачы,накіраваўся на Данбас.Пачаў працаваць на шахце «Цэнтральная-Ірміна» ў п.Кадзіяўка (цяпер г.Стаханаў), Луганская вобл. У 1935 годзе скончыў курсы забойшчыкаў.
У ноч з 30 на 31 жніўня 1935 году за зьмену (5 г. 45 хв.) Аляксей Стаханаў замест 7 тонаў вугалю здабыў 102 тоны, зарабіўшы 225 рублёў — амаль месячны заробак.У шэсьць гадзін раніцы на шахце прайшоў пленум партыйнага камітэту,што прыняў пастанову занесьці імя Стаханава на дошку гонару, у той жа дзень аб рэкордзе даведаўся С.Арджанікідзэ, а 4 верасьня газэта «Праўда»выйшла з перадавым артыкулам,фактычна паклаўшым пачатак руху,што атрымаў назоў «стаханаўскага».Зразумела,падзея гэтая здарылася не выпадкова. Асновай невярагоднага посьпяху была распрацаваная схема здабычы, дзе выкарыстоўваўся падзел працы, вызваляючы забойшчыка, працуючага на адбойным малатку, ад усіх іншых апэрацыяў, што ўскладаліся на іншых — падсобнікаў, якія, дарэчы, былі абыйдзены ўвагай, што, зразумела, не адмаўляе працоўнага спрыту і імпэту самога Стаханава. Рэкорд быў пабіты вельмі скора — ужо 4 верасьня М. Д’юканаў здабыў за зьмену 115 тонаў,а 19 верасьня сам Стаханаў — 227т.
Далейшы лёс усесаюзнага перадавіка,прозьвішча якога імкліва сталася легендарным,быў зьвязаны з кіруючай і наменклатурнай працай, спачатку, на Данбасе, а з 1936 году, калі яго прынялі ў партыю — у Маскве,дзе ён спачатку вучыўся ў Прамакадэміі,а потым і настала пасяліўся,стаўшы дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР.1941-42гг. — кіраўнік Шахты №3 у. Караганда, Казахстан. Па вяртаньні ў Маскву працаваў у міністэрстве Вугальнай прамысловасьці.У 1957 годзе,праз канфлікты з тагачасным партыйным кіраўніцтвам,быў фактычна высланы ў Данбас,жыў у г.Тарэз(зараз Чысьцякова),Данецкай вобл.,працаваў на дробных кіруючых пасадах. 23 верасьня 1970 году яму было прысвоена званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Пакутаваў на алкагалізм. Загінуў у выніку няшчаснага выпадку пасьля інсульту ў шпіталі г.Тарэз. Пахаваны на гарадзкім цмэнтары там сама.
Меў сына-Віктара і і тры дачкі — Клаўдзію,Віялету і Алу, афіцыйна жанаты 1 раз.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ магчыма, Андрэй
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАляксей Стаханаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў