Сямён Гальшанскі
(пам. 1505) гетман вялікі літоўскі, ваявода наваградзкі
Сямён Гальшанскі (каля 1445 — 1505) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Часовы спраўца пасадаў найвышэйшага гетмана літоўскага і ваяводы наваградзкага (1500—1501)[2].
Герб «Гіпацэнтаўр» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1445 |
Памёр | 1505 |
Род | Гальшанскія |
Бацькі | Юры Гальшанскі Юліянія Алелькаўна[d][1] |
Жонка | Анастасія з Збараскіх |
Дзеці | Тацяна |
Дзейнасьць | дыплямат |
Валодаў паўночнай часткай Глускай воласьці і Старым Глускам (пазьнейшы Глуск Пагарэлы), а таксама часткай Глуску і Гальшанаў, Раманавым, Копысьсю і Бараньню. У выніку шлюбу набыў маёнткі на Валыні. Трымаў Луцкае староства (з 1490)
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юрыя.
У 1494 атрымаў урад маршалка Валынскай зямлі.
Ажаніўся з князёўнай Анастасіяй Збараскай. У шлюбе меў адзіную дачку Тацяну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 99.
- ^ Насевіч В. Гальшанскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 492.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.