Мабілізацыя (мабілізацыйнае разгортваньне) (па-француску: mobilisation, ад mobiliser — рухаць) — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на перавод узброеных сіл (УС) і дзяржаўнай інфраструктуры на ваеннае становішча. Упершыню слова «мабілізацыя» было ўжыта для апісаньня мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прусіяй ў 1850—1860 гадах. Тэорыя і мэтады мабілізацыі з тых часоў бесьперапынна разьвіваліся.

Польская мабілізацыя 1939.

Мабілізацыя можа быць агульнай, якая праводзіцца ў маштабе ўсёй дзяржавы з мэтай прывядзеньня УС у поўную баявую гатоўнасьць і пераводу прамысловасьці і інфраструктуры дзяржавы на ваеннае становішча, і прыватнай, якая можа праводзіцца як на асобнай тэрыторыі, так і з мэтай павышэньня баявой гатоўнасьці УС ці асобных яе аб’яднаньняў і злучэньняў.

Мабілізацыйны плян — дакумэнт асаблівай важнасьці, у якім прапісаны мабілізацыйныя мерапрыемствы і парадак іх правядзеньня. Ён непарыўна зьвязаны з Плянам стратэгічнага разгортваньня УС. Абодва дакумэнта, як правіла, рыхтуюцца ў Генэральным штабе і зацьвярджаюцца вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

Пэрманэнтная мабілізацыя

рэдагаваць

У адрозьненьне ад мабілізацыі, якая праводзіцца да пачатку вайны і, у некаторых выпадках, зьяўляецца нагодай да яе, пэрманэнтная мабілізацыя праводзіцца на працягу ўсёй вайны, ці яе часткі. Важным рэсурсам гэтай мабілізацыі зьяўляецца кантынгент грамадзянскіх асобаў, якія з прычыны натуральнага ходу часу дасягаюць прызыўнога ўзросту.

Літаратура

рэдагаваць
  • Froment, «La mobilisation et la préparation à la guerre».