SEATO (па-ангельску: South East Asia Treaty Organization — Арганізацыя дамовы Паўднёва-Ўсходняй Азіі) — вайскова-палітычная арганізацыя са штаб-кватэрай у Бангкоку, якая зьявілася ў выніку Манільскай дамовы 8 верасьня 1954 году.

Краіны-ўдзельніцы SEATO

Гэта быў адказ ЗША на паразу Францыі ў Індакітаі. Мэтай арганізацыі было спыненьне наступленьня камунізму ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, вырашэньня спрэчак паміж удзельнікамі, узаемадапамога ў выпадку агрэсіі.

У арганізацыю ўваходзілі наступныя краіны:

Прэстыж арганізацыі быў значна падарваны пасьля ўварваньня ЗША ў Віетнам. Гэта выклікала прапановы па спыненьні дзейнасьці арганізацыі. Пакістан пакінуў SEATO 7 лістапада 1973 году, а Францыя 30 чэрвеня 1974 году. 30 чэрвеня 1977 году пад час канфэрэнцыі ў Бангкоку SEATO была распушчана.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  SEATOсховішча мультымэдыйных матэрыялаў