П’ер дэ Кубэртэн

францускі пэдагог, гісторык, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў

П’ер дэ Фрэдзі, барон дэ Кубэртэн (па-француску: Pierre de Fredy, baron de Coubertin; 1 студзеня 1863, Парыж — 2 верасьня 1937, Жэнэва, Швайцарыя) — францускі спартыўны й грамадзкі дзяяч, гісторык, пэдагог, літаратар; барон. Ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў (праводзяцца з 1896 году). Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК, 1896—1916, 1919—1925).

П’ер дэ Кубэртэн
Pierre de Fredy, baron de Coubertin
Дата нараджэньня 1 студзеня 1863
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 2 верасьня 1937 (74 гады)
Месца сьмерці Жэнэва, Швайцарыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, пэдагог, настаўнік, пісьменьнік, rugby union match official, палітык, спартовы чыноўнік, заснавальнік
Псэўданімы Georges Hohrod і Martin Eschbach
Сябра ў Міжнародны алімпійскі камітэт, Glory of sport[d], World Rugby Hall of Fame[d] і Éclaireurs français[d]
Бацька Шарль Люі дэ Фрэдзі, барон дэ Кубэртэн[d]
Маці Мары Марсэль Гіго дэ Крызнуа[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Парыжы ў арыстакратычнай сям’і, трэцяе дзіцё Шарля Люі й Агаты-Габрыель дэ Мірвіль. Наведаўшы шэраг каледжаў і ўнівэрсытэтаў Вялікабрытаніі й Амэрыкі, вырашыў разнастаіць сваю адукацыю. Вялікае значэньне Кубэртэн надаваў заняткам спортам, як важнаму складальніку жыцьця маладых людзей, аднаго з умоваў гарманічнага разьвіцьця асобы. У прыватнасьці, Кубэртэн захапляўся рэгбі й выконваў абавязкі рэфэры на фінальным матчы першага францускага чэмпіянату паміж камандамі «Расінг Мэтро» й «Стад Франсэ».

Алімпійскія гульні

рэдагаваць

Кубэртэн шмат разважаў над ідэяй правядзеньня міжнародных спаборніцтваў у мэтах папулярызацыі спорту. Заўважыўшы ўзрастаючую цікавасьць грамадзтва да Антычных алімпійскіх гульняў, выкліканую гучнымі археалягічнымі адкрыцьцямі ў Алімпіі, Кубэртэн распрацаваў праект адраджэньня Алімпійскіх гульняў і выступіў 25 лістапада 1892 году ў Сарбоне, сусьветна вядомым Парыскім унівэрсытэце, з дакладам «Адраджэньне алімпізму».

23 чэрвеня 1894 году стараньні Кубэртэна ўвянчаліся посьпехам. На кангрэсе ў Сарбоне было прынятае гістарычнае рашэньне: «Паколькі няма ніякіх сумневаў у перавагах, якія прадстаўляюцца адраджэньнем Алімпійскіх гульняў, як з пункту гледжаньня спартовага, так і міжнароднага, ды будуць адроджаныя гэтыя гульні на асновах, якія адпавядаюць патрабаваньням сучаснага жыцьця». Таксама быў заснаваны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), у якім Кубэртэн заняў пасаду генэральнага сакратара. Было вырашана праводзіць Гульні кожныя чатыры гады. Пасьля абмеркаваньня кангрэс падтрымаў прапанову сябра Кубэртэна Дэмэтрыюса Вікеляса аб правядзеньні Першых Алімпійскіх гульняў сучаснасьці ў Атэнах, у знак пераемнасьці Гульням старажытнасьці. Дэмэтрыюс Вікеляс быў абраны прэзыдэнтам Алімпійскага камітэту.

Гульні адбыліся ўлетку 1896 году й мелі вялікі посьпех. Пасьля іх завяршэньня Кубэртэн вызваліў месца прэзыдэнта МАК.

У далейшым Алімпійскаму руху прыйшлося сутыкнуцца з сур’ёзнымі цяжкасьцямі, бо наступныя Гульні — 1900 году ў Парыжы й 1904-га ў Сэнт-Люісе — прыцягнулі мала ўвагі на фоне Сусьветнай выставы, якая праходзіла адначасова зь імі. Становішча зьмянілася ў 1906 годзе, калі адбыліся так званыя Прамежкавыя гульні ў Атэнах, і Алімпійскія гульні сталі самай значнай спартовай падзеяй.

Да Гульняў 1912 году ў Стакгольме П’ер дэ Кубэртэн стварыў новую спартовую дысцыпліну — сучаснае пяціборства.

З 1912 па 1948 год праводзіліся Конкурсы мастацтваў на Алімпійскіх гульнях, уключаныя ў праграму Гульняў па ініцыятыве П’ера дэ Кубэртэна[1]. У 1912 годзе, пад псэўданімам удзельнічаючы ў Конкурсе мастацтваў на V Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, П’ер дэ Кубэртэн заваяваў залаты мэдаль за «Оду спорту» (намінацыя — літаратура)[2].

У 1916 годзе, у разгар Першай сусьветнай вайны, Кубэртэн надзеў мундзір і адправіўся на фронт, дзе далучыўся да Францускага войска. У гэтых умовах ён ня мог і не лічыў магчымым заставацца на пасту прэзыдэнта МАК. Кубэртэн настаяў на перадачы паўнамоцтваў аднаму з чальцоў камітэту Гадфруа дэ Блянэ, як прадстаўніку нэўтральнай Швайцарыі. Праз год пасьля сканчэньня вайны, у 1919 годзе Кубэртэн ізноў узначаліў Міжнародны алімпійскі камітэт.

 
Помнік П’еру дэ Кубэртэну ў Лязане

Пасьля Алімпійскіх гульняў 1924 году ў Парыжы, якія мелі значна большы посьпех, чым Гульні 1900 году, Кубэртэн пакінуў пост прэзыдэнта МАК. Новым кіраўніком камітэту стаў бэльгіец Анры дэ Бае-Лятур.

П’ер дэ Кубэртэн заставаўся Ганаровым прэзыдэнтам МАК да канца жыцьця. Ён памёр у 1937 годзе ў Жэнэве й быў пахаваны ў Лязане — горадзе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра МАК. Яго сэрца было пахаванае асобна, у манумэнце поруч з руінамі старажытнай Алімпіі.

Рух скаўтаў

рэдагаваць

У 1911 годзе ў Францыі былі заснаваныя дзьве міжрэлігійныя скаўцкія арганізацыі, заснавальнікам адной зь якіх — Eclaireurs Francais (EF) стаў П’ер дэ Кубэртэн. Іншую, Eclaireurs de France (EdF) заснаваў Нікаля Бэнуа. Пазьней гэтыя арганізацыі былі аб’яднаныя.

Прыватнае жыцьцё

рэдагаваць

П’ер дэ Кубэртэн ажаніўся ў 1895 годзе на Мары Ратан, якая паходзіла зь сям’і сяброў. Іх першынец Жак быў разумова адсталым, а дачка Рэнэ пакутавала на нэрвовыя засмучэньні. Дзеці Кубэртэна не пакінулі нашчадзтва. Абодва пляменьнікі Кубэртэна, зь якімі яны былі блізкія, загінулі падчас вайны. Жонка Кубэртэна памерла ў 1963 годзе ва ўзросьце 101 году[3][4].

Мэдаль П’ера дэ Кубэртэна

рэдагаваць

Мэдаль П’ера дэ Кубэртэна ўручаецца Міжнародным алімпійскім камітэтам за праяўленае высакароднасьці й вернасьць духу «Fair Play» падчас Алімпійскіх гульняў. Шматлікімі спартоўцамі й гледачамі гэтая ўзнагарода прызнаецца найважнейшай, нават больш каштоўнай за залаты алімпійскі мэдаль. МАК таксама называе ўручэньне Мэдаля П’ера дэ Кубэртэна найвялікшым гонарам, якой можа быць уганараваны спартовец.

Філятэлія

рэдагаваць

Сачыненьні

рэдагаваць
  • Une Campagne de 21 ans.. Paris: Librairie de l'Éducation Physique. 1908.
  • La Chronique de France (7 vols.). Auxerre and Paris: Lanier. 1900—1906.
  • L'Éducation anglaise en France. Paris: Hachette. 1889.
  • L'Éducation en Angleterre. Paris: Hachette. 1888.
  • Essais de psychologie sportive. Lausanne: Payot. 1913.
  • L'Évolution française sous la Troisième République. Paris: Hachette. 1896.
  • France Since 1814. New York: Macmillan. 1900.
  • La Gymnastique utilitaire. Paris: Alcan. 1905.
  • Histoire universelle (4 vols.). Aix-en-Provence: Société de l’histoire universelle. 1919.
  • Mémoires olympiques. Lausanne: Bureau international de pédagogie sportive. 1931.
  • Notes sur l'éducation publique. Paris: Hachette. 1901.
  • Pages d’histoire contemporaine. Paris: Plon. 1908.
  • Pédagogie sportive. Paris: Crés. 1922.
  • Le Respect Mutuel. Paris: Alean. 1915.
  • Souvenirs d’Amérique et de Grèce. Paris: Hachette. 1897.
  • Universités transatlantiques. Paris: Hachette. 1890.