Антанта
Антанта (па-француску: entente — паразуменьне) — саюз паміж Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Расеяй.

Удзельнікі Першай сусьветнай вайны. Чырвоны колер — Цэнтральныя дзяржавы. Сіні — Антанта.
Стварэньне саюзу адбывалася паступова. Найперш была падпісаная дамова паміж Францыяй і Расейскай Імпэрыяй (1892). Потым між Францыяй і Вялікай Брытаніяй (1904) і потым ангельска-расейскі саюз (1907).
Пасьля выбуху Першай сусьветнай вайны да Антанты далучылася шырокая кааліцыя з 25 краінаў сьвету, але большасьць якіх ня прымала ўдзел у вайсковых дзеяньнях.
Дзяржавы АнтантыРэдагаваць
- Вялікая Брытанія
- Францыя
- Расейская Імпэрыя (да 1917)
- Бэльгія
- Сэрбія
- Чарнагорыя
- Японія
- Італія (з 1915)
- Румынія
- Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1917)
Насельніцтва (у млн) | Плошча (у млн км²) | СУП (у мільярдах $) | |
---|---|---|---|
Расейская Імпэрыя (разам з Царствам Польскім) | 173,2 | 21,7 | 257,7 |
разам з Вялікім княствам Фінляндзкім | 176,4 | 22,1 | 264,3 |
Францыя | 39,8 | 0,5 | 138,7 |
разам з калёніямі | 88,1 | 11,2 | 170,2 |
Вялікая Брытанія | 446,1 | 33,3 | 561,2 |
Японія | 55,1 | 0,4 M | 76,5 |
разам з калёніямі | 74,2 | 0,7 | 92,8 |
Італія | 35,6 | 0,3 | 91,3 |
разам з калёніямі | 37,6 | 2,3 | 92,6 |
ЗША | 96,5 | 7,8 | 511,6 |
разам з залежнымі тэрыторыямі[2] | 106,3 | 9,6 | 522,2 |
Разам | 928,7 | 79,2 | 1703,3 |
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ S.N. Broadberry, Mark Harrison, The Economics of World War I, edycja ilustrowana, Cambridge University Press, 2005, s. 7–8.(недаступная спасылка)
- ^ Гаваі і Аляска да таго часу не былі амэрыканскімі штатамі; яны не ўключаны ў статыстыку