Яўге́н Мірано́віч (нар. 2 верасьня 1955 году) — беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзяяч.

Яўген Мірановіч
Яўген Мірановіч выкладае для стыпэндыстаў Праграмы імя Каліноўскага; Варшава, 16 сакавіка 2011
Род дзейнасьці гісторыя
Дата нараджэньня 2 верасьня 1955 (69 гадоў)
Месца нараджэньня Алексічы, Падляскае ваяводзтва, Польшча
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, гісторык, публіцыст
Навуковая сфэра гісторыя[1], публіцыстыка[1], сацыяльная ангажаванасьць[d][1] і палітычная дзейнасьць[d][1]
Месца працы
Сябра ў Беларускае гістарычнае таварыства
Узнагароды
срэбны Крыж Заслугі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мірановіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Яўген Мірановіч нарадзіўся на Беласточчыне. Скончыў філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку. У 1990 годзе Я. Мірановіч атрымаў ступень доктара гуманітарных навук. Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту. Галоўныя кірункі дасьледаваньняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі.

Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня. З 1992 году галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 году — старшыня яго праграмнай рады.

Яўген Мірановіч — аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Асноўныя публікацыі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць