Хасэ Рэйна
Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (па-гішпанску: José Manuel Reina Páez; нар. 31 жніўня 1982 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, брамнік італьянскага клюбу «Кома» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сын брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клюбаў «Барсэлёна» й «Атлетыка» (Мадрыд), а таксама зборнай Гішпаніі.
Хасэ Рэйна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 жніўня 1982[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 92 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кома | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 2000—2002 2002—2005 2005—2014 2013—2014 2014—2015 2015—2018 2018—2020 2020 2020—2022 2022—2024 2024— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Вільярэал Лівэрпул → Напалі (арэнда) Баварыя Напалі Мілян → Астан Віла (арэнда) Ляцыё Рым Вільярэал Кома |
41 (0) 30 (0) 109 (0) 285 (0) 30 (0) 3 (0) 111 (0) 5 (0) 12 (0) 44 (0) 24 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2005— | Гішпанія | 38 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьРэйна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі зьявілася магчымасьць перайсьці ў акадэмію «Барсэлёны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталёнію ў 1995 годзе ва ўзросьце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клюбу, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільярэал». У 2004 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў аформлены на сталай аснове.
«Лівэрпул»
рэдагавацьУ ліпені 2005 году новы трэнэр «Лівэрпулу», гішпанец Рафаэль Бэнітэс, набыў Рэйну зь «Вільярэалу», назваўшы яго пры гэтым «найлепшым брамнікам Гішпаніі». Бэнітэс разглядаў Рэйну ў якасьці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Лівэрпулі» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць ўэйлскага клюбу «ТНС».
У сэзоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Лівэрпулу», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 году, Ежы Дудэка.
«Напалі»
рэдагавацьУ канцы сэзону 2012—2013 гадоў зьявіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў табар «Барсэлёны», бо была верагоднасьць таго, што Вальдэс сыйдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу з «Лівэрпулам» аб сыходзе брамніка, Вальдэс вырашыў застацца ў «Барсэлёне» яшчэ на адзін сэзон, але «Лівэрпул» ужо набыў на гэты момант бэльгійскага брамніка Сымона Міньяле з «Сандэрлэнду»[4]. У выніку 26 ліпеня 2013 году Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнду, каб узьяднацца са сваім былым трэнэрам Рафаэлем Бэнітэсам[5].
«Баварыя»
рэдагаваць8 жніўня 2014 году «Лівэрпул» пацьвердзіў, што Рэйна далучыўся да нямецкага клюбу «Баварыя», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт.
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць17 жніўня 2005 году Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Гішпаніі супраць зборнай Уругваю, у якім перамогу атрымалі гішпанскія футбалісты зь лікам 2:0.
«Ляцыё Рым»
рэдагавацьДасягненьні
рэдагаваць«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2006
- Уладальнік Кубка футбольнае лігі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2006
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2005
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2015
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
- Чэмпіён сьвету: 2010
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pepe Reina // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в José Manuel Reina Páez // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б в REINA jose manuel // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Brendan Rodgers explains Napoli loan move for Liverpool keeper Pepe Reina . Sky Sports
- ^ Pepe Reina completes loan move to Napoli as he rejoins former Liverpool boss Rafa Benitez. DailyMirror
- ^ Рейна перешёл в «Лацио» (рас.). Euro-Football.Ru (27 жніўня 2020).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Лівэрпулу»
- Профіль на BBC Sport
- Статыстыка на soccerbase.com