Садыё Манэ
Садыё Манэ́ (па-француску: Sadio Mané; нарадзіўся 10 красавіка 1992 году, Сэдыю, Сэнэгал) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу.
Садыё Манэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 174 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012 2012—2014 2014—2016 2016—2022 2022—2023 2023— |
Мэц Рэд Бул Саўтгэмптан Лівэрпул Баварыя Аль-Наср |
22 (2) 63 (31) 67 (21) 196 (90) 25 (7) 43 (16) |
Зборныя | ||
2012— | Сэнэгал | 107 (43) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагаваць«Мэц»
рэдагавацьУ 2011 годзе Манэ далучыўся да «Мэца», які меў партнэрства з «Жэнэрасьён Футам»[5]. Дэбют гульца прыпаў на 14 студзеня 2012 году, калі Кевін Дыяс быў зьменены на сэнэгальца на 75-й хвіліне, але дружына трывала хатнюю паразу зь лікам 0:1 у Лізе 2[6]. Манэ зьявіўся на пляцоўцы ў сэзоне 19 разоў, але адзначыўся голам толькі аднойчы. «Мэц» тым часам быў вымушаны апусьціцца ў лігу ніжэй.
«Рэд Бул»
рэдагаваць31 жніўня 2012 году Манэ перайшоў у аўстрыйскі «Рэд Бул», як мяркуецца, за 4 млн эўра[7]. Цікавасьць да гульца выказваў сам спартовы дырэктар «Рэд Бэла» Ральф Рангнік[8]. 31 кастрычніка ён зарабіў свой першы хет-трык у колерах клюбу у гасьцявым матчы супраць «Кальсдорфу» (3:1) ў трэцім раўндзе розыгрышу Кубка Аўстрыі.
«Саўтгэмптан»
рэдагаваць1 верасьня 2014 году Манэ быў выкуплены ангельскім «Саўтгэмптанам» за 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. Дэбютаваў гулец за новы клюб 23 верасьня ў пераможным матчы на Кубак лігі супраць «Арсэналу» зь лікам 2:1. 27 верасьня гулец зьявіўся ў матчы чэмпіянату ў кашулі «сьвятых» і запісаў на свой рахунак асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз»[10]. Свой першы гол гулец забіў 18 кастрычніка ў пераможным матчы супраць «Сандэрлэнду» (8:0), але ў афіцыйнай справаздачы гол быў улічаны як аўтагол Патрыка ван Аангальта. Тым ня менш, праз тыдзень усё ж такі афіцыйна быў адзначаны першы трапны стрэл гульца ў матчу супраць «Сток Сіці», што забясьпечыла перамогу «сьвятых» зь лікам 1:0[11]. 16 траўня, падчас апошняга хатняга матчу ў сэзоне «Саўтгэмптана», Манэ зарабіў тры галявых пункта за 2 хвіліны 56 сэкундаў у пераможным матчы супраць «Астан Вілы» зь лікам 6:1, усталяваўшы новы рэкорд Прэм’ер-лігі як самы хуткі хет-трык. Разам з клюбам футбаліст браў удзел у эўракубках. У наступным пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнэра Рональда Кумана Манэ сутыкнуўся з праблемамі. На сутыку 2015 і 2016 гадоў нападнік чатыры месяцы ня мог здабыць ані гола ў лізе. Да таго ж, 2 студзеня ён быў выкрасьлены з пачатковага складу Куманам у матчы супраць «Норыдж Сіці», калі спазьніўся на перадматчавую сустрэчу[12]. Аднак у канчатку сэзону гулец двойчы пацэліў у браму «Лівэрпулу» ў пераможным матчы, які скончыўся зь лікам 3:2, а таксама зладзіў хет-трык у матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (4:2)[13]. Сэнэгалец скончыў сэзон як галоўны бамбардзір «Саўтгэмптана», маючы на рахунку 15 галоў ва ўсіх спаборніцтвах.
«Лівэрпул»
рэдагаваць28 чэрвеня 2016 году Манэ далучыўся да табару «Лівэрпулу», які выдаткаваў на набыцьцё нападніка 34 млн фунтаў стэрлінгаў за пяцігадовы кантракт. Такая сума зрабіла гульца найдаражэйшым афрыканскім гульцом у гісторыі на той час[14][15]. 14 жніўня ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе за «чырвоных», трапна стрэліўшы ў гасьцявым матчы супраць «Арсэналу» (3:4) і, такі чынам, здабыўшы важную перамогу для клюбу[16]. Прапусьціўшы праз траўму пляча матч супраць «Бэрнлі», дзе «чырвоныя» трывалі паразу», Манэ павярнуўся да дружыны ў сустрэчы з «Бэртан Альбіёнам» у Кубку лігі, дзе ён двойчы асыставаў партнэрам у пераможным зь лікам 5:0 матчы[17]. 20 красавіка 2017 году Манэ быў абраны ў дружыну году ПФА, бо меў на сваім рахунку 13 галоў у сваім першым сэзоне зь «Лівэрпулам»[18]. Не зважаючы на тое, што нападнік прапусьціў апошнюю частку сэзону праз траўму, 9 траўня 2017 году Манэ быў абраны найлепшым гульцом клюбу[19].
У першым матчы новага сэзону 12 жніўня 2017 году супраць «Ўотфарда», Манэ забіў першы гол у сэзоне, а дружына згуляла ўнічыю зь лікам 3:3. Сэнэгалец быў абраны гульцом месяцу Прэм’ер-лігі пасьля таго, як пацэльваў у браму супернікаў у кожным з трох матчаў «чырвоных» у жніўні[20]. 9 верасьня 2017 году гулец атрымаў наўпрост чырвоную картку за небясьпечную гульню супраць брамніка «Манчэстэр Сіці» Эдэрсана (5:0)[21]. У выніку дыскваліфікацыя была падоўжаная да трох матчаў[22]. Чацьвёрка Манэ, Магамэд Саляг, Рабэрту Фірміну і Філіпэ Каўтыньню склала плённы атакуючы квартэт і была накліканая «Пекнай чацьвёркай» (анг. Fab Four), а калі ў сярэдзіне сэзону Каўтыньню сышоў з дружыны — «Пекнай тройкай» (анг. Fab Three)[23]. 14 лютага 2018 году Манэ зарабіў свой першы хет-трык за «Лівэрпул» у матчы 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Порту». Такім чынам, ён стаў толькі другім гульцом клюбу, які зьдзейсьніў хет-трык «Лівэрпулу» ў Эўропе[24]. Пазьней, 14 красавіка трапна пацэліўшы ў браму «Борнмута» гулец пераўзышоў рэкорд Дэмба Ба ў 43 голы ў ангельскім чэмпіёнаце і стаўся самым выніковым сэнэгальцам у Прэм’ер-лізе. 22 лістапада 2018 году Манэ склаў новую доўгатэрміновую ўгоду зь «Лівэрпулам»[25]. 10 сакавіка 2019 году нападнік двойчы забіў у гульні супраць «Бэрнлі», дзе лівэрпульцы выгулялі суперніка зь лікам 4:2, а другі мяч стаўся ягоным 50-м голам у колерам «чырвоных»[26]. Другі сэзон запар сэнэгальца ўлучылі ў сьпіс найлепшых гульцоў чэмпіянату поруч з таварышамі Трэнтам Аляксандар-Арнальдам, Эндру Робэртсанам і Вірджылам ван Дэйкам[27]. У апошнім туры розыгрышу Манэ двойчы вынікова стрэліў у пераможным матчы супраць «Ўулвэргэмптану» (2:0), чым павялічыў колькасьць галоў на сваім рахунку да 22. Дзякуючы гэтаму разам з Магамэдам Салягам і П’ер-Эмэрыкам Абамэянгам стаўся найлепшым бамбардзірам Прэм’ер-лігі[28]. 1 чэрвеня разам зь «Лівэрпулам» гулец здабыў перамогу ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў, але галоў у фінале не забіваў.
14 жніўня 2019 году Манэ двойчы адзначыўся ў фінале Супэркубка УЭФА 2019 году ў матчы супраць «Чэлсі», дзе мэрсысайдцы здабылі тытул паводле вынікаў сэрыі пэнальці 5:4 пасьля нічыі 2:2 у асноўны час. Манэ быў абраны найлепшым гульцом матчу. Празь месяц ён двойчы пацэліў у браму «Ньюкасл Юнайтэд», што дапамагло клюбу здабыць перамогу зь лікам 3:1. У сваім 100-м матчы ў Прэм’ер-лізе за «Лівэрпул» 5 кастрычніка Манэ трапна паклаў свой 50-ы гол за «чырвоных» у матчы супраць «Лэстэр Сіці» (2:1). 7 студзеня 2020 году спартовец быў абраны футбалістам году ў Афрыцы[29], то бок стаўшы другім сэнэгальцам у гісторыі[30]. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў клюб здабыў тытул чэмпіёну Ангельшчыны ўпершыню з 1990 году. 20 верасьня 2020 году Манэ распачаў сэзон 2020—2021 гадоў дублем у матчы супраць «Чэлсі», які скончыўся перамогай мэрсысайдцаў зь лікам 2:0. 2 кастрычніка 2020 году тэставаньне Манэ на каранавірус дало станоўчы вынік[31]. Улічваючы слабую форму футбаліста і ўсёй дружыны, Манэ заявіў, што сэзон 2020—2021 гадоў стаў найгоршым сэзонам у ягонай кар’еры[32]. 18 верасьня 2021 году Манэ пацэліў свой 100-ы гол у складзе «Лівэрпула» ў хатнім матчы супраць «Крыстал Пэлас» (3:0). А ўжо 16 кастрычніка ў сустрэчы з «Ўотфардам» сэнэгалец здабыў свай 100-ы гол у матчах Прэм’ер-лігі, што зрабіла яго трэцім пасьля Дыд’е Драгба і Магамэда Саляга афрыканцам у гісторыі. 10 красавіка 2022 году, у свой 30-ы дзень нараджэньня, Манэ забіў гол у браму «Манчэстэр Сіці» (2:2)[33]. Сэнэгалец дапамог дружыне ў матчах паўфіналу Кубка Ангельшчыны, але ў фінале ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці замарнаваў свой стрэл, што, аднак, не перашкодзіла мэрсысайдцам здабыць тытул. 3 траўня ён адзначыўся пераможным голам у гасьцявым пераможным матчы супраць «Вільярэалу» (3:2) ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што забясьпечыла ангельцам месца ў фінале[34]. У галоўным матчы турніру, аднак, «Лівэрпул» трываў паразу зь лікам 1:0 ад «Рэалу»[35].
«Баварыя»
рэдагаваць22 чэрвеня 2022 году Манэ далучыўся да табару нямецкай «Баварыі» і паводле дамовы гулец будзе знаходзіцца ў складзе баварцаў да 30 чэрвеня 2025 году[36]. Паведамлялася, што пераможца Бундэсьлігі выдаткаваў 32 млн эўра, але патэнцыйна сума можа быць павялічаная да 41 млн эўра пры дасягеньні некаторых паказчыкаў выступаў гульца і дасягненьняў дружыны[37]. 30 ліпеня 2022 году спартовец дэбютаваў за клюб у матчы Супэркубка Нямеччыны, дзе трапна стрэліў у браму «РБ Ляйпцыга», а клюб здабыў перамогу зь лікам 5:3[38]. Праз тыдзень рушыў дэбюь гульца ў Бундэсьлізе, дзе таксама адзначыўся голам у вынішчальным матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» (6:1).
Дасягненьні
рэдагаваць«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2014
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2014
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2022
Сэнэгал:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2021
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sadio Mané // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sadio Mane // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в Sadio Mané // Salzburgwiki (ням.)
- ^ а б Le Point (фр.) — Kering, 1972. — 427813 экз. — ISSN 0242-6005; 1950-7461; 2491-3677
- ^ «Sénégal: Sadio Mané, l’ascension qui fait rêver». Le Dauphiné libéré.
- ^ «The journey of Liverpool’s Sadio Mane to become one of the world's best footballers». FourFourTwo.
- ^ Salzburg: Wer Geld hat, kann groß einkaufen. Die Presse.
- ^ «The journey of Liverpool’s Sadio Mane to become one of the world’s best footballers». FourFourTwo.
- ^ Southampton sign £10m forward Sadio Mane & Toby Alderweireld. BBC Sport.
- ^ Southampton 2—1 Queens Park Rangers. BBC Sport.
- ^ «Southampton 1—0 Stoke». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mané: Southampton midfielder dropped for being late». BBC Sport.
- ^ «Southampton’s Sadio Mané in hat-trick romp against Manchester City». The Guardian.
- ^ «Sadio Mané: Liverpool complete £34m signing of Southampton forward». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mane has medical as Liverpool agree transfer fee of £34m with Southampton». Sky Sports.
- ^ «Liverpool held on to beat Arsenal in a stunning Premier League opening-weekend encounter at Emirates Stadium». BBC Sport.
- ^ «Liverpool hit five to see of Burton in EFL Cup». Liverpool F.C.
- ^ «PFA teams of the year: Chelsea and Tottenham dominate Premier League XI». BBC Sport.
- ^ «Sadio Mané takes top prizes at LFC Players’ Awards». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané wins August’s Premier League Player of the Month award». Sky Sports.
- ^ «Man City ease past Liverpool after Mane sees red for Ederson challenge». ESPN FC.
- ^ «Sadio Mané: Liverpool lose appeal against length of ban for red card». BBC Sport.
- ^ «Klopp sees Mané mojo back as part of Liverpool’s 'Fab Three'». Goal.com.
- ^ «Records, special nights and new stars — the story of Liverpool’s 2018». Liverpool F.C.
- ^ «Sadio Mané: Senegal forward agrees new long-term Liverpool deal». BBC Sport.
- ^ «Mané scores his 50th goal for Liverpool». ESPN.
- ^ «PFA Premier League Team of the Year». Professional Footballers’ Association.
- ^ «Sadio Mane and Mohamed Salah win Premier League Golden Boot». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané named African Footballer of the Year for first time». The Guardian.
- ^ «Sadio Mané has been named the 2019 African Player of the Year». Al Jazeera.
- ^ «Sadio Mane tests positive for COVID-19». Liverpool F.C.
- ^ «Liverpool’s Sadio Mané admits to enduring 'worst season of my career'». The Guardian.
- ^ «Liverpool’s Mane joins Rooney in hallowed Premier League ranks with Manchester City goal». Goal.
- ^ «ICONIC Liverpool star Sadio Mane equals incredible Frank Lampard stat in Champions League semi-final clash with goal in comeback win against Villarreal». Talksport.
- ^ «Real Madrid overcome Liverpool to clinch record 14th Champions League title». ESBN.
- ^ «FC Bayern sign Sadio Mané». F.C. Bayern.
- ^ «Mane leaves Liverpool to join Bayern in £35m deal». BBC Sport.
- ^ «Mane scores first Bayern goal in Super Cup win». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на сайце ФІФА