Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в. Кабылянка на Беласточчыне, Польская Рэспубліка — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.

Мікола Гайдук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 траўня 1931(1931-05-29) або 29 красавіка 1933(1933-04-29)
Памёр 2 верасьня 1998(1998-09-02)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фальклярыст, перакладнік
Мова польская мова[1], беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені
Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Біяграфія рэдагаваць

Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.

У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў у Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 году — дырэктар ліцэя.

У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 году. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.

Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.

Творчасьць рэдагаваць

Друкаваўся з 1957 году ў газэці «Ніва». Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.

Выступае як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987) (па 3 выданьні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Аўтар працы па гісторыі праваслаўя «Берасьцейская царкоўная ўнія 1596 году» (1996)[2].

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Ціш» (Беласток, 1988)
  • «Белавежскія паданні» (па-польску, Беласток, 1990)
  • «Трызна» (1991)
  • «Паратунак» (1993)
  • «Белавежскія быліцы і небыліцы» (1996)
  • «Легенды Беласточчыны» (1997)

Узнагароды рэдагаваць

  • Заслужаны дзяяч культуры Польшчы (1986),
  • ордэн Адраджэньня Польшчы,
  • срэбраны крыж Заслугі,
  • залаты крыж Заслугі,
  • ордэн Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені (1993),
  • ордэн Сьвятойроўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені (1995).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць