Уладзіслаў Віктар Акінчыц

Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (1 кастрычніка 1829, Заблудаўская парафія[1] — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губэрня, Расейская імпэрыя) — лекар, паўстанец 1863 року. Брат Людвіка Акінчыца.

Уладзіслаў Акінчыц
Władysław Wiktor Okińczyc

«Аксак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1829
Сьцяг Расеі Заблудаўская парафія
Памёр 31 жніўня 1891
Сьцяг Расеі Малмыж
Пахаваны
Род Акінчыцы
Бацькі Тадэвуш
Дзеці Тадэвуш Мар’ян
Дзейнасьць лекар

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Сын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 року Фэлікса і Людвіка[2].

Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстаньні 1863 року быў высланы ў Малмыж на Ўрале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павету[2], дзе каля 1870 року ажаніўся[1]. Тут сама ў 1873 у іхняй сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынэр-тэхноляг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц[3].

Тым ня меней, месцам сьмерці Ўладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж[1], а пахаваны ён у Пярмі на Ўрале[4].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б в Władysław Wiktor Okińczyc h. Aksak (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013 г.
  2. ^ а б Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины  (рас.) // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  3. ^ Tadeusz Marian Okińczyc h. Aksak (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013 г.
  4. ^ german-osipovich. (30 жніўня 2010) Окинчиц Владислав (рас.) Яндекс Фотки. ЯндексПраверана 8 студзеня 2013 г.