Валянцін Гафт (па-расейску: Валентин Иосифович Гафт; 2 верасьня 1935, Масква12 сьнежня 2020[4], в. Жаваранкі Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць) — расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст РСФСР (1984).

Валянцін Гафт
Дата нараджэньня 2 верасьня 1935(1935-09-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 сьнежня 2020(2020-12-12)[1] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, паэт, тэатральны рэжысэр, сьпявак, мэмуарыст
Узнагароды
IMDb ID nm0300781
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў жыдоўскай сям’і, якая прыехала ў Маскву з Прылукаў.

Скончыў Школу-студыю МХАТ (1957). Працаваў у маскоўскіх тэатрах імя Массавету, на Малой Броннай, імя Ленінскага камсамолу, Сатыры, з 1969 году ў тэатры «Сучасьнік».

Творчая манэра Гафта вызначалася тонкай псыхалягічнай прапрацоўкай вобразаў, інтэлектуальнай вастрынёй і іроніяй, якая набліжалася да вострага сарказму: Глумаў («Балалайкін і К°» паводле М. Салтыкова-Шчадрына), Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава), Рахлін («Кот хатні сярэдняй пушыстасьці» У.Вайновіча і Р. Горына), Джордж («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Э. Олбі) і інш.

З 1956 году здымаўся ў кіно: «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Кентаўры», «Гараж», «Зладзеі ў законе», «Нябёсы запаветныя», «Вітаю, я ваша цётка», здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках. Аўтар вершаў і эпіграмаў.

Улетку 2019 году Гафт перажыў інсульт. Ягоны сябар Міхаіл Лявіцін сказаў, што аднаўленьне актора ішло павольна. 12 сьнежня 2020 году ён памёр. Пахаваюць артыста 15 сьнежня на Траякураўскіх могілках Масквы.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць