Анры Жульен Фэлікс Русо (па-француску: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы «Мытнік» франц. Le Douanier; 21 траўня 1844, Ляваль, Францыя2 верасьня 1910, Парыж, Францыя) — францускі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.

Анры Русо
Rousseau09.jpg
Анры Русо. Аўтапартрэт, 1890, Нацыянальная галерэя, Прага
Дата нараджэньня 21 траўня 1844
Месца нараджэньня Ляваль, Францыя
Дата сьмерці 2 верасьня 1910
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прычына сьмерці гангрэна
Месца пахаваньня Баньё[d] і Jardin de la Perrine[d]
Грамадзянства Францыя[1][2]
Занятак маляр і мастак-гравэр
Навуковая сфэра жывапіс
Псэўданімы Le Douanier Rousseau[3], Le Douanier[3] і Celník[3]
Жанры пэйзаж[4][5], жывапіс чалавека[4][5] і натурморт[4][5]
Плынь прымітывізм, наіўнае мастацтва, постімпрэсіянізм
Подпіс Rousseau Henri autograph cropped.png

БіяграфіяРэдагаваць

Анры Русо нарадзіўся 21 траўня 1844 году ў мястэчку Ляваль, у сям’і працоўнага. Пасьля службы ў войску ўладкаваўся на працу ў францускую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросьце, ня маючы адпаведнай адукацыі. У 1886 годзе Русо ўпершыню паказаў свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцьці ў мастацкай супольнасьці Францыі яго высока шанавалі за калярыстычнае багацьце працаў і арыгінальныя сюжэты, бо Русо часьцяком маляваў экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцьці ня бачыў.

Мастак памёр ад гангрэны 2 верасьня 1910 году ў парыскім шпіталі Нэкера, пасьля таго як параніў сабе нагу. Надмагільны барэльеф на ягонай магіле выканаў вялікі францускі скульптар румынскага паходжаньня, Канстантын Бранкузі.

ГалерэяРэдагаваць

БібліяграфіяРэдагаваць

  • Henri Rousseau dit Le Douanier, par André Salmon, Ed. Georges Crès, 1927
  • Henri Rousseau, sa vie, son œuvre. Librairie de France. 1927. par A.Basler
  • Henri Rousseau, le Douanier par Pierre Courthion. éditions Albert Skira. Cette édition de 1944 comporte quelques erreurs dans la biographie du Douanier.
  • La vengeance d’une orpheline canadienne. Drame en 5 actes et 19 tableaux. Genève, Cailler, 1947
  • Cinq maîtres primitifs — Rousseau — Louis Vivin — Camille Bombois — André Bauchant — Séraphine de Senlis, traduction de l’allemand par Mlle A. Ponchont. Préface de Henri-Bing-Bodmer. Librairie Palmes — Philippe Daudy, éditeur, 1949. de Wilhem Uhde.
  • "Henri Rousseau dit «„Le Douanier“» 1844—1910 — Exposition de son cinquantenaire — Galerie Charpentier, " Paris, Galerie Charpentier 1961
  • BihaIji-Merin L. und О., Leben und Werk des Malers Henri Rousseau, Dresden, 1971
  • Dora Vallier. Henri Rousseau, 1979

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  1. ^ ON HENRI ROUSSEAU; Also French Color Prints of the Eighteenth Century, a Portfolio of Reproductions // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1927. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  2. ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва
  3. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ а б в https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=henri+rousseau&start=0
  5. ^ а б в https://rkd.nl/explore/artists/68557