Сілэнд
Каардынаты: 51°53′40″ пн. ш. 1°28′57″ у. д. / 51.89444° пн. ш. 1.4825° у. д.
Сілэнд, Княства Сілэнд (па-ангельску: Principality of Sealand) — самаабвешчаная віртуальная карлікавая дзяржава ў Паўночным моры ў 10 кілямэтрах ад узьбярэжжа Вялікабрытаніі. Разьмяшчаецца на марской плятформе.
Княства Сілэнд Principality of Sealand | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: E mare libertas («З мора свабода») | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Сілэнд | ||||
Найбуйнейшы горад | Сілэнд | ||||
Форма кіраваньня Князь і княгіня
|
Канстытуцыйная манархія Рой Бэйтс Джоана Бэйтс | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
0,00055 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае • шчыльнасьць |
5 9090/км² | ||||
Валюта | Сілэндзкі даляр | ||||
Часавы пас | 0 | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
2 верасьня 1967 | ||||
Ня мае сталага насельніцтва, афіцыйных грамадзян — 300 |
Дзяржаўны лад
рэдагавацьСілэнд — канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы — князь Рой I Бэйтс і княгіня Джоана I Бэйтс. З 1999 году непасрэдную ўладу ажыцьцяўляе спадчынны прынц Міхась I. Дзейнічае канстытуцыя, створаная ў 1995 годзе, якая складаецца з прэамбулы і 7 артыкулаў. Распараджэньні сувэрэна афармляюцца ў выглядзе дэкрэтаў. У структуры выканаўчай улады тры міністэрствы: унутраных справаў, замежных справаў і па справах тэлекамунікацыяў і тэхналёгіяў. Юрыдычная сыстэма засноўваецца на звычайным брытанскім праве.
Гісторыя
рэдагавацьЮрыдычны статус
рэдагавацьСтановішча Сілэнду выгодна адрозьніваецца ад становішча іншых віртуальных дзяржаваў. Княства мае фізычную тэрыторыю і разьмяшчае некаторымі юрыдычнымі падставамі на міжнароднае прызнаньне. Патрабаваньне незалежнасьці грунтуецца на трох аргумэнтах. Самым фундамеэнтальным зь іх зьяўляецца той факт, што Сілэнд быў заснаваны ў нэўтральных водах да ўступа ў сілу канвэнцыі ААН па марскім праве 1982 году, забараняльнай будаўніцтва штучных будынкаў у адкрытым моры, і да пашырэньня сувэрэннай марской зоны Вялікабрытаніі з 3 да 12 міль у 1987 годзе. На падставе таго, што Рафс-Таўэр быў закінуты і выкрасьлены зь сьпісаў брытанскага Адміралцейства, яго занятак у 1966 годзе разглядаецца як калянізацыя. Пасяленцы, якія ўгрунтаваліся на ім мелі поўнае права заснаваць дзяржаву і ўсталяваць форму кіраваньня па сваім меркаваньні. Сілэнд адказвае ўсім крытэрам дзяржаўнасьці, паказаным у Канвэнцыі Монтавідэа аб правах і абавязках дзяржаваў. Паводле міжнародных нормаў, памер дзяржавы ня можа зьяўляцца перашкодай для прызнаньня. Напрыклад, прызнанае брытанскае валоданьне выспа Піткэрн налічае ўсяго каля 60 чалавек насельніцтва.
Другім важным аргумэнтам зьяўляецца рашэньне брытанскага суду 1968 году аб адсутнасьці юрысдыкцыі Вялікабрытаніі над Сілэндам. Ні адна іншая краіна таксама не заявіла аб сваіх правах на Сілэнд.
Па-трэцяе, маецца некалькі фактаў прызнаньня Сілэнда дэ-факта. Канвэнцыя Монтавідэа абвяшчае, што дзяржавы маюць права на існаваньне і самаабарону незалежна ад афіцыйнага прызнаньня. У сучаснай міжнароднай практыцы маўклівае (недыпляматычнае) прызнаньне — досыць распаўсюджаная зьява. Яно ўзьнікае тады, калі які-небудзь рэжым ня мае дастатковай легітымнасьці, але ажыцьцяўляе фактычную ўладу на сваёй тэрыторыі. Напрыклад, шматлікія дзяржавы не прызнаюць Тайвань дыпляматычна, але дэ-факта разглядаюць яго як сувэрэнную краіну. У стаўленьні Сілэнду маецца чатыры падобныя сьведчаньні:
- Вялікабрытанія ня плаціць князю Рою пэнсію за той пэрыяд, калі ён знаходзіўся ў Сілэндзе.
- Суды Вялікабрытаніі адмовіліся разглядаць пазовы супраць Сілэнду 1968 г. і 1990 г.
- МЗС Нідэрляндаў і ФРН уступілі ў перамовы з урадам Сілэнду.
- Бэльгійская пошта некаторы час прызнавала сілэндзкія маркі.
Тэарэтычна пазыцыі Сілэнда вельмі пераканаўчыя. У выпадку прызнаньня княства стала бы самой маленькай краінай сьвету і 49-й дзяржавай Эўропы. Аднак паводле ўстаноўчай тэорыі, больш распаўсюджанай у сучасным міжнародным праве, дзяржава можа існаваць толькі пастолькі, паколькі прызнаецца іншымі дзяржавамі. Таму Сілэнд ня можа быць прыняты ні ў адну міжнародную арганізацыю, ня можа завесьці ўласны паштовы адрас, дамэннае імя. Ні адна з краінаў не ўсталявала зь ім дыпляматычныя адносіны.
У нумізматычных мэтах у княстве чаканіліся наступныя манэты:
Вартасьць | Матэрыял | Год выпуску |
---|---|---|
¼ даляра | бронза | 1994 |
¼ даляра | срэбра | 1994 |
½ даляра | медна-нікелевы сплаў | 1994 |
½ даляра | срэбра | 1994 |
1 даляр | бронза | 1994 |
1 даляр | срэбра | 1994 |
2½ даляра | бронза | 1994 |
10 даляраў | срэбра | 1972 |
10 даляраў | срэбра | 1977 |
30 даляраў | срэбра | 1972 |
100 даляраў | золата | 1977 |
У манэтаў 1970-х гг. на авэрсе — партрэт аднаго з манархаў, на рэвэрсе — герб Сілэнду (на манэтах 1972 году гербу яшчэ няма, намаляваны парусьнік на хвалях). На авэрсе манэтаў 1990-х гг. — выява дэльфіна.
«Урад у выгнаньні» ў 1991 годзе выпусьціў срэбныя сто даляраў з партрэтам прэм’ер-міністра Ёханэса Зайгера.